Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 18:09

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 7 из 85
 
У мяне, як кажуць, правiльныя рысы твару. Жэнеўева - мой партрэт - была вельмi прыгожай дзяўчынай. Але я быў з той пароды людзей, пра якiх гавораць, што ў iх няма маладосцi. Каму прыемна бачыць панурага маладога чалавека, пазбаўленага юнацкай свежасцi. Ад аднаго майго змрочнага выгляду ў людзей адымаўся язык. I чым больш я ўсведамляў гэта, тым больш рабiўся злосным, хмурным i адзiнокiм. Я нiколi не ўмеў добра апрануцца, выбраць гальштук, завязаць яго. Нiколi не ўмеў я поўнасцю бесклапотна аддацца ўцехам, пасмяяцца, падурэць. Нельга нават уявiць, каб хто-небудзь запрасiў мяне на сяброўскую вечарынку: такi госць, як я, з самага пачатку сапсаваў бы ўсю справу. Да таго ж я быў вельмi крыўдлiвы i не мог прапусцiць мiма вушэй нiводнай насмешкi. Затое, калi мне даводзiлася самому жартаваць, адпускаў такiя кпiны, якiх звычайна нiхто дараваць не мог. Я нетактоўна, груба кпiў з якой-небудзь смешнай рысы чалавека, з яго фiзiчнага недахопу, пра якiя варта было б памаўчаць. Жанчын я саромеўся, хоць i трымаўся з iмi ганарыста i незалежна. Размаўляючы з дамамi, я заўсёды надаваў свайму голасу высакамерны, павучальны тон, а гэта, як вядома, нiчога, акрамя агiды, у iх выклiкаць не магло. Я нiчога не разумеў у жаночых уборах. Я адчуваў, што не маю поспеху ў жанчын, i "на злосць iм" яшчэ больш падкрэслiваў у сабе тыя рысы, якiя i так палохалi iх. Словам, кожны дзень маёй маладосцi быў крокам да самагубства. Я наўмысна спяшаўся быць непрыемным i нiкому не падабацца, баючыся, што гэта выйдзе i без маiх намаганняў, само па сабе.

Не ведаю, справядлiва гэта цi не, але ва ўсiм я вiнавацiў сваю маму. Мне здавалася, што я расплачваюся за тое, што ў маленстве мацi, на маё няшчасце, залiшне мяне песцiла, галубiла, апякала. I ў маладосцi я абыходзiўся з мацi надзвычай жорстка i груба. Я папракаў яе за празмерную мацярынскую любоў. Я не мог ёй дараваць i гэтага вялiкага мацярынскага пачуцця, якога больш нiхто на свеце не мог мне даць. Даруй, што зноў гавару пра гэта. Думкi i ўспамiны пра мацi даюць мне сiлы пераносiць тую адзiноту, на якую ты мяне асудзiла. Можа, гэта i справядлiвая расплата. Бедная мама, даўно ўжо ты адышла на вечны спакой... Памяць пра цябе жыве толькi ў сэрцы гэтага нядужага старога, - а як бы ты пакутавала, калi б даведалася, што лёс адпомсцiць мне за цябе!..

Так, я быў жорсткi да мацi. Памятаю, як сумна было ў нашай хатцы ў Аркашоне. У час абеду я ледзь выцiскаў з сябе два-тры словы ў адказ на яе нясмелыя пытаннi. А бывала, нi з чога нi з якага мог раззлавацца i нагрубiць...

Яна не спрабавала мяне зразумець, разабрацца ў прычынах майго гневу. Для яе гэта быў божы гнеў. "Гэта ад хваробы, - гаварыла яна, - табе трэба палячыцца, супакоiць нервы..." I дадавала, што ёй, жанчыне цёмнай i малаадукаванай, не зразумець мяне: "Канешне, якая я табе кампанiя? Маладому чалавеку не вельмi весела са старымi..." I яна, такая эканомная, калi не сказаць, скупаватая, давала мне грошай больш, чым я прасiў, сама штурхала мяне да марнатраўства, прывозiла мне з Бардо нехлямяжыя гальштукi, якiх я нiколi не насiў.

Мы пасябравалi з суседзямi. У iх была дачка, да якой я пачаў заляцацца, хоць яна мне не падабалася. Дактары параiлi гэтай дзяўчыне лячыцца кожную зiму ў Аркашоне. Мама не знаходзiла сабе месца ад страху, што я магу чым-небудзь заразiцца цi скампраметую суседку i буду вымушаны ажанiцца. Сёння я ўпэўнены, што займаўся гэтым малапаспяховым заляцаннем толькi дзеля таго, каб зрабiць непрыемнасць мацi.

Праз год мы вярнулiся ў Бардо i адразу пераехалi са старой кватэры ў новы дом. Мацi купiла гэты асабняк яшчэ задоўга да нашага прыезду, але нiчога не гаварыла пра яго, хочучы зрабiць мне сюрпрыз. Я вачам сваiм не паверыў, калi ўбачыў, што лакей адчыняе нам дзверы. Мне поўнасцю аддалi другi паверх. Усё здавалася свежым i новым.

1<<678>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]