Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 20:39

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Улыбку не прячешь.
Конечно, довольна,
Тому, кто не любит,
сделала больно,
Тепло на душе,
и на сердце приятно,
Но вот для чего это все,
не понятно.

Расстались давно,
ни к чему пересуды,
Его не вернуть,
все как раньше не будет.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 9 из 47
 
Усё ўва мне было гарманiчна, i мая спакойная, разважная ўпэўненасць у сабе перадавалася людзям, якiя часам прызнавалiся, што гэта дапамагае iм жыць. Многiя iмкнулiся са мной пазнаёмiцца. А пазнаёмiўшыся, часта лiчылi, што недзе ўжо мяне бачылi. Жыццё, яго дары i людзi самi iшлi мне насустрач, i я прымаў гэтую пашану з дабрадушнаю гордасцю. Праўда ж, я жыў настолькi паўнакроўна i беззаганна, што нават лiчыў сябе крыху звышчалавекам.

Я нарадзiўся ў паважанай, але зусiм нязнатнай сям'i (мой бацька быў афiцэр), але, мушу прызнацца, часам, прачынаючыся на свiтанку, я адчуваў сябе прынцам цi нейкiм стварэрнем ад Бога. Гэтае пачуццё, заўважце, тлумачылася зусiм не маёю ўпэўненасцю, што я разумнейшы за ўсiх. Такая ўпэўненасць, зрэшты, нiчога не вартая, бо яе падзяляюць нямала бязглуздых тупiц. Не, у мяне ўсё было iначай, я быў такi задаволены, што лiчыў - мне нават няёмка прызнацца, - я лiчыў сябе божым выбраннiкам. Але, выбраннiкам, адзiным з усiх, каму лёсам наканаваны трывалы i вечны поспех. Гэтым, увогуле, i тлумачылася мая сцiпласць. Я не дазваляў сабе прыпiсаць гэты поспех толькi сваiм заслугам, я не мог дапусцiць, каб спалучэнне такiх разнастайных i часам супярэчлiвых якасцей у адным чалавеку было вынiкам звычайнага выпадку. I таму, калi я i жыў сярод шчасця, я адчуваў, што яно мне дазволена, калi так можна сказаць, загадам ад неба. Калi ж цяпер я вам скажу, што не меў нiякай прыхiльнасцi да рэлiгii, вы яшчэ лепей убачыце, наколькi дзiўнае i незвычайнае было такое перакананне. Так цi iнакш, было яно звычайнае цi не, але яно доўга дапамагала мне ўзвышацца над усiмi дробязямi жыцця. Я лунаў, лiтаральна лунаў у паднябёснай вышынi цэлымi гадамi, пра якiя, па праўдзе сказаць, i цяпер яшчэ захоўваю шкадаванне ў душы. Я лунаў да таго самага вечара, калi... Але не, гэта ўжо зусiм iншая гiсторыя, i яе трэба забыць. Зрэшты, я, можа быць, перабольшваю. Мне паўсюль пачувалася добра, што праўда, то праўда, але я нiчым не мог задаволiцца. Кожная здабытая радасць прымушала мяне шукаць новую. Я лётаў са свята на свята, з балю на баль. Здаралася, я танцаваў цэлую ноч i ўсё болей шалеў ад людзей i жыцця. I часам, вельмi позна ўначы, сярод скокаў, на лёгкiм падпiтку, калi я адчуваў сябе ўжо зусiм раскавана i ахунаўся ў нейкае млявае, радаснае i чароўнае забыццё, мне на iмгненне здавалася, што з глыбiнi маёй поўнай знямогi да мяне выплывае разгадка ўсiх таямнiц i сакрэтаў сусвету. Але назаўтра знямога праходзiла, i разгадка - знiкала; усё пачыналася зноў. Вось так я ганяўся за ўцехамi, заўсёды iх здабываў, але нiколi не наталяўся, я не ведаў, дзе мне спынiцца, - да таго самага дня цi, дакладней, вечара, калi раптам абарвалася музыка i пагаслi агнi. Той баль, дзе я быў шчаслiвы... Але дазвольце, я гукну нашага сябра-прымата. Кiўнiце яму ў знак удзячнасцi, а цяпер - што галоўнае - выпiце разам са мною, мне вельмi патрэбна вашае спачуванне.

Як бачу, мае словы вас крыху здзiўляюць? Няўжо ў вас нiколi не ўзнiкала патрэбы ў нечым спачуваннi, у чыёйсьцi дапамозе, дружбе? Узнiкала, вядома. А я навучыўся задавальняцца адным спачуваннем. Яго прасцей знайсцi, i потым - яно нi да чога не абавязвае. "Паверце, я вам вельмi спачуваю", - кажаце вы, а самi адразу думаеце: "Ну, досыць, цяпер пара заняцца iншымi справамi". Дарэчы, гэта дзяжурныя фразы ў старшынi ўрада: на iх ён не скупiцца нiколi, асаблiва пасля нацыянальнай катастрофы. А вось з дружбай - зусiм не так проста. Здабываць яе даводзiцца доўга i цяжка, але калi яна ёсць, яе ўжо нельга пазбыцца, за яе трэба плацiць. Вы толькi не думайце, што вашы сябры будуць званiць вам штовечар, няхай i павiнны былi б гэта рабiць - хоць бы дзеля таго, каб даведацца, цi не той гэта вечар, калi вы вырашылi пакончыць жыццё самагубствам цi, можа, проста - хочаце з iмi пабачыцца або прагуляцца.

1<<8910>>47


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]