Памяць (на белорусском языке) :: Оробей Лидия
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕПисать стихи гораздо проще 06.09.10 - 13:01 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Па баках у жанчыны iшло двое юнакоў. Адзiн, старэйшы, гадоў дваццацi трох, высокi, танклявы. Другi - крышку маладзейшы, шыракаплечы. Абодва хлопцы былi ў новенькiх, з iголачкi, касцюмах, у бялюткiх кашулях i абодва такiя сiмпатычныя. I адразу было вiдаць, што юнакi - браты, а жанчына - iх мацi, так усе яны былi падобны з твару. У старэйшага ў руках быў невялiкi чамаданчык, у малодшага - сумка цераз плячо. Да мяне даляталi словы размовы: - Вось не паслухалася мяне той раз i намучылася, а цяпер - зноў, казаў малодшы, забягаючы наперад мацi. - Нiколi ты мяне не слухаешся! - Ах, якi ў мяне грозны сын, - адказвала мацi, а голас яе смяяўся. - Я ж казаў у сумку пакласцi... Давай сюды, - здымаў хлопец з пляча сумку. Але мацi iшла наперад, не зважаючы на просьбу сына. - А помнiш, як у вайну... - сказаў раптам старэйшы сын. Што ўспомнiў хлопец, я не пачула, бо моцна загуў, узлятаючы, самалёт. Ды мо каб i пачула, не зразумела б, што прыгадалi яны. Мо ў iх успамiнах было такое, што зразумела i дорага толькi iм... I ўсё ж гэтыя словы мяне ўскалыхнулi. Падумалася, як было гэтай жанчыне тады. Можа не раз прыходзiлася засланяць ёй сваiх дзяцей ад самалётаў з чорнымi крыжамi. Можа не раз, сама галодная, несла яна iм аднекуль на змуляных плячах мех бульбы цi круп. Дык хiба цяжка ёй цяпер несцi гэты пакет вiнаграду... - Давай я вазьму, - прасiў цяпер старэйшы сын i працягваў руку, гатовы ўзяць тую ношу. Але i старэйшаму сыну мацi не аддала пакета. Яна энергiчна iшла наперад, прыгожа ставячы стройныя ногi, прытрымлiваючы рукою гронкi вiнаграду, якiя маглi кожную хвiлiну вывалiцца ёй пад ногi. I па тым, як iшла яна - высокая, светлавалосая, гордая, як каралева, - было вiдаць, што яна шчаслiвая. Што ёй добра вось так iсцi i яе ноша ёй зусiм не замiнае. 1965 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|