Пасаг (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕВходят Дункан, Малькольм, Дональбайн и Ленокс со свитой. 13.05.10 - 08:05 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Пасаг (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Пасаг Пераклад: Сяргей Мурашка Шлюб мэтра Сiмона Лебрумана i панны Жаны Кардзье нiкога не здзiвiў. Мэтр Лебруман нядаўна купiў натарыяльную кантору пана Папiёна, i, ведама, патрэбны былi грошы, каб заплацiць; а панна Жана Кардзье мела трыста тысяч франкаў гатоўкаю - банкнотамi i чэкамi на просьбiта. Мэтр Лебруман быў прыгожы хлопец. У iм была нейкая шыкоўнасць, шыкоўнасць, уласцiвая натарыусу, шыкоўнасць, можа, трохi правiнцыйная, але ўсё ж такi шыкоўнасць, што не часта сустрэнеш у Буцiнi-лё-Рэбур. Панна Кардзье мела вабнасць i свежасць, вабнасць трохi сарамлiвую i свежасць трохi пабляклую, але, увогуле, яна была пяшчотная i прынадная прыгажуня. На вяселле збеглася паглядзець усё мястэчка. Усiм спадабалiся маладыя, якiя вярнулiся пасля царквы схаваць сваё шчасце пад шлюбны дах, вырашыўшы зрабiць кароценькую вандроўку ў Парыж пасля некалькiх дзён кахання. Днi гэтыя былi чароўныя, бо мэтр Лебруман змог адразу надзiва спрытна, далiкатна i ладна абыходзiцца з жонкай. Яго дэвiз стаў: Памаленьку - далей зойдзеш". Ён быў цярплiвы i дзейны адначасова. Жонка ўсёй душой i адразу пакахала яго. Праз чатыры днi панi Лебруман абагаўляла мужа. Яна больш не магла без яго, прагнула песцiць, цалаваць яго, тузаць за рукi, бараду i г. д. Яна сядала яму на каленi, бралася за вушы i казала: "Разяў роцiк, заплюшч вочы". Ён даверлiва падстаўляў рот, мружыў вочы i адчуваў даўгую салодкую бусю, ад якой яго праймалi дрыжыкi. А яму, яму таксама не хапала пяшчоты, вуснаў, рук, усяго сябе, каб цешыць жонку з ранку да вечара i з вечара да ранку. * * * Як толькi мiнуў першы тыдзень, ён сказаў маладой жонцы: - Калi хочаш, паедзем у Парыж у тую сераду. Пагуляем, як закаханыя перад вяселлем. Сходзiм у рэстараны, у тэатр, у кабарэ, паўсюль-паўсюль. Яна аж падскочыла ад радасцi: - О, добра, ой, як добра, едзем хутчэй. Ён сказаў: - Бо як нiчога не трэба забываць, дык ты папярэдзь бацьку, каб ён сабраў увесь пасаг. Я вазьму яго з сабой i адразу заплачу грошы мэтру Папiену. Яна адказала: - Я пагавару з iм ранiцай. I ён падхапiў яе на рукi, каб зноў нацешыцца ў мiлай гульнi, што так прыйшлася ёй да смаку за| апошнi тыдзень. У другую сераду цесць з цешчай праводзiлi на вакзал дачку з зяцем, якiя выбралiся ў сталiцу. Цесць казаў: - Клянуся, вялiкая рызыка браць з сабою такiя грошы. Але малады юрыст усмiхнуўся. - Нi пра што не хвалюйцеся, тата, - казаў ён, - я да ўсяго звыклы. Разумееце, з маёй прафесiяй мне часам надараецца трымаць у кiшэнi мiльён франкаў. Такiм чынам мы абмiнаем безлiч фармальнасцей i не марнуем часу. Не бярыце гэтага да галавы. Кандуктар крыкнуў: - Пасажыры на Парыж - па вагонах! Яны прайшлi ў купэ, дзе ўжо сядзелi дзве старыя кабеты. Лебруман шапнуў жонцы на вуха: - Шкада, не змагу закурыць. Яна цiхенька адказала: - I мне вельмi шкада, але зусiм не таму. Цягнiк даў свiсток i паехаў. Яны ехалi гадзiну i амаль усю дарогу маўчалi, старыя так i не заснулi. Калi яны апынулiся пад дахам вакзала Сэн-Лазар, мэтр Лебруман сказаў жонцы: - Хочаш, дарагая, сходзiм спачатку паснедаем на бульвары, а пасля спакойна вернемся па багаж i паедзем у гатэль. Яна адразу згадзiлася: - О! Добра, паснедаем у рэстаране. А ён далёка? Муж адказаў: - Ага, далекавата, але мы паедзем у омнiбусе. Яна здзiвiлася: - А чаму не на фiякры? Ён дабрадушна забурчаў: - Бач якая ты зборлiвая, браць фiякр на пяць хвiлiн дарогi, кожная хвiлiна - шэсць су, багата жывеш. - I праўда што, - трохi сумеўшыся, сказала яна. Мiма якраз праязджаў вялiзны омнiбус, якi цягнулi трое коней. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|