Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 12 июня, 02:47

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Я не жалею ни о чём,
Я сожаленьям - не товарищ,
Ведь на струне тоски смычком,
Как Паганини, не сыграешь.
Её слезоточивый звук...
Так осень плачет ночью длинной.
Порви струну и вспыхнет вдруг
В тебе ликующий Россини!

31.08.10 - 11:25
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 10 из 85
 
Прайшло столькi гадоў, але заўсёды, калi цвiтуць лiпы, мне ўсё здаецца, што я ўдыхаю ў сябе той чароўны пах! Ранiцай я прачынаўся пад роўнае цоканне вослiкаў, меладычныя гукi званочкаў i ляскат бiзуноў паганятых. Па вулiцах цурчалi срэбразвонныя ручаi горнай вады. Хлопчыкi-падлеткi гандлявалi булачкамi i рагалiкамi. Конна праязджалi праваднiкi; я глядзеў на кавалькады, што выпраўлялiся ў горы.

Увесь другi паверх займала сям'я Фандадэж. Яна жыла ў апартаментах караля Леапольда*. "Ну i транжыры!" - гаварыла мама. Гэта не перашкаджала iм заўсёды плацiць са спазненнем (у Бардо, ля самай прыстанi, яны арандавалi ў нас вялiкi зямельны ўчастак, дзе былi таварныя склады).

* Леапольд (1790-1865) - бельгiйскi кароль.

Мы з мамай абедалi за агульным сталом, а вам заўсёды падавалi асобна. Я добра памятаю ваш круглы стол ля акна. За iм часцей за ўсё сядзела ваша тоўстая бабулька, якая хавала сваю лысую галаву пад чорнымi карункамi, дзе паблiсквалi шкляныя пацеркi. Мне заўсёды здавалася, што яна мне ўсмiхаецца, гэтая iлюзiя стваралася таму, што ў яе былi малюсенькiя прыжмураныя вочкi, а рот - амаль да вушэй. Ёй прыслужвала манашка з напышлiвым адутлаватым тварам, уся ў белым накрухмаленым палатне. Твая мацi... якая ж яна была прыгожая! Заўсёды ў чорным... Пазней я даведаўся, што яна пахавала двух сыноў. I не на цябе, а на яе, тваю мацi, замiлавана паглядаў я спадцiшка. Мяне хвалявалi яе аголеныя рукi i плечы. Яна не насiла нiякiх караляў, пярсцёнкаў, завушнiц, але ўся яе iстота як магнiтам цягнула мяне да сябе. Я мроiў ёю i, як стэндалеўскi Жульен Сарэль, ужо рыхтаваў план яе спакушэння. З чаго пачаць? Можа, загаварыць? А можа, лепш падкiнуць запiску?.. А цябе... я амаль не заўважаў. Я ўбiў сабе ў галаву, што звязвацца з маладымi дзяўчатамi няма iнтарэсу. Да таго ж, у цябе была нейкая фанабэрыстая, знiшчальная манера глядзець на людзей, якая ўсiх адпуджвала.

Аднойчы я вярнуўся з казiно i застаў маму за размовай з мадам Фандадэж. Наша госця трымалася i гаварыла падкрэслена ветлiва, ласкава, як добра выхаваны чалавек, якi не можа сабе дазволiць апусцiцца да нiзкага ўзроўню грубаватага субяседнiка. А мая мама не саромелася: "Ты ў мяне ў руках, i я цябе прыцiсну..." Для яе Фандадэжы былi ўсяго толькi неахайнымi плацельшчыкамi. Яна па-сялянску любiла i цанiла толькi зямлю i не вельмi давярала гандлёвым справам i хiсткаму купецкаму багаццю. Я спынiў яе на словах: "Вядома, я магу паверыць подпiсу месьё Фандадэжа, але ведаеце..."

Упершыню я ўмяшаўся ў дзелавую размову. Мадам Фандадэж атрымала жаданую адтэрмiноўку. Потым я не раз думаў, што сялянскi iнстынкт не падводзiў маю мацi: дорага каштавала мне твая сям'я, i калi б я вам паддаўся, вы хутка разбазарылi б усё маё багацце, усё паплыло б у вашу камерцыю. Якая там камерцыя?! Кантора на першым паверсе, тэлефон, машынiстка... Адна паказуха... А грошы як у трубу вылятаюць. Але я адхiлiўся... Мы ўспамiнаем наша знаёмства ў Люшоне ў 1883 годзе.

Цяпер ваша сям'я сустракала мяне з ветлiвай усмешкай. Твая бабуля толькi i ведала, што ўвесь час балбатала за сталом. Слухаць нiкога яна не хацела, бо была глухая. А вось твая мама расчаравала мяне, - некалькi разоў мне ўдалося пагаварыць з ёю пасля абеду, i яна здалася мне даволi нуднай асобай. Так што маiм рамантычным намерам не суджана было збыцца. Не крыўдуй, калi ласка, за такiя ўспамiны, але, праўда, гутарка яе была такая нецiкавая, нiкчэмная; усе думкi круцiлiся вакол нейкiх недарэчных дробязяў, ну а мова проста знiшчала сваiм убоствам... Праз тры хвiлiны мне рабiлася сумна, i я з адчаем думаў, як хоць дзеля прылiку падтрымаць гэтую бяссэнсавую гаворку...

I я зацiкавiўся дачкою. Не адразу ўлавiў я, што нiхто не перашкаджае нашым сустрэчам i размовам. Хiба мог я здагадацца, што Фандадэжы ўбачылi ў маёй асобе выгаднага жанiха? Успамiнаецца наша паездка ў далiну Лiлей. Ехалi мы туды ў адкрытым экiпажы, - бабуля з манашкай на заднiм сядзеннi, а мы з табой спераду.

1<<91011>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]