Новая зямля (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 9 из 84 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТуманом бесконечности сокрыта, 12.09.10 - 20:15 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Але бязгнойная, пустая Зямлi валока была тая, Дзе рос сiвец ды пырнiк густа I дзе спакойна каля куста Ляжаў шарак, бо там нiколi Саха зямлi не бараздзiла. Было маркотна i нямiла У тым пустым, здзiчэлым полi. Мiхал наехаў без нiчога. I вось жывi тут, разжывайся, Хоць сам у соху запрагайся, Ўпрагай i жонку на падмогу З трыма малымi хлапчукамi. Але стаў цвёрдымi нагамi Мiхал на гэты грунт няплодны. - Не плач: не будзем тут галодны; Бог дасць, сяго-таго прыдбаем, Дабра якога дачакаем, Так разважаў ён сваю жонку. Жывым не кiнешся ў палонку! Зямлi - зiрнi - як скiнуць вокам. За гаспадарку ненарокам Мiхал на новым месцы ўзяўся: Каня, кароўку расстараўся, Завёў свiней, дзве-тры авечкi. Тым часам з дому для падмогi, Саху забраўшы i нарогi, Антось прыехаў i на грэчку Узняў маргоў са два папару. I ажывiлiся амшары, Запахла свежаю раллёю, Як бы сам Бог тут над зямлёю Прайшоў i глянуў мiласцiва. Антось заложна i цярплiва У землю ўкладваў свае сiлы. На божы свет, як бы з магiлы, З зямлi травiнкай далiкатнай, Густою шчотачкаю здатна Выходзяць дробныя зярняткi. Як у калысачцы дзiцятка, Калi ўжо трошкi акрыяе, Сваю галоўку падымае I навакол глядзiць здзiўлёна, Так гэта збожжайка зялёна Да сонца цягнецца лiсткамi, Бы к матцы дзiцятка рукамi. Тым часам хлопцы падрасталi, Старэйшым дома памагалi. Прайшоў гадок, мiнуў другi, Ў касьбу запахлi мурагi. На полi ветла, самавiта У рад стаялi копкi жыта, Так аздабляючы загоны. А ў агародзе мак чырвоны, Раскрыўшы гожыя лiсточкi, З iх ткаў прыўдалыя вяночкi Вакол галоўкi маладзенькай, Такой прыгожай, зеляненькай. I часта ў добрую пагоду Iдзе Мiхал дамоў з абходу, I хоць чуваць, што ныюць ногi, Але зварочвае з дарогi I робiць крук, бо як стрымацца, Каб не зайсцi палюбавацца I ярыною i жытамi? Iдзе, а ветрык з каласкамi Вядзе прыемную размову I цешыць душу леснiкову. Мiхал падыдзе i прыстане I лаву жыцейка агляне Ды возьме ў пальцы асцярожна Яшчэ няспелы i парожны Ён колас жытнi i паглядзiць, Рукою лёганька пагладзiць, Нiбы сынка свайго малога, I ў сэрцы дзякаваў ён Бога. У тым кутку, глухiм i дзiкiм, Стараннем дзядзькавым вялiкiм I цяжкай працай хлебароба Набыта розная надоба; Ўсё зацвiло, загаманiла, Бы жыватворчая тут сiла Ад сну прыроду абудзiла. Гумно паўнела з кожным годам, I багацеў хлявец прыплодам, I грош стаў лiшнi завадзiцца, Было што есцi, чым акрыцца, I быў парадак, лад у хаце. Ўжо з тым кутком зжылася мацi, Даўно прывыкшы к адзiноце; А цэлы рад збаноў на плоце Казаў аб тым, што гаспадыня Была ўжо ў моцнай каляiне I што яе таксама справа Вялася добра i рухава, Бо тут збаны не так стаялi: Яны за тое ўжо казалi, Што малака было даволi. Ў пастаўнiку, пры самым полi, Свiння, як хворая, стагнала, Хоць гэтай хворасцi не знала, Яе такая ўжо натура: Стагнаць i лыч трымаць панура, Як бы ёй цяжка жыць на свеце. А парасяткi, яе дзецi, Ўсяму дзiвiлiсь несканчона, Бо надта рохкалi здзiўлёна. Другi гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалi; Квактуха голасна квактала, А кураняткi чарадою Паслушна ўсюды йшлi за ёю. Тут кожна рэч аб тым казала, Што маладая гаспадарка Iшла ўпярод паспешна, шпарка I большы круг яна займала. Часамi хмурнаю вясною Цяплом павее, цiшынёю, I хмарак сiвыя фальбоны Падуць, апусцяцца нанiз, I неба яснага абрыс Зiрне скрозь цяжкiя заслоны, I дзень тужлiвы, засмучоны Аздобiць сонцаў агняпiс, I ўсё вакол павесялее, На момант сцiшыцца, замлее, На ўсё адбiтак ляжа згоды, I нiкнуць подыхi нягоды. Зямельцы неба усмiхнецца. Глядзiш - тады табе здаецца, Што холад згiнуў назаўсёды. Але цi ж так? Эх, негадана Вятруга ўсходзiцца паганы, I даль палёў маркотна стане, Жалобы цень яна апране, I ўсё нейк смутна пазiрае, Чагось нядобрага чакае. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|