Крумкачоы гай (на белорусском языке) :: Олешко Антон
Страница: 1 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Олешко Антон Крумкачоў гай (на белорусском языке) Антон Алешка Крумкачоў гай У пачатку трыццатых гадоў уся Жорнаўка ўступiла ў калгас, а Спiрыдон Ворка не захацеў. - Не пайду! - сказаў ён. Да самай вясны яго ўгаворвалi i свае i чужыя людзi, што прыязджалi ў сяло. - Не пайду! - чулася ў адказ. За гэта Ворку празвалi Дзiкуном. Неяк перад самай пасяўной сабралi сход i пастанавiлi: Спiрыдону, як адзiнаму аднаасобнiку, выразаць з агульнага калгаснага поля яго гектары на краi Арабоўнiка, што быў за тры кiламетры i межаваў з землямi суседняга сяла. Брыгадзiр Данiк Васiль назаўтра ж па самыя вуглы адмераў яго агарод i далучыў да калгаснага поля, на якiм брыгада сеяла ячмень. Ворка пабыў аднаасобнiкам да восенi i занёс заяву ў праўленне калгаса. Што ён амаль цэлы год не ўступаў у калгас, людзi даўно забылi, а мянушка Дзiкун так прыстала да яго, што ўсё сяло звала яго толькi Ворка Дзiкун. Данiк Васiль пабыў брыгадзiрам два гады, а пасля стаў радавым калгаснiкам. Сустракаўся з Воркам на вулiцы, на полi, вiтаўся за руку. У Воркi ж Дзiкуна крыўда на былога брыгадзiра i суседа так запяклася на сэрцы, што непакоiла аж да гэтага лета. Ворка Дзiкун ужо быў у гадах, але нiколi не галiўся. Ён збольшага падстрыгаў ножанкамi рыжаватую бараду i вусы, i галава яго выдавала круглай, як у ката. I вочы яго, маленькiя такiя i хiтрыя, адсвечвалi нейкiм халаднаватым жаўтлявым святлом. Быў ён незвычайна цiкаўны чалавек, i нiшто не праходзiла мiма яго вока. У калгасе рабiў цягавiта, гаспадарлiва, як усе жорнаўцы. У першы дзень вайны жорнаўцы прызыўнога ўзросту - разам з iмi i Данiк Васiль - пайшлi ў ваенкамат i ў сяло не вярнулiся. Ворка Дзiкун выбраўся на зборны пункт толькi назаўтра i ўжо праз тры днi ў поцемках, стаiўшыся, стаяў каля сваiх варот на агародзе i пазiраў на захад, што паблiскваў малiнавымi сполахамi ад узрываў i пажараў. Нямецкiя танкi па шашы iшлi на Бабруйск. Болей за месяц Ворка Дзiкун нiдзе не паказваўся, а калi наўкола зацiхла стралянiна, агледзеўся, i ягоная цiкаўнасць узяла сваё. Захацелася паглядзець, што асталося ад горада, якi гарэў аж чатыры днi. Аднойчы ранiцай ён апынуўся на шашы, падняў руку, i нямецкая машына падвезла яго да горада. Ворка абыйшоў выбiты i спалены горад, спынiўся насупроць памяшкання былога райвыканкома, якое цудам захавалася. Каля самага ганка стаялi тры машыны, у калiдоры тырчаў салдат з аўтаматам. "Немцы тут абжываюцца", - падумаў ён i павярнуў ужо iсцi назад, як на ганку пачулiся крокi. - Дзiку-ун! - пазваў грубы голас. - Пачакай! Твар у Воркi адразу загарэўся. Яго ў сяле нiхто не адважваўся так называць у вочы, а гэта нехта ў горадзе крычыць на ўсю вулiцу. Збегшы з ганка, да яго iшоў здаравенны мужчына. - Дзiкун! - сказаў ён, моцна пацiснуўшы руку Ворку. - Што? Не пазнаў? - Здароў, чалавеча! - Ворка ўбачыў перад сабою Змiцера Бойку з суседняй вёскi Падлессе. Яны калiсьцi часта сустракалiся ў засценку ў Лявонавай Волькi. Аднак Волька нi таму, нi другому не дасталася. У пачатку калектывiзацыi Змiцер кудысьцi з'ехаў. Iшла чутка, што ён сеў за кражу. Праўда гэта цi не, не папытаешся цяпер. Змiцер тым часам усмiхнуўся. - Даўно ж мы з табой не бачылiся... - Даўнавата, браце. Ворка Дзiкун не ведаў, як быць. Цяпер такi час, што трымай вуха востра. - Што ў вашым сяле чуваць? - дапытваўся Бойка. - А нiчога. Жывём. - Мужчын многа ў сяле асталося? - Не сказаць каб. Многа змабiлiзавалi. - Змабiлiзавалi... Самi пабеглi даганяць. - Змiцер пiльна паглядзеў у твар Ворку Дзiкуну. - Ты ж от дома. Маладзец. Ну, а тыя, што дома асталiся былi, не збеглi ў лес? - Не чутно нешта. - Ты ды каб не чуў... - усумнiўся Змiцер. Ворку Дзiкуна ў гэты момант нiбы за язык пацягнулi. - Здаецца... - Ну-ну... - Данiка Васiля знаў? - Што брыгадзiрам быў i табе мянушку выдумаў? - Але. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|