Новая зямля (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 82 из 84 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ иду сосновыми лесами, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
А з гэтым жыццем нага ў ногу Як бы ў адну ўсе йшлi дарогу, I толькi ён, адсталы, хворы, Папаў у нейкiя зажоры I лiчыць нудныя часiны Ён моцна выбiт з каляiны, I тым жыццём ён не жыве Другiя думкi ў галаве, Зусiм другiя пачуваннi, Другi настрой i разважаннi. I тое, што даўней, бывала, Яго так моцна захапляла, Цяпер здавалася няўзрачным I непатрэбным i нязначным; Яго цiкавiць лёс уласны, Лёс пагражаючы, няясны, Зацята схованы, замкнёны, Бы кара цёмнае праклёны, Што кожны момант над табою Звiсае страшнаю марою, I кожны час яна гатова, Свядома або выпадкова, Узнесцi грозна булаву I апусцiць на галаву I разам скончыць, адным махам, З жыццём i з цёмным гэтым страхам. Але што ёсць там, за заслонай, За гэтай сцежкаю замкнёнай? Няўжо пустэлi мрок разлiты, Канец астатнi, ноч нябыту? Мiхалу вусцiшна i жудка, I сэрца стукае ў iм пудка. Ох, страшна гэта ноч-пустэля! Яна ў пякельны мрок засцеле Яго жыццё i гэты свет; Сатрэцца, згiне яго след У тым сусветным праху-смерцi, Як бы й не жыў на гэтым свеце. Ён чуе страшнае тамленне, Яго жахае знiштажэнне, Ён хоча жыць... Прэч, ценi мроку! Там сэрцу цяжка, цёмна воку... I гэта там ён адпачыне?! О, не!.. I кроў у жылах стыне, I сэрца ў страсе замiрае, I пот халодны выступае. Якая гэта недарэчнасць?! Хiба ён жыў?.. о, вечнасць, вечнасць! Як зразумець цябе i змерыць? I каго слухаць? каму верыць? Мiхал ахоплен цёмнай хваляй, Не хоча думка йсцi ўжо далей, Ён хоча сцiшыць жудасць тую, Ён прагне чуць душу жывую. - Ну, што ты, мацi: ты б прысела, Да жонкi мовiць ён нясмела, А вочы просяць спачування, Жывога слова, спагадання. I ёй таксама несалодка Каротка, песня, ты, каротка I зацiхаеш так не ў часе! Балiць ёй сэрца аб Мiхасю; Яна адгадвае душою, У якiм ён цяпер настроi. I цяжка ёй. Яна ўздыхае, Iдзе, сябе перамагае, I горла цiснуць ёй залозы, I волi, волi просяць слёзы. - Памру я, Ганна! - кажа цiха. Дайшоў да дна свайго кялiха. Мiхась глядзiць кудысь далёка, I нудна ёй ад тога ўзроку, Надзеi гiне рэштка тая, I большы смутак пашыбае. Мiхал здзiвiўся: ён не тое Хацеў сказаць, а штось другое, Ды так сказалася. Ну, што ж? - Не думай гэтак ты, нябож! Цi мала людзi так хварэлi? Хварэлi годы - не нядзелi, Такiх здарэнняў вельмi многа, Але ачуньвалi, й нiчога. I ты, дасць Бог, на ногi станеш, Пяройдзе лiха, ачуняеш. Мiхал глядзiць ёй пiльна ў вочы, Штось расчытаць па твары хоча. Але з усмешкаю крывою Трасе адмоўна галавою Пацеха, знаць, яму малая; I погляд дзесь iзноў блукае, Але не тут, а там, далёка; Слязою мглiцца яго вока, Ён штось яшчэ сказаць iмкнецца, I цень на твар яго кладзецца. З двара ўваходзiць дзядзька ў хату; Iдзе прамовiць слоўка брату. Антось гаворыць смела, стала, Каб падбадрыць крыху Мiхала, Надзею добрую падаць I думкi смутныя прагнаць. - Як пачуваешся, Мiхале? Мацуйся, браце, з мала-маля!.. А дзень якi! эх, дзень харошы! Пайсцi б цяпер, брат, па парошы! - Так, брат, пайду ды цi вярнуся? Якраз патраплю да Пятруся Ў Церабяжы пад крыж хваёвы, Сказаў Мiхал у тон размовы, Бы то звычайнае здарэнне, Сказаў з усмешкай засмучэння. - Ну, ўжо i пойдзеш! не, брат, дудкi. Аб тым паходзе няма й чуткi; Яшчэ паходзiш за сахою I над уласнаю зямлёю Ты папацееш, i не мала, На картах бабка так казала; Не, жыць, брат, трэба i жыць - многа! Антось гаворыць, а ў самога На сэрцы стала штось трывожна, Бо спадзявацца ўсяго можна; За кожным ходзiць смерць-сляпiца. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|