Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 09 июня, 07:00

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Зеленоглазая, холодная, седая...
Засов, открыв, в ухмылке зубы, скаля,
Дыханьем страха, ворона крылом
Ночь одиночества тоской вползает в дом.
Стезя отвергнутых, я так тебя желала,
До хрипоты, до боли вглядываясь в даль.
Звала, явилась ты и предо мной предстала:
Жизнь-пустота, надежд утерянный Грааль.
Свой, выбрав путь, держаться до конца.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 9 из 85
 
Я прымусiў мацi знесцi глiнабiтныя халупы, дзе жылi нашы арандатары, якiя харчавалiся чорным хлебам ды маiсавай кашай. Упершыню яна паспрабавала запярэчыць мне: "Ты думаеш, яны падзякуюць табе?"

Але больш у гэтым кiрунку я нiчога не зрабiў. Я пакутаваў ад разумення таго, што я аб'яднаны з сваiмi працiўнiкамi адзiнай прагай да грошай i зямлi. Ёсць клас уласнiкаў i ёсць беднякi. I мне стала ясна, што я назаўсёды застануся на баку ўласнiкаў. Капiтал у мяне не меншы, а можа, i большы, чым у гэтых ганарыстых арыстакратаў, якiя, як мне здавалася, адварочвалiся, заўважыўшы мяне, i якiя, напэўна ж, пацiскалi б мне руку, калi б я падаваў яе iм. Дарэчы, i правыя, i левыя не раз на публiчных сходах папракалi мяне за мае дзве тысячы гектараў лесу i вiнаграднiкi...

Даруй мне, што я так маруджу. Але без гэтых падрабязнасцей табе было б цяжка зразумець, чым была для маёй уражлiвай скалечанай душы наша сустрэча з табой i наша каханне. Я, сялянскi сын, чыя мацi "хадзiла ў хусцiнцы", раптам стаў жанiхом мадмуазэль Фандадэж. Гэта пераходзiла гранiцы самай багатай фантазii. Гэта было неверагодна...

III

Мне давялося адкласцi пяро, бо пачало цямнець. Да мяне данеслася ваша размова. Не, не, вы не перашкодзiлi мне, бо гаварылi надта цiха. Але якраз ваша шаптанне больш за ўсё мяне турбавала. Раней з гэтага пакоя я мог падслухваць вашы размовы, але цяпер вы пачалi асцерагацца мяне i перайшлi на шэпт. Нядаўна ты сказала мне, што я стаў недачуваць. Пра што ты гаворыш? Я выдатна чую далёкi грукат цягнiка на чыгуначным мосце. Не, я яшчэ не глухi. А вы наўмысна гаворыце шэптам, каб я не пачуў вашых слоў. Што вы хаваеце ад мяне? Дрэнна iдуць справы? Недарэмна вы ўсе згуртавалiся. I штодня да цябе ўсе збягаюцца, высунуўшы языкi, як сабакi. Тут i наш зяць - маклер па продажы рому i вiна, i муж нашай унучкi - адпеты гультай, i сынок наш Хюбэр - банкiр... Грошы ўсёй сям'i сцякаюцца да яго, а ён выплачвае да дваццацi працэнтаў дывiдэндаў. Так што на мяне не разлiчвайце: я са сваiх рук нiчога не выпушчу. Упэўнены, што сёння вечарам ты будзеш мне "падказваць": "Ды гэта ж так проста i выгадна прадаць пад высечку частку лесу". Ты напомнiш мне, што абедзве дочкi Хюбэра жывуць ад самага вяселля ў сваiх мужоў разам з бацькамi, бо не маюць грошай, каб набыць сваё жыллё i абстаноўку. "У нас на гарышчы столькi мэблi, якая адно псуецца ды пакрываецца пылам. Чаму б нам сёе-тое не пазычыць iм?.." Ведаю, што ты будзеш зараз гаварыць. "Нашы ўнучкi зазлавалi на нас i больш не прыязджаюць. А гэта ж такая радасць - бачыць i слухаць iх..." Вось пра што вы цяпер шэпчацеся.

Перачытваю радкi, напiсаныя ўчора. Няўжо я трызнiў? Адкуль столькi злосцi i варожасцi? I, па сутнасцi, я не пiсьмо пiшу, а вяду дзённiк. Зноў бяруся за пяро. Што рабiць? Закрэслiць усё i пачаць зноў? Гэта немагчыма: у мяне мала часу. Што напiсана, няхай i застаецца. Адзiнае, што я хацеў - гэта адкрыцца перад табой поўнасцю, прымусiць цябе ўбачыць мяне такiм, якi я ёсць. Ужо трыццаць год, як я для цябе ўсяго толькi аўтамат, якi выдае банкноты на тысячу франкаў. Аўтамат працуе не зусiм спраўна: увесь час яго трэба трэсцi, пастукваць па iм. I ты з нецярплiвасцю чакаеш таго дня, калi нарэшце можна будзе адкрыць яго i поўнымi прыгаршчамi браць адтуль...

I зноў я ў палоне сваёй злосцi. Трэба лепш вярнуцца да таго месца, дзе я спынiўся ўчора: мне неабходна дайсцi да вытокаў маёй нянавiсцi i жорсткасцi. Прыгадаць тую фатальную ноч... Але спачатку ўспомнi нашу першую сустрэчу.

У жнiўнi 1883 года я быў разам з мацi ў Люшоне. У тыя часы ў "Атэлi Сакарона" было многа мяккiх крэслаў, канап, пуфаў, дываноў, прыгожых чучал пiрэнейскiх сарнаў. А лiпавы водар у алеях Эцiнi!.. Яго нельга забыць.

1<<8910>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]