Лясная песня (на белорусском языке) :: Пестрак Пилип
Страница: 1 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕИ вот опять в квартире тишина, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Пестрак Пилип Лясная песня (на белорусском языке) Пiлiп Пестрак Лясная песня Партызан Сцяпан Хомчык, iдучы з вёскi ў лагер, сеў ля дарогi пераабуцца. Дарога вiлася праз густы выносны лес. Сосны перамешвалiся з дубамi i бярозамi, а ўнiзе - арэшнiк, шыпшына i, урэшце, ягаднiк ростам па каленi. Пераабуўшыся, Хомчык прылёг, закурыў, i яму прыемна было адчуваць велiч, дрымучасць лесу. Быў познi ранак, але ў лесе яшчэ стаяла свежасць - туманы сплылi нядаўна. Недалёка, па той бок дарогi, нехта заспяваў. Пачуўся жаночы пералiўны голас. Хомчыку здалося, што ён ужо слухаў падобныя напевы недзе ў далёкiм мiнулым. Цяпер гэты напеў стаў выклiкаць у яго памяцi знаёмыя вобразы з жыцця ў роднай вёсцы. "Як гэта ўсё здаецца даўнiм..." - падумаў ён, ловячы мелодыю. А песня наблiжалася. I, урэшце, з гушчынi лесу на ягадную паляну пры дарозе выйшла маладзiца з пляцёнкай за плячыма i прывязаным да хвартуха збанком. Яна павесiла пляцёнку, засланую лiстамi папарацi, на галiну невялiкай бярозкi i сама нагнулася да ягад. Хомчык ляжаў, не варушыўся. Маладзiца, збiраючы ягады, спявала ўпаўголаса. Хомчык прыглядаўся да яе i слухаў. Слухаў не толькi мелодыю, але i словы. Нейкая дзiўная песня - i ласкавая i разам страшная. Не шумi ты, лес, цё-ёмнай но-очкаю... Не завi мяне-е-е, муж, сваёй жонкаю-ю-ю... "Фу, гэта дык песня", - падумаў Хомчык. Я й прыгожая, я й удалая, Як бярозанька, маладжавая... Хомчык змерыў вокам маладзiцу з галавы да ног i ўсмiхнуўся: "Так, яна, як бярозанька". А ты б'еш мяне, колькi хочацца, I з вачэй маiх слёзы коцяцца... "Гэта ўжо нi к чаму, - думаў Хомчык... - Якi дурань можа бiць такую?" - Як бы нешта вострае кальнула ў сэрца Хомчыку. Ён хацеў падняцца, але яна спявала далей: Ой, пайду я ў лес, там загiнуся, Ад цябе навек я адкiнуся. - I правiльна... - амаль не ўголас сказаў Хомчык. Маладзiца выпрасталася i спявала ўжо на ўвесь голас - вось зусiм блiзка ля Хомчыка: Не шукай мяне ты з расiцаю, Не гукай мяне над крынiцаю... - Аб кiм жа так спяваеш? - раптам спытаўся Хомчык. Маладзiца крутнулася ўбок, крыкнуўшы "ой", i збялела: - Хто вы? Ой, як жа я спалохалася... Сэрца калоцiцца... Хто вы, пытаюся? У Хомчыка ад усмешкi прыгнуўся яго крыху дзюбаты нос, шэрыя вялiкiя вочы жыва забегалi. - Не бойся, не бойся, - нiбы разважаючы, сказаў Хомчык. - Я свой, свой. Сама ведаеш, што тут нi палiцыi, нi немцаў няма, а толькi партызаны. Маладзiца паглядзела на тую чорную мецiнку на выцвiлай шапцы Хомчыка, дзе была некалi пяцiкутка-зорачка. - А хто ж вас адразу разбярэ? Але ж i спалохалася... Проста, як у зямлю ўрасла... Яна паправiла хустку, абцягнула кофтачку. З-пад хусткi вiдаць былi цёмныя валасы. Даўгаваты твар з выпуклым iлбом, а пад тонкiмi доўгiмi брывамi вялiкiя вочы невыразнага колеру. Яны, здаецца, мянялi свой колер то цямнелi, то рабiлiся шэрымi. Моцны румянец на шчоках, змешаны з загарам, нагадваў лясную прыроду, поўную паху траў i дрэў. Сакавiтыя вусны пры ўсмешпы пад крыху задзёртым носам паказвалi радок белых зубоў. Гэта была сiла i краса ад зямлi i лесу. - Прысядзь, - сказаў Хомчык. - Няма часу. Трэба спяшацца дадому. Позна ўжо, хату адну пакiнула. - А што, хiба ў цябе нiкога няма? - Няма. Жыву адна, як ведзьма, у лесе. - Як у лесе? А не ў вёсцы? - Мая хата ў самым лесе, крыху ў баку ад вёскi. - Ты замужняя? - Была. А цяпер - не. - А дзе муж? - Памёр... - сказала i нахмурылася, - туды яму i дарога. - Што так? - Дрэнны быў... Не любiла я яго. Шалёны быў, брыдкi. Бiў мяне часта... Маладосць папсавала праз яго. - Ага, вось чаму ты i песню такую спяваеш. - Песня не мною зложана... Старая гэта песня... Яшчэ мая мацi яе спявала... Трэба iсцi дахаты... - сказала i пайшла да бярозкi па пляцёнку, амаль што поўную ягад. Затым вярнулася да Хомчыка, якi ўвесь час назiраў за ёй. I дзiўнае рабiлася ў душы Хомчыка. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|