Ноч пры дарозе (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 1 из 10 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЕсли бы у вас спросили: что бы вы хотели больше всего? Что бы вы ответили? Дом? Машину? Много денег? Или чего-то другого? Но в одном небольшом городке Рени, жила одна девушка. Ее звали Настя. Она была невысокого роста, с длинными черными волнистыми волосами и карими глазами. Она-то и ответила,что хочет любви.... >> 26.08.10 - 14:23 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Черный Кузьма Ноч пры дарозе (на белорусском языке) Кузьма Чорны Ноч пры дарозе I Абодва яны шэрыя i тоўстыя ад сваiх суконных вопратак, з цяжкiмi, грузнымi крокамi ад вялiзарных ботаў. Буянiўшы па жоўтым iржышчы палявы вецер абвяяў iх каравыя твары, мяў густыя борады, дарэмна стараючыся збiць iх з тропу. А яны ўсё iшлi сухою дарогаю, мала азiралiся назад, як бы не думаючы больш варочацца туды, адкуль выйшлi. I ўсе iх прылады былi пры iх. У старшага - Уласа - гладка прыставала к плячам падоўжаная вялiкая пiла ў дзеравянай раме зубамi; у малодшага - Кузьмы - разам з клункамi хлеба горбiлася на спiне торба з малаткамi, напiльнiкамi, грунтвагамi. Так i хадзiлi яны. Ад сяла да сяла, з мястэчка ў мястэчка. Праходзiлi праз гарады i чыгуначныя станцыi. Прыпынялiся там, дзе была работа. Цягнулася яна, гэтая работа, год - не пакiдалi яны яе; цягнулася два днi - былi там два днi. А канчалася работа - iшлi далей. I цягнула iх к рабоце, а значыць, i к людзям, бо дзе работа, там заўсёды людзей спаткаеш. - Сам ты адкуль, Улас? - запыталi раз у адной вёсцы, дзе яны пiлавалi дошкi. - Не ведаю, - адказаў Улас. - Як так не ведаеш? - Не ведаю. З усяго свету, мусiць. Радзiўся каля Вiльнi, дзе бацька пасля будынкi ў маёнтку будаваў, i што паўгода, то новае месца было. А потым, як сам узняўся на ногi, пайшоў з пiлою па белым свеце. Так i жыву. - I нiчога? - Хоць бы што... Прывычка. А Кузьма - трохi iначай. Не любiў ён жыцця вечнага валацугi. Была ў яго недзе за Нясвiжам гаспадарка невялiкая, жыў на ёй брат яго малодшы; а з братам ён заўсёды быў душа ў душу. Быў у войску, а потым, як звольнiўся, гранiца дзяржаўная ляжыць мiж iм i братам. Яно то пастараўшыся i можна было б перабрацца туды, але нялiшне квапiў на гэта Кузьма: пасля Чырвонай Армii паны; так i чакаў ён усё перамены. З Уласам спаткалiся яны ў Жлобiне на станцыi. Гурт пiльшчыкаў там дошкi пiлаваў - мост там нейкi правiлi. А тут якраз таварыш Уласаў пакiнуў яго. I прыстаў Кузьма к Уласу. Так i пiлавалi яны там, пакуль работа не скончылася; а потым, па старой прывычцы, пацягнуў Улас Кузьму за сабою па свеце: дзе чутна работа - туды i пайшлi... Убiлiся ў глуш. Усе вёскi ды хутары ў палёх i мiж лясоў. У гарачую летнюю пару, калi вёскi пуставалi цэлымi днямi, выправiўшы жывых усiх у поле, мала было работы. Часта тады i не заходзiлi Кузьма з Уласам у вёску, а начавалi i днявалi нават часам каля рэчкi дзе-небудзь, у кустах. Пяклi вечарам сала на ражэнчыках, ранiцаю ўмывалiся ў рэчцы, вымалi з торбы сарочкi чорныя, якiя даўно ўжо мыць трэба было, i, уцёршыся, iшлi далей. Тады Кузьма, гледзячы на Ўласа, i густую бараду сабе запусцiў. А ўвосень работы стала многа, хоць нядоўга прыходзiлася прыпыняцца на адным месцы - тыдзень, два - не больш, але затое далей ужо пэўная праца чакала. Любiў Улас працаваць у глушы восенню. Сытыя вёскi тады. А ў здаровыя ясныя днi "баб'яга лета", калi белае павуцiнне блытаецца ў iржышчы за гумнамi, плавае ў чыстым сiнiм паветры, звон пiлы гучна аддаецца ў прасторы. Весела робiцца за працаю тады... У пору, калi восень гатавалася ўжо ўступiць месца зiме, работы па вёсках больш яшчэ стала... Было хоць ясна ад сонца, але холадна. Начамi былi першыя марозы, але ў палях мала было iм што замарожваць восень была сухая. Па аўсяным iржышчы, каля хутароў, цягалiся крыклiвыя гусi, а ў чыстым полi i на паплавах панавалi вясёлыя вароны. Буян-вецер радасна гайсаў па полi, пераскакваў цераз кусты, з песняй забягаў наперад, зазiраў холадам у вочы, трапятаўся за каўняром, блытаўся ў вусах i бародах. Чуць-чуць ад яго пазвоньвала за плячыма пiла; боты стукалi размерана, паважна. - От каб дзе, здаецца, на адным месцы засесцi, не люблю цягацца. Каб дзе гаспадарку якую завесцi, - сказаў Кузьма. - Па мне, - адказаў Улас, - можна засесцi, можна i хадзiць. Мне ўсё роўна. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|