Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 08 мая, 22:07

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

я иду опустевшим садом,
ворошу золотую листву,
осень нежным звенит листопадом
паутинки вплетая в траву.

И последние листья живые
на озябших берёзках дрожжат...
Мне сейчас захотелось впервые
задержать, задержать листопад.

06.09.10 - 14:00
slavam

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 11 из 12
 
Таксама сёння сказалi мне, што праз тры днi будуць мяне "чысцiць" - будзе браць мяне на допыт камiсiя, якая чысцiць наш савецкi апарат.

У мяне з'яўляецца адна думка - падаць у гэтую камiсiю свае запiскi i лiсты. Усiх у камiсii я ведаю, можна iм даць чалавецкую споведзь. Толькi адзiн - Курцiцкi, але ён там адзiн, i не пасмее ён пасля здзекавацца з маёй споведзi. Трохi не гэтак кажу - ён то пасмее, але не павiнны iншыя дапусцiць да гэтага. Я думаю, што гэтыя мае запiскi ёсць найлепшы дакумент. Пiсаў жа я iх толькi для сябе.

Перш за ўсё будзе да мяне падыход як да нейкай "контры". Друкаванае слова!

7. Весткi з вёскi i ў вёску

"Братка Вiця! Я прыехала "дадому" (дзе мой цяпер дом?), i мяне спаткалi гэтак, што я вось ужо колькi дзён жыву тут, а не магу спакойна ўспомнiць гэтага спаткання. Слёзы радасцi i замiлавання ў мяне на вачах, калi думаю пра гэта. Вельмi Якуб пра мяне клапоцiцца. З Маняю дык мы, вядома, сёстры, жанчыны, мы як адна душа. Яны нiчога не даюць мне рабiць, кажуць, каб я адпачыла i папраўлялася. А я i так добра сябе пачуваю, вельмi добра. Здароўе маё гэта раней было дрэнна, а цяпер, за апошнi час, на паправу пайшло. Так што дарэмна яны мне забараняюць рабiць. Ты iм напiшы, каб яны не рабiлi гэтага, я магу i хачу рабiць разам з iмi ўсялякую цяжкую работу. Ды я i не хачу, могучы сама рабiць, глядзець, як нехта робiць, а самой быць за паню нейкую. А паняю я нiколi не была i не хачу быць. Калi я iшла за Марынковiча замуж, дык ён тады зарабляў на месяц васемнаццаць рублёў. Значыцца, я не iшла за яго панаваць. А цяпер, калi ён зрабiўся панам, дык я ж не жыву з iм. Яшчэ раз прашу цябе, Вiця, апiшы iм усё гэтак, як табе будзе здавацца найлепш, каб iх не пакрыўдзiць, каб яны нiчога лiшняга не думалi ў гэтай справе, каб я разам з iмi ўсё рабiла па гаспадарцы. Бо ўсё гэта тут, у маёй гэтай справе, вельмi проста i звычайна. Я гэта ведаю, ведай гэта ты, i няхай яны ведаюць. Я зусiм здаровая. Маргарыта".

* * *

"Братка Вiця! Маргарыта прыехала да нас, i вельмi дрэнна ў яе з здароўем. I горш за ўсё, што яна не шануе яго, не хоча паправiцца як мае быць i бярэцца за работу. I нiяк не можна яе адгаварыць ад гэтага. Яна кажа, што зусiм здаровая i што не можа сядзець без работы. Праўда, гэтак выразна не гаворыць, каб мы не пакрыўдзiлiся, але з яе гаворкi гэта вiдаць. Усюды яна iдзе разам з Маняю, усё робiць. Нават стараецца сама ўзяць самую цяжэйшую работу. Мяне часам аж злосць бярэ, бачачы ўсё гэта. Нiколi я, кажа яна, не была хвораю. Так, кажа, трохi недамагала, але тое прайшло, хоць ёй i цяжка, але яна не падае нават выгляду. А я ведаю, бачу, што не можа яна рабiць i дарэшты сапсуе сваё здароўе. (Выкажу табе маю думку - мусiць, ужо ёй i няма чаго псаваць, мусiць, ужо зусiм здароўя ў яе няма.) Дык ты, братка, напiшы ёй, каб яна хоць час нейкi нiчога не рабiла, каб слухала нас i паверыла, што мы будзем вельмi рады, калi яна кiне ўсялякую работу. А то ўчора заўважыў я, як яна ўся збялела ад слабасцi i прытулiлася галавою да сцяны ў гумне (нешта там корпалася, сама пайшла). Але заўважыла мяне i, каб схаваць усё гэта, пачала варушыцца каля работы i неўзабаве пайшла ў хату. Я толькi паглядзеў ёй услед. Я ведаю, што ёй цяжка: яна думае, што будзе на нашым карку, але чаму яна i пра другое не падумае! Яна ж нас усiх павыгадоўвала, была для нас не толькi за сястру старэйшую, але i за матку. Уся ж тады работа на яе плячах ляжала i ўвесь клопат на яе галаве. I што б там нi было, я не магу дазволiць ёй рабiць цяжка. Пра гэта ты i напiшы ёй, прашу цябе.

У самога мяне ўсё iдзе някепска. Добра, што тады ты быў памог мне, як я да цябе прыязджаў. У нас цяпер самы рэзрух. Ворагi сталi прыяцелямi, а прыяцелi сталi ворагамi. У якой хаце раней была калатня, дык цяпер стала цiха, а ў якой было цiха, дык пачалi калацiцца. З нашай камуны дзве хаты адкiнулiся - спалохалiся, але новыя хочуць.

1<<101112


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]