Кучаравае дрэва (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 1 из 2 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕМы сидели у костра! 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Колас Якуб Кучаравае дрэва (на белорусском языке) Якуб Колас Кучаравае дрэва Прысвячаецца З.Бядулю Буйна-радасна, сакавiта-музычна шумела маладое лiсце на Кучаравым дрэве. У гэтым шуме пералiвалiся найдалiкатнейшыя тоны тае песнi, якую можна было б назваць песняю аднаўлення, бо была вясна, маладая, як пена разводдзя, прыгожая, бы свiтанне майскае ранiцы, поўная сiлы, радаснага парывання i таго няяснага адчування, што складае скарб i хараство моладасцi. А калi ранiцою на гэтым Дрэве спынялiся променi сонца, заляцеўшы сюды з недасяжных глыбiнь, яны развешвалi на вiльготным лiсцi мнагаструнную арфу. Па ёй перабягала дыханне лёгкага-лёгкага ветрыку, i струны яе дрыгацелi так пяшчотна-квола, што i самае тонкае вуха не магло расслухаць iх дзiвоснага звону. Можа, гэта была нават i не песня зялёнага лiсця, а мары-лятункi Кучаравага дрэва, бо як правесцi гранiцы мiж iмi? I толькi тады, калi хвалi ветру, абуджаныя тымi ж праменнямi сонца, мацней павявалi сваiмi лёгкiмi крыллямi над звонка-струннаю арфаю, голас яе чуўся выразна. У гэтай музыцы было жыццё вольных прастораў, шум пушчы, звон шырокiх лугоў, цiхае задуменне рачных заток, гутарлiвае iмкненне рачулак i рэчак, бо над усiм жа гэтым пралятаў чарадзей-ветрык, браў у свае празрыстыя хвалi ўсе гэтыя тоны i адбiваў iх на сваёй арфе. Сама ж песня зялёнага лiсця агортвалася ў невыказна прыгожыя чары адвечнай казкi зямлi, тае казкi, што ствараюць прырода i людзi. А ў гэтай казцы было вечна маладое каханне з яго радасцямi i неадлучным смуткам, смелае парыванне да вольнага жыцця i цiкавейшы свет лёгкакрылай фантазii, што не ведае нiякiх гранiц i снуецца ў недасяжных прасторах зямлi i неба. Так шумела маладое лiсце на Кучаравым дрэве, так складала яно песнi на парозе вясны. Шэптам задавалення шушукалiся суседнiя дрэвы i, адбiваючы тоны зялёнага лiсця на Кучаравым дрэве, неслi iх далей па лесе, аддавалi мурожнай траве на лузе, аксамiтным руням засеваў на полi i вечна рухлiвым хвалям рэк, а срэбраныя нiцi тужлiвага месяца пераносiлi iх у прасторы маўклiвага надзем'я. Красавала вясна i дарыла шчодра вянкi, яснюсенькiм золкам завiвалася на ўсходзе, у блiскучай плынi купалася ў поўдзень, залатымi iскрамi залiвала захад i расплятала з сваiх цёмна-русых кос агнiстыя стужкi i развешвала iх на бязмежных нябесных прасторах... Красавала вясна i дарыла шчодра вянкi. I шумела буйнае лiсце на Кучаравым дрэве, голасна шумела зялёнае. А ў гэтым шуме чулiся рытмы жыцця, сталыя аповесцi аб тым, што тварылася навакола "пад родным небам", "на зачарованых гонях". I цiша i громы пакiдалi сляды на струнах Кучаравага дрэва, i ў перамовах яго буйнага лiсця чуўся iх голас. Лашчыла лiсце ноч i разгортвала перад iм i чары свае, i таемнасць сваю, i тыя падзеi, што адбывалiся пад заслонаю змроку. I сыходзiлiся русалкi чарадою пасядзець на карэннях Кучаравага дрэва i паслухаць шум лiсця. I лясун развешваў струны гусляў сваiх, каб пераняць песенныя чары зялёных лiстоў. Гучна шумелi суседнiя дрэвы, гул задавалення бег ад вяршынi да вяршынi. Так разносiўся голас Кучаравага дрэва па лесе, так шумела буйнае лiсце ў росквiце вясны. Але не адным толькi гэтым жыло Кучаравае дрэва. Можа, я не зусiм дакладна выкажу сутнасць яго прыроды, калi скажу, што дваiстым жыццём жыло Кучаравае дрэва. Гайдалiся песнi яго на галiнках у лесе. Вечарамi i ў часе свiтання гэтым песням уторыў салавей, i ад звонкага дзiцячага смеху калыхаўся, дрыжаў ручаёк, расплываючыся срэбрам па лесе i слухаючы гэтыя песнi. А хто iх чуў, той казаў або думаў сабе: "Вось шчаслiвае дрэва! Эх, каб мне быць такiм!" Так гайдалiся песнi на галiнках па лесе. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|