Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 28 апреля, 18:06

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

ОСЕНЬ

Всё ближе с осенью я чувствую родство,
Исповедальницей мне тихая подруга,
Мне горько нравятся прощанье и разлука,
И утомительно мне встречи торжество.
И одиночества задумчивая грусть,
И чувство вечности застывшего мгновенья...
Тогда я к новому свиданию очнусь
И Музы дальнее услышу пенье.

21.08.10 - 11:34
Владимир Ванке

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Падзенне (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 46 из 47
 
Зрэдку, калi настае асаблiва прыгожая ноч, да мяне яшчэ часам даносiцца нейкi вельмi далёкi смех, i я зноў пачынаю вагацца. Але я адразу абрушваю на сусвет i людзей увесь цяжар свайго ўбоства i адраджаюся зноў.

Значыць, дамовiлiся, я буду цярплiва чакаць вашага прыезду ў "Мехiка-Сiцi". Калi надумаецеся засведчыць сваё шанаванне, прыходзьце ў любы час, я заўжды буду там. Але, будзьце ласкавы, здымiце гэтую коўдру, нешта яна мяне душыць. Дык вы прыедзеце, праўда? Я нават гатовы паказаць вам некалькi патаемных прыёмаў у маёй тэхнiцы - вы выклiкаеце ў мяне сiмпатыю. Вы самi пабачыце, як усяго за адну ноч мне ўдаецца пераканаць iх, што яны - сама гнюсныя мярзотнiкi. Дарэчы, сёння я зноў пайду туды. Я ўжо няздольны без гэтага абысцiся, я не магу пазбавiць сябе тых прыемных хвiлiн, калi яшчэ адзiн падае ў п'яным раскаяннi i пачынае бiць сябе ў грудзi. Як я расту тады, шаноўны, о, як я расту! Маё дыханне робiцца лёгкiм i роўным, я стаю на вяршынi i сузiраю бязмежную роўнядзь пад маiмi нагамi. Якое п'янлiвае шчасце адчуваць сябе Богам-айцом i раздаваць сваiм блiзкiм неабменныя пасведчаннi ў iх агiдным жыццi i разбэшчанасцi. Я ўзвышаюся на троне сярод маiх мярзотных анёлаў у вышынi галандскага неба i гляджу, як з туманаў i вод да мяне ўздымаюцца незлiчоныя ценi, што iдуць на Апошнi Суд. Яны наблiжаюцца, i вось я ўжо бачу першага сярод iх. На яго збянтэжаным твары, напалову схаваным рукой, я чытаю журбу па агульнай долi, што напаткала яго, i роспач ад разумення, што яна немiнучая. А я - я шкадую iх, але не адпускаю грахоў, я разумею, але не дарую, i што галоўнае - ах, як гэта прыемна! - я адчуваю, што мне пакланяюцца, што мяне абагаўляюць!

Ваша праўда, я надта хвалююся; дый як тут спакойна ляжаць? Я павiнен падняцца вышэй - над вамi, мае думкi ўздымаюць мяне. Такiмi начамi цi, праўдзiвей, такiмi свiтанкамi - бо падзенне заўжды адбываецца на свiтаннi - я выходжу з кватэры i iмклiвай хадой iду ўздоўж каналаў. Покрыва з пер'я ў матавым небе танчэе, галубы паволi ўздымаюцца ў вышыню, i ружовыя водблiскi сонца на дахах абвяшчаюць новы дзень майго стварэння сусвету. Першы трамвай на Дамраку дзiнькае ў свой званочак у вiльготным паветры i абуджае жыццё на самым ускрайку Эўропы - той Эўропы, дзе сотнi мiльёнаў маiх падданых - людзей устаюць адначасна з пасцеляў i з горыччу ў роце шыбуюць на працу, якая нiкому не ў радасць. А я ў гэты мiг лунаю над усiм кантынентам, якi, сам не ведаючы таго, падпарадкоўваецца мне, я п'ю гаркавы абсент ранiшняга сонца, п'янею ад сваiх злосных прамоў i адчуваю сябе шчаслiвым. Я шчаслiвы! Шчаслiвы, кажу я вам! I я забараняю вам не верыць, што я шчаслiвы, я шчаслiвы страшэнна! О сонца, пляжы i выспы, авеяныя глiцай! О маладосць, успамiн пра якую кiдае ў роспач!..

Прабачце, я ўсё-ткi прылягу. Здаецца, сапраўды занадта расчулiўся. Але ж не плачу? Не плачу! Ну, бывае, што казаць, часам вось так разгубiшся i пачынаеш сумнявацца нават у яўных рэчах - нават калi табе ўжо адкрыта таямнiца шчаслiвага жыцця. Вядома, маё рашэнне не сама iдэальнае. Аднак, калi табе ўжо абрыдла тваё жыццё i ты ведаеш, што яго трэба неяк змянiць, выбiраць не прыходзiцца. Што ж рабiць, каб зрабiцца iншым? На жаль, гэта немагчыма! Каб дабiцца гэтага, трэба б было наогул зрабiцца нiкiм, забыць пра сябе хоць бы раз дзеля кагосьцi другога. Але як? Не задавайце мне такiх цяжкiх пытанняў. Я - як той стары жабрак, якi не хацеў выпускаць маёй рукi, калi я сядзеў на тэрасе адкрытай кавярнi. "Ах, пане, - казаў ён, - мы зусiм не такiя кепскiя. Мы проста страцiлi тую зорку, якая асвятляла нам шлях". Сапраўды, мы страцiлi сваю зорку, мы страцiлi свой заранак i святую бязвiннасць таго, хто даруе самому сабе.

Паглядзiце - падае снег! О, мне абавязкова трэба будзе пайсцi прагуляцца. Уявiце сабе - светлая ноч, Амстэрдам заснуў, пад заснежанымi мастамi ў каналах цьмяна блiскаюць хвалi, i я, адзiн, iду па пустэльных вулiцах, снег прыглушае хаду, а вакол - чысцiня, мiмалётная, перад заўтрашнiм брудам.

1<<454647


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]