Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 27 апреля, 03:23

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

В последний раз
Видеть небо
Над головой,
Слезы утирая-
Мы не увидимся с тобой!
Приходит отчаяние,
Хочется крикнуть:"Заткнитесь!"
И слушать молчание..
Все осточертело,
Но не забыты моменты,
Когда душа пела!
На какой-то миг
Остановится,отключится,
Потом снова ринутся
В жестокий бой.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Справа Виктара Лукашэвича (на белорусском языке)   ::   Черный Кузьма

Страница: 12 из 12
 
Прыехаў бы ты, паглядзеў, што робiцца. Папраўдзе, вазьмi ды прыедзь. I з Маргарытай пагаворыш, можа лепш угаворыш яе. Так жа з ёю справу цягнуць няможна, мы ўсе павiнны пра яе падбаць. Не толькi ж лячыцца, але i паберагчыся трэба. Яна гэта сама ведае лепш за нас. Каму гэта ведаць, як не ёй. Але што ты ёй зробiш! Яна гордая, ды яшчэ i любiць нас усiх. Успамiнае ўсё, як мы гадавалiся. Сапраўды, якое гора яе спасцiгла! Але вельмi дрэнна, што яна тоiць яго ў сабе i нават з Маняю скрытная бывае. Вiтае цябе Маня. Яшчэ адно. Чыталi мы газету (не зусiм свежую, газеты сюды да нас даходзяць позна), дык там пра цябе чыталi, што ты нiбыта там нейкi сход хацеў раскiдаць i шкодную рэзалюцыю прапанаваў. Тут усе ўжо ўзялi ў шух вельмi. Я то не веру, што гэта было так, як надрукавана, але, прызнацца, адразу як прачытаў, дык жахнуўся. А хто цябе тут не любiў, дык пачалi языкамi малоць - от, кажа, табе i прававерны камунiст вельмi. Нешта недзе не ўнаравiў, дык i скiдаюць ужо. Мне здаецца, што ўсё гэта нейкае непаразуменне. Пiсанi i пра гэта колькi слоў. Якуб".

* * *

"Браце Якуб! Пiшу адразу пра справу. Што на мяне пусцiлi паклёп - дык гэта ўсё рука Марынковiча. Сёння мяне "чысцiлi", там гэты газетны паклёп быў самым галоўным абвiнавальнiкам. Паклёп з мяне знялi, i пра гэта будзе ў той жа самай газеце. Усе гэтыя матэрыялы - i мае, i Марынковiчавы, пойдуць у камiсiю па чыстцы партыi. Марынковiч цяпер устрывожыўся. Як Маргарыта? Я пiсаў ёй тады, пасля твайго лiста, што няхай адпачне гэты час, а да канца лета я збяру грошай, i тады яна паедзе куды падлячыцца. Нiхто мне з вас на гэта нiчога не адказаў. Чакаю. Вiця".

* * *

"Браце Вiця! Не адказвалi мы табе доўга таму, каб не трывожыць цябе. Але цяпер пiшу - Маргарыта зусiм хворая. Зусiм ляжала ў пасцелi i толькi гэтыя два днi патроху ўстае. Я прывозiў доктара, i ён сказаў, што нервы яе не ў парадку. Ёй трэба лячыцца, так што ты добра прыдумаў сабраць ёй трохi грошай. I я памагу, колькi будзе ў мяне, вельмi дрэнна з ёю, баязно, каб зноў не пагоршала. Якуб".

8. З стэнаграмы следчага допыту

...Зноў была ў мяне з iм сутычка.

Ён зусiм iначай гаворыць са мною. Пра новага чалавека цяпер гаварыў не ён, а я. Трэба ад Марынковiча збавiцца, сказаў я яму, каб ён не шкодзiў фармаванню новага чалавека. Ён пачырванеў, вочы яго налiлiся крывёю, але ён тут жа асеў. Яго аглушыла пастанова камiсii па чыстцы апарату i перадача ўсёй гэтай справы як матэрыялу ў партыйную камiсiю. Ён злуе, вар'юецца, але стараецца стрымлiвацца. Штосьцi хацеў са мною гаварыць, але я пайшоў. Я прачытаў яму на адыходзе Якубаў апошнi лiст - губы яго сцiснулiся, i ён з нянавiсцю глянуў на мяне... Цяпер ён адзяецца прасцей, скiнуў гальштук i вельмi ветлiвы з усiмi на працы. З кожным загаворвае. Але цяжка з iм гаварыць - усё выходзiць няшчыра, холадна, штучна. Нейк так выходзiць, што ўсякi або згаджаецца з iм, або маўчыць.

Як мяне ператрэсла ўся гэтая справа!

9. Тэлеграма

Вiктару Лукашэвiчу Прыязджай Маргарыта пры смерцi Якуб

10. Ад аўтара

На гэтым канчаюцца пiсаныя матэрыялы, што да справы Вiктара Лукашэвiча, i пачынаецца не пiсаны яшчэ раман.

1929

Каментары

Друкуецца па часопiсе "Узвышша", 1929, № 5, дзе апублiкавана ўпершыню. Датуецца траўнем 1929 года.

11112


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]