Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 02 июня, 05:46

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Золото моих опавших вёсен
Собираю в тихие стихи.
Ветер покружил и снова бросил
Детских грёз сухие лепестки.

Ничего от жизни не осталось
Той, в которой молодость цвела.
То, что куролесила - не жалость,
Жаль, что быстрокрылою была...

10.08.10 - 15:06
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Млечны Шлях (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 10 из 34
 
Чаго ж iм яшчэ крывiцца адзiн на другога цi ўсiм на аднаго, калi яны разам павiнны сцерагчыся нежаданага прыйсця таго, хто можа iсцi iхнiмi слядамi? Такая атмасфера раптам навiсла ў гэтай хаце. Здаецца, яе адчуў нават i той, што зрабiў труну. Ён паглядзеў на ўсiх чатырох i сам сабе ўздыхнуў: "Божа мой, Божа". Як бы там нi было, ён сам выйшаў з хаты i, калi вярнуўся, сказаў:

- Цiха i пуста. Нiкога нiдзе. Месяц узыходзiць.

Пра месяц ён сказаў праўду, але гэта была ўжо лiшняя фраза, i iшла яна ад пошукаў хоць якой блiзасцi з людзьмi. Можа яно было i так. I гэтак усiм здалося. Тым часам самы маладзейшы зноў падняўся, каб выйсцi. Падняўся i тоўсты. Раптам малады не вытрымаў:

- Чаго ты не спускаеш мяне з вока?! Мы тут роўныя ўсе!

- Я не дзеля цябе, а дзеля сябе. Я сам хачу бачыць i слухаць. Але ж i ты за мною ходзiш.

- Няхай, калi так, хто iншы выйдзе, - сказаў малады.

- Я пайду i доўга буду стаяць на варце, - сказаў старэйшы.

Таўсматы з нейкiм расчараваннем унурыўся i перабiў:

- Мяса павiнна зварыцца ўжо.

Усе апынулiся ля самай печы. Гануся выцягнула адзiн чыгун i ткнула ў яго ашчэпкам лучынкi.

- Гатова! - сказала яна.

Тоўсты паставiў на лаву ў кут чыгуны. Адзiн i другi.

- Есцi ў сенцах - сказаў самы малады.

З якой удзячнасцю паглядзеў на яго той, што ўвесь гэты час стаяў над нябожчыцай! Самы старэйшы зразумеў гэты позiрк. Ён хапiў чыгун i паiмчаў у сенцы. Шпарка ўсе пайшлi за iм. Той з размаху паставiў чыгун на зямлю, выхапiў кавалак мяса i, абдзьмухваючы яго, пачаў iрваць зубамi. Здавалася, што калi ён будзе чакаць, пакуль мяса астыне, то гэта будзе каштаваць яму сканання. Але i не толькi ён. Ужо ўсе падкiдалi на руках гарачыя кавалкi, кусалi як толькi маглi i елi, елi. Пасля тоўсты прынёс другi чыгун. Два чыгуны мяса яны з'елi не больш як за дзесяць хвiлiн i адчулi, што не пад'елi як мае быць. Але нейкая сiла, можа нават мацнейшая за голад, стрымала iх ад якiх бы там нi было пошукаў спосабу задушыць да канца прагу да яды. Усе, як згаварыўшыся, выйшлi на ганак i сталi самi не свае. Вельмi можа быць, што цяпер iм усiм лепш бы было разысцiся хто куды i век больш не сыходзiцца разам. Як бы яно там нi было, але колькi момантаў усе пастаялi моўчкi, i тоўсты раптам пачаў спускацца з ганка. Можа ён нiчога такога i не думаў, але ўсе гукнулi ў адзiн голас:

- Куды? Чаго? Як гэта?!

Ён падняўся зноў на ганак, i ўсiм стала ясна: не ўстанавiлася памiж iмi згода, i вялiкае недавер'е жыло i не зменшвалася. Самы старэйшы раптам уздыхнуў i штосьцi як бы прашаптаў сам сабе.

- А памагчы таму хаваць, - сказаў ён мацней.

- Я кончуся з холаду ў гэтым пiнжаку, - сказаў той, лёгка адзеты.

Ён шпарка рушыў у хату. I ўсе за iм. Таўсматы сеў на лаву. Усе ж астатнiя сцiснулiся пры печы, у якой яшчэ датляваў жар. У момант цяпло размарыла iх. Дрымота агарнула iх усiх трох. Усе яны нейк адразу тут жа ляглi на падлогу i сцiшылiся. Яны спалi. Але ў неспакоi. Колькi яны паспалi, хвiлiн можа дзесяць, не больш, а раз-поразу то той, то другi ўсхватваўся, паднiмаў галаву, акiдаў цяжкiмi вачыма хату i зноў кiдаўся на падлогу i спаў. Тоўсты таксама спаў, седзячы на лаве. Два тутэйшыя мужчыны тым часам унеслi з сянец труну, паклалi ў яе нябожчыцу i паставiлi труну з нябожчыцай на той самы тапчан. Той, што рабiў труну, выйшаў у сенцы i зноў з'явiўся ў дзвярах з рыдлёўкаю ў руках. Ён быў пануры, але вочы яго, здавалася, лiлi святло на твар.

- Цяпер пайду капаць, - сказаў ён.

- Добра было б каб удвух, - адказаў другi. - Але як я тут пакiну.

Раптам моцны кашаль перарваў не толькi гаворку, але можа нават i думкi гэтых людзей. На падлозе нехта з тых трох так кашляў, быццам бы грудзi яго разрывалiся. З хрыпам i свiстам кашляў ён i адкашляўшыся ўстаў. Гэта быў той самы старэйшы з чатырох. Абыякавасцi i холаду цяпер на яго твары не было. Была пакута i смутак. Цяпер ён здаваўся гарбаты, быў ускудлычаны, чырванатвары i з прыгнутымi ў каленях нагамi.

1<<91011>>34


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]