Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 26 апреля, 08:49

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Тайны доверяя лишь рассвету,
Противопоставив себя этой бури,
Я молю о вечности мгновенья.
С губ твоих, срывая поцелуи.

Запах локонов твоих дурманит,
Нежность кожи шёлку подобляю.
Знаю, что опять меня обманешь,
Но играть за стол вновь сяду...знаю

Долгий путь немого коридора,
Стены сохранили твой портрет.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пляцельшчыца крэслаы (на белорусском языке)   ::   Де Мопассан Ги

Страница: 2 из 4
 
Сям'я прыпынялася каля рова на ўскрайку якога-небудзь селiшча, каня адпрагалi i пускалi пасвiцца, сабака ўтыкаўся носам у лапы i драмаў, дзяўчынка кулялася ў траве, а бацька з маткай сядзелi ў засенi прыдарожных вязаў i паднаўлялi старыя крэслы вяскоўцаў. У сваiм вечным вандроўным побыце яны амаль не размаўлялi. Пры патрэбе вырашыць, каму з iх звыклым выкрыкам "Крэслы пляцём, крэслы рамантуем!" пайсцi па сяле, яны перакiдвалiся словам-другiм, сядалi поруч альбо адно насупраць аднаго i бралiся вiць салому. Калi малая адыходзiла далёка цi загаворвала з якiм-небудзь вулiчным блазнюком, яе грозна аклiкаў бацька:

- Ану, марш сюды, нягоднiца!

I гэта былi адзiныя песты, якiя ведала небарака.

Калi яна падрасла, бацькi сталi пасылаць яе збiраць заказы на рамонт. Тады ў яе сям-там завялося некалькi знаёмых падлеткаў; але цяпер ужо бацькi яе новых прыяцеляў раздражнёна гукалi сваiх дзяцей:

- Ану, марш сюды, шалапут! Хай толькi яшчэ раз пабачу цябе з якой галотаю!..

Нярэдка дзецi папускалi ў яе каменнем.

Здаралася, якая-небудзь панi кiдала ёй мядзяк-другi - малая ашчадна берагла тыя грошы.

Аднойчы - было дзяўчынцы тады адзiнаццаць гадоў, - праходзячы каля мясцовых могiлак, яна наткнулася на расплаканага маленькага Шукэ: сябрук украў у яго два лiярды. Слёзы малога панiчыка, аднаго з тых, якiх беднае ўяўленне абнядоленай жабрачкi малявала вечна ўсцешанымi i задаволенымi, страшэнна ўразiлi дзеўчанятка. Яна падышла да хлопчыка, а калi даведалася прычыну яго гора, высыпала яму ў прыгаршчы ўсе свае назбiраныя грошы - сем су; малы не здзiвiўся, узяў грошы, перастаў плакаць. У парыве шалёнай радасцi дзяўчынка пацалавала хлапчука. А той настолькi засяроджана разглядваў грошы, што нават не звярнуў на гэта ўвагi. Бачачы, што ён яе не адпiхае, не адбiваецца, дзяўчынка яшчэ раз аберуч прытулiла яго да сябе, пацалавала i кiнулася наўцёкi.

Што тварылася ў душы няшчаснай бадзяжкi? Чаму яна так прыкiпела да гэтага карапуза? Таму, што ахвяравала яму свой жабраваны скарб? Цi таму, што менавiта яму падарыла свой першы пяшчотны пацалунак? Каханне аднолькава таемна завалодвае i сэрцам дзiцяцi, i сэрцам дарослага.

Прамiнаў месяц за месяцам, а яна не магла забыць нi таго кутка могiлак, нi таго хлопчыка. У надзеi ўбачыцца з iм яшчэ раз яна пачала абкрадваць сваiх бацькоў, утойвала капейку пры ўсякiм зручным выпадку, аблiчвала iх то на рамонце крэслаў, то на куплi харчоў.

Другiм разам, калi яна прыехала ў нашы мясцiны, у яе ў кiшэнi мелася ажно два франкi, аднак ёй пашчасцiла ўбачыць маленькага аптэкара толькi здалёк, у акне аптэкi, дзе ён - такi акуратненькi, чысценькi - сядзеў памiж барвовым шарам i слоiкам з салiцёрам.

Заварожаная, узрушаная, зачараваная праменнасцю каляровай вады, бляскам зiхоткiх крышталiкаў, яна яшчэ мацней палюбiла яго.

Яго вобраз нязгасна жыў у яе душы, i калi яшчэ праз год яна выпадкова натрапiла на маленькага Шукэ за школай, дзе ён гуляў у шарыкi з сябрамi, яна кiнулася да яго, сцiснула ў абдымках i пацалавала так моцна, што ён перапалохаўся i залямантаваў. Тады, каб суцешыць хлапчаня, яна падала яму грошы: тры франкi дваццаць сантымаў - сапраўдны скарб, у хлопчыка ажно вочы акруглелi ад неспадзяванкi.

Ён схаваў грошы ў кiшэню i дазволiў дзеўчаняцi лашчыць сябе столькi, колькi яна хацела.

Чатыры гады запар яна аддавала яму ўвесь свой грашовы прыпас, якi ён ахвоча прысвойваў у абмен на пяшчотныя пацалункi. Мелася ў яе то трыццаць су, то два франкi, то ўсяго дванаццаць су (яна аж плакала ад пакуты i прынiжэння, але той год быў кепскi), апошнiм разам яна падарыла яму цэлы пяцiфранковiк вялiкую круглую манецiну, ён ажно засмяяўся ўсцешана, калi ўбачыў.

Цяпер толькi пра яго яна i думала; ён таксама з пэўнай нецярплiвасцю чакаў, калi яна прыедзе, а заўважыўшы, бег насустрач, i сэрца ў дзяўчынкi гатовае было выскачыць з грудзей.

Потым ён знiк.

Яго паслалi вучыцца ў каледж.

1234


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]