Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 06 июня, 22:21

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Да... время лечит - всё проходит. И даже ярый пессимист лазейку для себя находит и снова пишет чистый лист

21.08.10 - 04:28
Наталья Городецкая nata6

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 10 из 47
 
Не-не, крый божа, калi яны i пазвоняць, дык толькi тады, калi вы будзеце не адзiн i свет вам будзе здавацца чароўным. А на самагубства - на самагубства яны самi вас падштурхнуць, бо, на iх думку, для вас гэта будзе святы абавязак i найлепшае выйсце. Ратуй нас неба, шаноўны пане, каб нашыя сябры былi пра нас такой высокай думкi! Што ж да тых, хто абавязаны нас любiць, - я маю на ўвазе бацькоў i тых, з кiм мы павянчаныя (а слова якое, га!), - дык тут зусiм iншая песня. Гэтыя заўсёды маюць патрэбнае слова, нават не слова - кулю! Яны вам звоняць так, нiбы страляюць з карабiна. I цэляць заўсёды лучна. Вось хто сапраўдныя здраднiкi!

Што? Якi вечар? Ах, той! Чакайце, я яшчэ дайду, са мною спяшацца не трэба. Зрэшты, усё, што я кажу пра нашых сяброў i крэўных, ужо, пэўным чынам, датычыцца гэтай гiсторыi. Неяк мне расказалi пра аднаго чалавека, сябар якога сеў у турму. Дык уявiце сабе, кожны вечар гэты небарака клаўся спаць на падлозе, каб пазбавiць сябе тых выгод, якiх не меў той, каго ён любiў! Скажыце, шаноўны, хто будзе спаць на падлозе за вас? Ды цi сам я здольны на гэта? Паверце, я хачу быць здольным, i я буду. Мы ўсе некалi будзем здольныя на гэта, i ў гэтым будзе наш ратунак. Але гэта нялёгка. Нялёгка, бо дружба няўважлiвая цi, прынамсi, бяссiльная. Яна б i хацела, але не можа. Цi, можа быць, яна не так ужо моцна хоча? Можа быць, мы не так ужо моцна любiм жыццё? Вы заўважалi, што толькi смерць абуджае нашы пачуццi? Як мы любiм сяброў, што пакiнулi нас назаўжды! Як захапляемся мы вялiкiмi майстрамi, якiя ўжо змоўклi навекi, бо iх рот набiты зямлёй! Пахвала тады сама зрываецца ў нас з языка, тая пахвала, якую яны, мабыць, чакалi ад нас усё жыццё. I ведаеце, чаму мы заўсёды больш справядлiвыя i зычлiвыя да памерлых? Прычына вельмi простая! Перад iмi ў нас няма абавязкаў. Яны не абмяжоўваюць нашай свабоды, i мы можам пахвалiць iх тады, калi хочам, памiж кактэйлем i мiлай каханкай, - калi нам, увогуле, усё роўна рабiць болей няма чаго. Калi ж яны i патрабуюць ад нас чагосьцi, дык толькi ўспамiнаў, а памяць у нас вельмi кароткая. Мы любiм толькi нядаўна памерлых сяброў, пакуль у нас яшчэ жыве свежае хваляванне, пакуль не ацiх наш боль - нарэшце, мы любiм зноў-такi самiх жа сябе!

У мяне быў адзiн сябар, якога я стараўся часцей пазбягаць. Мне з iм было крыху нудна, i потым - ён назаляў мне сваiмi маральнымi настаўленнямi. Аднак калi ён апынуўся на смяротным ложы, будзьце спакойны, я адразу ж сядзеў ля яго. Кожны дзень я прыходзiў да хворага, i ён памёр задаволены мною, пацiскаючы мне руку. У адной жанчыны, якая вельмi доўга, але бясплённа заляцалася да мяне, хапiла добрага густу памерцi маладой. Колькi месца яна адразу заняла ў маiм сэрцы! А ўявiце сабе не простую смерць, а самагубства! Божа лiтасцiвы, во дзе ўздымаецца вэрхал! Бесперастанку звонiць тэлефон, сэрца перапаўняецца, гучаць наўмысна кароткiя фразы, поўныя намёкаў, стрыманага болю i нават папрокаў - але-але! - папрокаў самому сабе!

Так ужо створаны чалавек, мiлы пане, у яго два аблiччы: ён не можа любiць другiх, калi не любiць самога сябе. Паназiрайце за сваiмi суседзямi, калi ў вашым доме нехта памрэ. Да таго яны сонна марнеюць у сваiм нiкчэмным жыццi, але вось, раптам, памiрае, ну, скажам, напрыклад, дворнiк. I адразу ж усе прачынаюцца. Колькi мiтуснi, пытанняў, жалю! Нарэшце навiна аблятае ўвесь дом, i спектакль пачынаецца. Што вы хочаце, людзям патрэбны трагедыi, гэта дапамагае iм хоць крыху ўзняцца над самiмi сабой, гэта iх хмельны напiтак. Дарэчы, я не выпадкова завёў гаворку пра дворнiка. У нашым доме таксама быў адзiн, асоба сапраўды пакрыўджаная Богам - заўсёды злосны, да пачварнага пагардлiвы i злапомны. Ён мог бы збянтэжыць нават сама памяркоўнага манаха-францысканца. Я нiколi не гутарыў з iм, але адно яго iснаванне ўжо псавала мне радасць жыцця. I вось нарэшце ён памёр, i я пайшоў на яго пахаванне.

1<<91011>>47


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]