Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 02 мая, 10:52

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Опять сентябрь, и голос звонкий,
Как прежде- первого звонка.
Удачи вам, мои девчонки!
Пусть сердце Каждого ребенка
У вас хранится на руках!
И пусть заботы и работа
Не огорчат вас никогда
Здоровы будьте! Остальное -
поверьте, это-ерунда!

01.09.10 - 11:17
Наталья-директриса

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 4 из 7
 


Зусiм ня так проста разьмiнуцца з музыкамi, што ўладкавалiся ў вузкiм аркавым праходзе па дарозе да сабора сьвятога Яна. На выхадзе скрыпач, не пакiдаючы граць, заступае вам дарогу, у пяшчотным голасе скрыпкi праразаюцца сталёвыя ноткi эпохi незалежнасьцi й эканамiчнага абвалу, i рука сама сабою цягне з кiшэнi пяць рублiсаў.

У электрычцы, што вязе мяне ў Юрмалу, да мора, я разгортваю сьвежы нумар газэты "Советская молодежь". Зрэшты, так газэта звалася раней. Цяпер гэтае заслужанае выданьне выходзiць пад таямнiчай назваю "СМ - сегодня". Што такое СМ - здагадвайцеся самi. "Современная молодежь? Совковая? Суверенная? Счастливая?" А ня выключана, што i "М" - гэта зусiм не "молодежь". "Макулатура? Макуха? Малина?.." Што б там нi было, два тузiны бутлiкаў дэзадаранту для цела "Лунная ночь", што стаяць каля лiфту ў Вячкавым пад'езьдзе на Брывiбас, выжлукцiла вiдавочна СМ.

На першай старонцы эксклюзыўнае iнтэрвiю з намесьнiкам камандзера рыскага ОМОНу. "Год пребывания в следственном изоляторе мало изменил его внешне, - з замiлаваным дамскiм прыдыханьнем паведамляе газэта, - разве что прибавили взрослости усы. В свои 32 года он по-прежнему любит покушать, но теперь вынужден еще глотать таблетки: развившийся здесь ситуационный невроз и заметно усилившийся логоневроз (заикание) - симптомы условий жизни, изменившихся не по его воле". Значыцца, жыў-быў сабе сьцiплы расейскi хлопчык, "кушал", хадзiў у бiблiятэку чытаць кнiжкi i раптам - нi з пушчы, нi з поля - "изменились условия жизни".

Прафэсiйна акцэнтаваны здымак: бамбiза ў профiль з кветачкай у руцэ, на заднiм пляне - краты й ахоўнiк. "Я просто хочу дать им шанс", - пачынае сваё iнтэрвiю гаротны хлопчык Сярожа. Дыяпазон шанцаў, што даюць хлопцы з такiмi патылiцамi, настолькi вузкi, што чытаць далей нецiкава.

Станцыя Прыедайнэ. Тут жыве мастак Валеры Дэвiскiба. "Дэ" пiшацца разам, бо Валеры нiякi не вiконт i ўвогуле не француз, а беларус, якога мацi нарадзiла ў фашыстоўскiм канцлягеры й якi потым падаўся зь Беларусi шукаць шчасьця ў Эўропу - у Латвiю. Праўда, Бацькаўшчына не адпускала, i Валеры то маляваў Скарыну, то ехаў з паходным мальбэртам на родную Гомельшчыну, дзе быў затрыманы мiлiцыяй у прыбiральнi на аўтастанцыi, калi мыў запэцканыя фарбамi рукi: пiльны наведнiк прыбiральнi паведамiў ворганам, што забойца змывае кроў.

Аднойчы Валеры стварыў мой партрэт. Гэта здарылася ў чарнобыльскiм 1986-м годзе, калi я прыехаў на ўзмор'е ў пiсьменьнiцкi Дом творчасьцi "Дубулты".

За сьценамi нашага флiгелю шумела мора i - кантрапунктам - прыбярэжныя хваiны. У бары можна было ўбачыць нездаровы азызлы твар рэдактара "Литгазеты" i аднаго з фурманаў яшчэ нерастрэсенага возу СП СССР Аляксандра Чакоўскага зь нязьменнаю люлькаю ў зубох. Па беразе, дыхаючы марскiм паветрам, ад вiдна да вiдна шнуравалi натоўпы адпачывальнiкаў; сярод iх быў мой сусед па сталоўнi маскоўскi нiбыта лiтаратар, што паўсюль цягаў з сабою яшчэ рэдкi тады мiнiяцюрны Раnаsоniс i колькi разоў напужаў сабратоў па пяру, пракруцiўшы iхнiя вольналюбiвыя выказваньнi наконт "Софьи Власьевны", як дзеля кансьпiрацыi называлi савецкую ўладу некаторыя расейскiя iнтэлiгенты. Уладар Раnаsоniс'а пазнаёмiўся з пагляднай гамяльчанкаю й канфiдэнцыйна пацiкавiўся ў мяне, цi перадаецца радыяцыя полавым шляхам. Я запэўнiў калегу, што абавязкова перадаецца, прычым у небясьпечных дозах.

Стаяў халодны, з прымаразкамi, верасень, але ў нашых пакоях было так цёпла, што я спаў пад адной прасьцiнай. Аднае начы я прачнуўся ад вусьцiшнае халадэчы i, надзеўшы на сябе ўсё, што меў, да самае ранiцы ляскаў зубамi. На пытаньне, чаму выключылi ацяпленьне, пакаёўка сказала, што ўначы Чакоўскi ад'ехаў у Маскву.

Найбольш пакутаваў ад холаду мой сусед зьлева, сiвы кульгавы сын каўкаскiх вяршыняў.

1<<345>>7


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]