Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 11 мая, 07:02

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Задумчив взгляд мой одинокий,
сижу я около окна
и подперев главу рукою
в окошко вглядываюсь я.
Красивый город Петербурга
воздвигнутый Петром творцом,
его творенье безгранично,
он вечен на коне своем.... >>

14.09.10 - 18:29
Наталья

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Пошуки будучыни (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 8 из 91
 


- А малая ты мая, а галубка ты мая!

- Нiчога, я пастаўлю новы гаршчок, без цыбулi... Гэта я забылася...

Кастусь у момант вока праскочыў праз сенцы на двор, развярнуў на возе сена i з бадай што пустой зашмальцованай торбы дастаў усё, што ў ёй было. Гэта быў раздушаны крышан сала. Аж босыя пяты яго мiгцелi, як маланка, калi ён ускочыў назад у сенцы з моцным шпаркiм шэптам. На твары яго ляжаў таемны выраз вялiкага змоўшчыка:

- Волька, выйдзi к возу на момант.

I сам скiнуў з сябе дзiцячую трапятлiвасць i сталай хадой падаўся з сянец. Так жа паволi i стала Волька пайшла за iм. Абое сталi яны ля воза, дзе двое коней бесперапынна жавалi сена.

- На табе сала, на гаршчок будзе. I нiкому не кажы, што гэта я табе даў. Няхай думаюць, што гэта ў цябе было, але ты не хацела спавядацца перад усiмi i сказала, што няма.

Трэба было бачыць у гэты момант Волечку. Як заваёўнiца свету, яна з ганарлiвай павольнасцю ўвайшла ў хату i зноў пачала хадзiць ля печы. Салдат дастаў з свайго ранца бляшанку кансерваў, паставiў на стол i сказаў:

- Можа гэтым добра закрасiць гаршчок?

- Я ўжо закрасiла салам.

- А ты ж казала...

- Мала што я казала...

Немец сядзеў на лаве i прыглядаўся да ўсяго, што рабiлася ў гэтай чужой яму хаце. Ужо быў прыцемак. Ужо агонь у печы згасаў. Ужо вераснёвы вечар апаноўваў цiшынёй свет. Хвiлiна за хвiлiнай, i ўсе гэтыя людзi паселi навокал стала. Волечка частавала iх патравай, якую, можа быць, i сама прыдумала з прычыны свае неспрактыкаванасцi ў гаспадыньскiх справах. Еў салдат, еў фельчар, еў Кастусь, еў i немец. I ўсiм падабалася яда. Фельчар раптам паварушыў сваю медыцынскую дарожную пакоўню i паставiў на стол пляскатую пляшку.

- А гэтую мiкстурку я ўзяў з сабою, бо думаў, што прыйдзецца ёю лячыць немца. Аж яно i добра, што ўзяў.

Гэтую чыстую, як сляза, мiкстуру адным заходам выпiлi ўтрох: фельчар, салдат i немец. Пасля гэтага неўзабаве шумна стала ў гэтай хаце. Салдат, заглядаючы ўсiм у вочы, даводзiў, што няма на свеце лепшых дзяцей, як яго, недзе там далёка адсюль. Фельчар крычаў салдату ў твар цераз стол, што ён верыць, што ў яго слаўныя дзецi. А цяпер ён скажа пра капусту, якую ён сам садзiў, а расаду прывозiў аж з-за Слуцка. "Такое капусты свет не бачыў". Тут фельчар апомнiўся, збянтэжыўся i павярнуўся да Кастуся:

- А нашто табе шукаць якой-небудзь дарогi ў свет на бадзянне? Жывi ў гэтай хаце i памагай гэтай малой жыць на свеце. Вам жа цяпер абаiм важна, каб абы дзень перабыць. У яе вернецца бацька, i жыццё пачнецца, а ты скончыцца вайна, i вернешся на сваю Вiлейшчыну.

I раптам пасля гэтых слоў штосьцi сталася з Кастусём. Незаўважна выйшаў ён з хаты i ўзлёг грудзьмi на бiла ў возе. Цяжкi, як стопудовы камень, смутак навалiўся на яго. Родныя мясцiны на Вiлейшчыне, куды яму прарочыў вярнуцца стары фельчар, звязвалiся ў яго ўяўленнях з бацькам. Як жа ён вернецца туды, калi ўжо бацькi няма? А калi i вернецца, то цяпер гэта ўжо не тое будзе. Конi пацерлiся мысамi аб яго плечы. Ён устрапянуўся i падклаў iм сена. Як увайшоў у хату, убачыў, што Волечка спiць не раздзеўшыся на тапчане пры печы i без нiчога пад галавою. Спяць дзе хто - немец, фельчар i салдат. Ён выйшаў зноў i лёг на воз. I зноў, як i тая ноч - з зорамi i цiшынёй. Яна яму здалася доўгай. I вядома: вераснёвыя ночы доўгiя. На свiтаннi ён моцна заснуў. Сонца пабудзiла яго. Яно бiла яму ў твар, але гэта было восеннае сонца, мяккае i лагоднае, як шчокi любага дзiцяцi. З вулiцы чулiся гукi напоўненай працай ранiцы. З комiна Волеччынай хаты iшоў дым. Ён спалохаўся, што праспаў нешта важнае, усхапiўся i застаў у хаце дзiўную сцэну: у залiтай сонцам хаце цесна было каля той лавы, на якой раней ляжаў хворы немец. У печы палаў агонь.

1<<789>>91


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
ИнферноДэн Браун199 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]