Сивы коник (на белорусском языке) :: Домашевич Владимир
Страница: 7 из 7 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕНе пишите стихов обо мне, умных строк не слагайте, 13.05.10 - 05:18 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Нават масцю мала чым адрознiвалася ад Сiвага - мо толькi крыху святлейшая. Праўду казаў бацька, што за старога Сiвага далi маладую Сiвую. Мы так яе i празвалi, i яна ўжо ведала сваё iмя. Вось толькi як яна пойдзе ў баразне?
Тут мне давялося папацець! Кабылка была ўпартая, хоць ты падпiхай яе рукамi. Вiдаць, не разумела, чаго ад яе хочуць. Я абганяў бульбу; сошку цягаць было лягчэй, чым плуг, але кабылка гэтага знаць не хацела, усё азiралася назад, каб пабачыць, за што яе там трымаюць. А то стане i стаiць. I нiяк не магла прывыкнуць, што хадзiць трэба па адной лiнii з канца загона ў другi канец, а паварочваць яе трэба было проста сiлай. Некалькi разоў яна заблыталася ў пастронкi i лейцы. Адно добра - не брыкалася, не кусалася, каля яе магло хадзiць нават малое дзiця. Змарыўшыся, я папрасiў сястру, каб яна памагла мне, i сястра паводзiла мне кабылку, пакуль тая не зразумела, што хадзiць трэба па прамой. Першы, другi ўрок прайшлi цяжка, затое пасля кабылка перайначылася, стала як старая. Прабыла ў нас кабылка аж пакуль мы не ўступiлi ў калгас, i бацька з яе не мог нацешыцца - такая была паслухмяная i ўдалая. А яшчэ лепш тое, што на машыны яна нават не глядзела. Гэта была iстота з другога веку, з другога пакалення. Сiвы перад ёю здаваўся дзiкуном. У калгасе Сiвая прывяла жарабятка. Яно вырасла - як дзве кроплi вады стала падобна да маткi. Лiнiя Сiвых не звялася! 1965 г. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|