Новая зямля (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 83 из 84 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕСловно бабочки путаны, на обочине стоят 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
I дзiўна рэч: цяпер драбнiца Цi проста рысачка якая Значэнне, сэнсу набывае I з гэтай смерцю сувязь мае, Цi куры ў хаце сваiм дурам Падымуць часам шурум-бурум; Цi абярэцца з iх якая, Знячэўку пеўнем заспявае Для большай важнасцi, вагi; Цi дзесь крумкач разок, другi У небе крумкне смутна-глуха; Цi ў юшках песню завiруха Зацягне жаласна, нудлiва; Цi загугукае страхлiва Злы гэты дух - сава-начнiца Ў кустах альховых над крынiцай, Гугукне так, што сэрца ные; Або сабака той завые, Ўсё гэта - дрэннае злучэнне, Праявы страшнай абвяшчэнне, I тую думку мiмаволi На смерць наводзiць, як нiколi. А прыйдзе ноч. Эх, ноч-цямнiца, Зацятых страхаў таямнiца! Глядзiш у вокны ты варожа З свайго цямнюсенькага ложа I за вуглом стаiш тулягай, Вiдаць, з нядобраю развагай. Ў мярцвячых лiсцях зiмняй стужы Стаiўся месячык дасужы, На шыбах белiць ён палотны, Такi тужлiвы i маркотны. Мiхал не спiць, а боль тупая Яму пад сэрца падступае. Няма надзей, няма жадання, Цяпер на свеце ўсё дазвання Яму нямiла, нецiкава, I сну няма, не лезе страва. Жыццё... ды што жыццё такое? Эх, глупства, глупства ўсё! пустое! Мiхал глядзiць на блеск газнiцы. У вочы ўбiлiся драбнiцы Дрыгучы блеск i ценi тыя I танцы-скокi iх нямыя. Яны варушацца, трасуцца, Пустымi смехамi смяюцца, То расплываюцца па столi, То зноў насунуцца паволi. Агоньчык дрыгае i скача... Бы штось чуваць, нiбы хто плача, Цi то званочак пад дугою Звiнiць бясконцаю тугою? Там вочы нейчыя мiргнулi... I мыслi раптам скаканулi У багны часаў i прастораў, Бо iм няма гранiц, запораў. Глядзiць Мiхал... што за хвароба? Ён не адзiн - iх дзве асобы: Адзiн Мiхал - нядошлы, млявы, Другi - здаровы i рухавы! Адзiн ляжыць, другi вандруе, Iдзе па лесе, ў вус не дуе I не гадае нi аб чым. Дурны: не цямiць, што за iм Таксама ходзiць хтось варожы, Страшэнна здрадлiвы, нягожы, У нейкiм доўгiм балахоне I водзiць пальцам па далонi; Кiўне смяшлiва, знак паложыць, Бы штось запiсвае, варожыць. Хто ён такi? чаго ён хоча? Чаго схiлiўся i шамоча? I нейкай тухаллю i тленню Нясе ад чорнага адзення, I востры пах чуваць кадзiла... Ах, гэта ж смерць тут захадзiла! Цi гэта поп?.. I ўсё прапала, Няма i почуту Мiхала. Куды ж ён дзеўся? Дзе ён? дзе? Эх, быць бядзе! ну, быць бядзе!.. Ах, не: унь ён! ён воўкам стаўся. Бяжыць як можа - знаць, спужаўся. Ой, ой - стрыжэнь! Ён - гоп туды! Нiяк не вылезе з вады. Капут... Мiхал-воўк прападае, Пад лёдам знiк, як мыш рудая, А ўсё вакол глядзiць здзiўлёна. I раптам нейкая заслона Чыёюсь страшнаю рукою, Сiнь неба лучачы з зямлёю, Ўсё пасуваецца блiжэй! Мiхалу робiцца цяжэй, Ў грудзях дыханне забiвае, А ноч-заслона нацiскае, I светлы круг, прамень пустынi, Вось-вось у багне-цьме загiне. Мiхал крычыць i б'ецца ў страсе. Заслона чуць-чуць адышлася, Ён вочы цяжка размыкае Ў руцэ рука чыясь другая, I вочы, поўныя пакуты, Да мутных воч яго прыкуты. Зняможан цяжкiм ён змаганнем. З глыбокiм жалем, садрыганнем Ратунку просiць у людзей, У брата, жонкi i дзяцей, Бо неба жорстка, неба глуха I не прыклонiць свайго вуха, Хоць ты прасi, хоць ты малi, Хоць грудзi рвi i сэрца вынi Ты не кранеш яго цвярдынi, Яно далёка ад зямлi, Яно зацята, бо нямое, Яно маўклiва, бо пустое. - Ты пазнаеш мяне, Мiхаська? Ён уздымае вочы цяжка, Глядзiць на жонку. - Ганна... Мацi... Ратунку дайце мне!.. О, браце! Ратуй мяне! ратуйце, дзеткi!.. Сляза-палын балюча-едкi На ўпалых вочах выступае... Мiхал зяхае - зацiхае... - Ой, свечку, свечку: ён канае! На твары след пякельнай мукi, На грудзi палi яго рукi. Мiхал яшчэ раз здрыгануўся, Зяхнуў так цяжка, ўвесь памкнуўся, Яшчэ раз вочы расчыняе, Глядзiць, бы штось прыпамiнае; Ён цяжка дыша, духу мала, I ўсё адразу ясна стала. - Антоська!.. родны мой! канаю... Перагарэў, адстаў, знiкаю... Вядзi ж ты рэй, вядзi... адзiн... Як лепшы брат, як родны сын. Бог не судзiў мне бачыць волi I кiдаць зернi ў свае ролi... Зямля... зямля... туды, туды, брат, Будуй яе... ты дай ёй выгляд... На новы лад, каб жыць нанова... Не кiдай iх... Га-а-х! - I - гатова! Нi слоў жывых, нi сэрца стуку, I халаднеючую руку Антось цалуе i рыдае I к трупу з енкам прыпадае. У полi, полi Пры дарожачцы Пахiлiўся крыж Над магiлаю. Беглi сцежачкi Ў свет шырокенькi, Прывялi ж яны К той магiланцы!.. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|