Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 13 мая, 22:30

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Это, верно, обман?
Город призрачных масок.
В алом бархате прорезей -
Вечная мгла.
Он играет со мной,
Дарит сны своей властью.
Он торопит закат,
Он - исчадие зла.

Но прекрасны его
Золочёные цепи.
Он печальным видением
Кажется мне.... >>

01.07.10 - 06:15
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 45 из 47
 
Што вы! Я спрытна лавiрую, рассыпаюся ў нюансах i лiрычных адступленнях, я будую сваю прамову згодна з кожнай асобнай катэгорыяй слухачоў - так, што нарэшце яны самi пачынаюць паддаваць пары. Я пераблытваю тое, што датычыць мяне, з тым, што датычыцца iншых. Я бяру сама агульныя рысы, уласцiвыя ўсiм, нягоды, якiя мы ўсе разам перажылi, слабасцi, якiя мы падзяляем, правiлы добрага тону i паводзiны сучаснага чалавека - такога, якiм ён лютуе ўва мне i ў другiх. З усяго гэтага я складаю адзiн суцэльны партрэт - партрэт усiх i нiкога асобна. Словам, я раблю своеасаблiвую маску, нечым падобную да карнавальных, гледзячы на якую кожны можа сказаць: "Чакай-чакай, ды я ж яго недзе бачыў!" Калi ж партрэт, як цяпер, завершаны, я паказваю яго слухачу i прамаўляю з вялiкаю скрухай: "Вось, зiрнiце, вось я якi!" На гэтым абвiнаваўчая частка закончана. I тут, нечакана, партрэт, якi я паказваю свайму сучаснiку, ператвараецца ў люстра.

З галавою, пасыпанай попелам, са спiсяжаным ногцямi тварам i паволi выдзiраючы на сабе валасы, я стаю перад усiм чалавецтвам i з пранiзлiвым позiркам пералiчваю свае ганебныя ўчынкi. Я нi на хвiлiну не выпускаю з-пад увагi эфект, якi выклiкаю пакутлiвым крыкам: "О, я сама мярзотны з усiх мярзотнiкаў!" А пасля, неўпрыкмет, пераменьваю "я" на "мы". I калi даходжу да формулы: "Вось мы якiя!" - гульня зроблена. Цяпер я магу казаць праўду. Я, вядома, такi самы, як i яны, - усе мы варымся ў адным катле. Але ў мяне ёсць перавага, бо я гэта ведаю, а яны - не, i таму першае слова за мной. Я ўпэўнены, што вы разумееце, якая гэта выгода. Чым больш я вiнавачу сябе, тым больш маю права асудзiць вас. I яшчэ лепш, я падахвочваю вас, каб вы самi асудзiлi сябе, што дае мне вялiкую палёгку. Ах, шаноўны, забаўныя мы ўсё-такi i няшчасныя людзi! Варта нам азiрнуцца на сваё жыццё, як у памяцi ўсплываюць адразу такiя выпадкi, што мы гатовыя скрозь зямлю правалiцца ад сораму i здзiўлення. Вы паспрабуйце. Не сумнявайцеся, я паслухаю вашую споведзь з вялiкай сяброўскай спагадай.

Ды вы не смейцеся! Ох, ну сапраўды, вы цяжкi клiент, я гэта заўважыў адразу. Але нiкуды вы не дзенецеся, гэта непазбежна. Тыя, хто трапляе да мяне, больш сентыментальныя, чым разумныя: збiць iх з тропу - раз плюнуць. З разумнымi трошкi цяжэй, тут трэба папацець. Затое iм досыць як след растлумачыць сам метад. Яны добра запамiнаюць яго i пачынаюць думаць. Днём раней цi пазней, дзеля забавы або праз душэўную скруху яны таксама ўсё выкладваюць на стол. Але вы, здаецца, не толькi разумны, вы яшчэ i спрактыкаваны. I ўсё-такi прызнайцеся, цяпер вы адчуваеце сябе не такiм задаволеным сабою, як пяць дзён назад? Што ж, буду чакаць, калi вы напiшаце цi прыедзеце зноў. А вы прыедзеце, я ўпэўнены! I не заўважайце ўва мне нiякiх змен. Дый навошта мне мяняцца, калi я знайшоў тое шчасце, якое мне падыходзiць? Я проста пагадзiўся са сваёй двухаблiчнасцю i перастаў кiдацца ад яе ў роспач. Наадварот, я вельмi выгодна ў ёй асталяваўся i знайшоў той камфорт, якога шукаў усё жыццё. Увогуле, я не меў рацыi, калi казаў, што галоўнае - пазбегнуць прысуду. Галоўнае - мець права ўсё сабе дазваляць, няхай дзеля гэтага i трэба час ад часу публiчна i на ўвесь голас абвяшчаць пра сваю нiкчэмнасць. Дык вось - цяпер я зноў дазваляю сабе ўсё, i смех гэтым разам мяне не трывожыць. Я не змянiў свайго жыцця, я па-ранейшаму люблю сябе i карыстаюся другiмi. Але пакаянне ў грахах дазваляе мне лёгка пра iх забываць i ўсё пачынаць спачатку. I цяпер я цешуся ўдвая - па-першае, сваёю натурай, а па-другое, сваiм чароўным раскаяннем.

З той пары, як я знайшоў выйсце, я самазабыўна аддаюся ўсяму - i жанчынам, i пыхлiвасцi, i нудзе, i злапомнасцi, i нават лiхаманцы, якая цяпер мяне так соладка трасе. Я паную нарэшце, i гэты раз - назаўжды. Я знайшоў тую вышыню, на якую ўдалося ўскараскацца мне аднаму i адкуль я магу судзiць увесь свет.

1<<44454647


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]