Стары чалавек i мора (на белорусском языке) :: Хемингуэй Эрнест
Страница: 36 из 36 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕЯ очень люблю сайт tululu 18.08.10 - 20:51 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Хлопчык выйшаў з дзвярэй i стаў спускацца па каралавай разбiтай дарозе: зноў ён плакаў. Папаўднi гэтага дня гурт турыстаў сядзеў на "Тэрасе" i адна кабета, пазiраючы ў ваду, захламленую пустымi бляшанкамi з-пад пiва i дохлымi баракудамi, убачыла агромнiсты доўгi белы хрыбетны слуп з вялiзным хвастом на канцы. Хвост узнiмаўся i калыхаўся з прылiвам, калi там, за ўваходам у гавань нястомна i мерна разгойдваў мора ўсходнi вятрыска. - Што там такое? - спыталася яна ў афiцыянта i паказала на доўгую хрыбетнiцу велiзарнай рыбiны, што была зараз проста смеццем, якое чакала, калi прылiў змые яго. - Цiбурон*, - сказаў афiцыянт, - эшарка**. - Яму здавалася, ён тлумачыць, што адбылося. * Мясцовая назва акулы. ** Ангельскае слова "шарк" (акула) з гiшпанскай прыстаўкай. - Я не ведала, што ў акул гэткiя гожыя зграбныя хвасты. - I я не ведаў, - сказаў ейны спадарожнiк. У халупе, што стаяла на ўзвышшы ў канцы дарогi, сон зноў агарнуў старога чалавека. Ён спаў, як заўсёды, тварам уткнуўшыся ў пасцель, а побач на варце сядзеў хлопчык. Старому чалавеку снiлiся львы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|