Неспакой (на белорусском языке) :: Ходкевич Тарас
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕУлыбку не прячешь. 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Па дарозе нас даганяе коннiк. Параўняўшыся з намi, ён крута асаджвае каня, саскаквае на зямлю, i я пазнаю высокую i трошкi грузную постаць старшынi калгаса Анцiлея Пятровiча. Яму гадоў пад пяцьдзесят, але я, як бы ўпершыню, заўважаю сёння яго жвавасць i лёгкасць. - А вось i ты, лёгкi на памiне, - спакойна кажа Цярэшка. - Добры вечар, мужчыны, - прыветлiва вiтаецца старшыня i, пазнаўшы Цярэшку, па-сяброўску ляпае яго па плячы. - Што так позна з поля, Цярэнь, цi ўсё яшчэ сеяў? - Не. Я скончыў з гадзiну таму назад i Ганку Лявонавых адправiў у вёску, а сам пайшоў полем, ды вось спаткалiся з чалавекам i загаварылiся. - Я таксама з поля, - дабрадушна ўсмiхаецца старшыня. - Аб'ездзiў яго ўдоўж i ўпоперак. Усё абгледзеў, усё прыкiнуў. Заўтра пачнем ворыва, баранаванне. - То добра, - задаволена кажа Цярэшка. - Канечне, пара ўжо... А я сеяць буду. Яны абменьваюцца думкамi пра розныя гаспадарчыя справы, i я ўлаўлiваю нешта новае ў iх узаемаадносiнах, нешта агульнае, што яднае iх, акрэсленае гэтымi пагоднымi вясновымi днямi з iх новымi клопатамi. Так, гэта мiрная вясна з яе велiчным хараством. Спакойнае i чыстае неба распасцерлася над зямлёй, густа палiтай крывёю, але не аддадзенай чужынцам. Вясновае сонца песцiць яе жыватворнай ласкай, i людскiя сэрцы поўняцца радасцю. Жывi, аднаўляй, твары! Усё ў тваiх руках. Зямля чакае тваёй працы i аддасць старыцай за клопаты аб ёй. Так асэнсоўваюцца ў мяне пачуццi, выказаныя Цярэшкам, i ён сам становiцца для мяне яшчэ больш блiзкiм. - Ты не злуйся за тое, што выйшла памiж намi, - чую я ў змроку яго словы, звернутыя да старшынi. - Ды я бадай-што i забыўся на гэта, - адказвае той. - Можа, яно i дапамагло крыху, - зазначае Цярэшка, але тон яго не насмешлiвы, а шчыра зычлiвы. - Можа, i дапамагло, - згаджаецца Анцiлей Пятровiч, i яны, iдучы поруч, як старыя сябры, гутараць пра заўтрашнi дзень. 1946 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|