Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 09 мая, 00:36

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Н. Де Бюрон \" Дорогой, ты меня слушаешь? Тогда повтори, что я сейчас сказала!\" Безумно смешная, ироничная, с тонким французким юмором книга. Писательница описывает все прелести и нюансы простой семейной жизни. Получила огромное удовольствие!

09.09.10 - 08:52
Александра

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 6 из 85
 
Калi я гартаю ўспамiны дзяцiнства другiх людзей i бачу, якi светлы рай паўстае перад iх вачыма, я з нудою пытаю ў сябе: "А я? Чаму гэтая пустыня адабрала ў мяне нават дзяцiнства? Можа, я нешта забыўся, а другiя берагуць гэта ў памяцi? Можа, i ў маiм маленстве былi такiя ж радасныя часiны?.." Дзе там... У памяцi толькi бясконцае зубрэнне, упартая барацьба за адзнакi, жорсткае сапернiцтва з Энохам i Радрыгам - маiмi аднакласнiкамi. Сяброў у мяне не было, бо я па прыродзе сваёй не прымаў нiякай дружбы. Поспехi ў вучобе, мая незалежнасць i нават высакамернасць прыцягвалi да мяне некаторых школьнiкаў, але я жорстка адштурхоўваў кожнага, хто лез да мяне са сваёй дружбай. Я цярпець не мог нiякiх "сантыментаў". I калi б нават лёс зрабiў мяне пiсьменнiкам, я ўсё роўна не знайшоў бы ў сваiх дзiцячых успамiнах нiводнай пяшчотнай старонкi. Пачакай... усё ж нейкi водблiск святла прабiваецца... Бацька... Я амаль не памятаў яго i часта пераконваў сябе, што ён не памёр, не, а толькi на нейкi час знiк i хутка вернецца... Пасля заняткаў у лiцэi я бягом iмчаўся дамоў, абмiнаючы экiпажы. На тратуарах заўсёды было многа прахожых, i я бег проста па вулiцы. Стрымгалоў узлятаў я па лесвiцы. Мама сядзела ля акна i цыравала бялiзну. Бацькава фатаграфiя вiсела на сваiм месцы - справа ад ложка. Я дазваляў маме пацалаваць сябе, штосьцi мармытаў у адказ на яе пытаннi i садзiўся за ўрокi.

Як толькi выявiлася мая хвароба, што так крута перавярнула ўсе мае планы, мама адразу перавезла мяне ў Аркашон, дзе на беразе залiва ў маленькай вясковай хатцы я правёў доўгiя месяцы. Што i казаць, настрой у мяне быў самы панылы: падарванае здароўе пад корань падрэзала ўсе мае надзеi на ўнiверсiтэцкую кар'еру. Бедная мама, я злаваўся на яе, бо яна не заўважала маёй трагедыi i, як мне тады здавалася, увогуле не дбала пра маю будучыню. Яна тым i жыла, што з нецярплiвасцю чакала, што пакажа тэрмометр. Раз на тыдзень мяне важылi, i ад маёй вагi цалкам залежалi яе радасць i гора. Шмат гадоў пазней мне давялося спазнаць, як горка i крыўдна ляжаць хвораму, калi нiхто да цябе не падыходзiць i нiхто не цiкавiцца тваiм станам. О, тады я зразумеў: лёс справядлiва карае мяне за маю жорсткасць да мамы, якая так любiла мяне.

Прыйшла вясна, а з ёю i мая папраўка. Я ажыў. Пашырэў у плячах, пасталеў. У гэтай сухой лясiстай мясцовасцi, пакрытай травой i жаўтазелем (у тую пару Аркашон быў яшчэ вёсачкай), мой разбiты ад нездаровага жыцця арганiзм атрымаў усё неабходнае.

I якраз у тыя веснавыя днi мама сказала мне, што яна зусiм не баiцца за маю будучыню, бо мы маем немалыя зберажэннi, якiя з кожным годам большаюць. Нiчога яшчэ не страчана, спяшацца няма куды, тым больш што ад службы ў войску мяне хутчэй за ўсё вызваляць. Я ўмеў прыгожа i ясна выказваць свае думкi, i гэты прыродны дар слова здзiўляў усiх маiх настаўнiкаў. Мама лiчыла, што мне лепш за ўсё будзе паступiць на юрыдычны факультэт. А потым без асаблiвых цяжкасцей я змагу стаць вядомым адвакатам або заняцца палiтычнай дзейнасцю... Мама захапiлася i гаварыла, гаварыла, адразу адкрываючы ўсе свае задумы, а я маўчаў i незадаволена слухаў, разгублена гледзячы ў акно.

Мяне пачыналi ўжо цiкавiць дзяўчаты. Мама назiрала за мной з баязлiвай паблажлiвасцю. Пазней, калi мне давялося жыць разам з тваiмi роднымi, я пабачыў, колькi клопату прыносiць такi перыяд у жыццi маладых для рэлiгiйнай сям'i. А мая мацi бачыла ў гэтым толькi адну небяспеку: каб гэта не пашкодзiла майму здароўю. Пераканаўшыся, што я не злоўжываю заляцаннямi, яна скрозь пальцы глядзела на мае вячэрнiя адлучкi i патрабавала толькi, каб апоўначы я быў дома. Не, не бойся, я не буду табе расказваць пра свае юнацкiя прыгоды. Я ведаю, што такiя рэчы наводзяць на цябе жах. Урэшце, i прыгод асаблiвых у мяне не было.

Але каштавалi яны мне даволi дорага, i я пакутаваў ад гэтага. Мне было крыўдна, што я непрыгожы, што нiчым не магу звярнуць на сябе ўвагу i што нават маладосць мне не дапамагае. Хоць, здаецца мне, не такi я ўжо быў i нецiкавы.

1<<567>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]