Тоыстае палена (на белорусском языке) :: Колас Якуб
Страница: 5 из 5 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕКаков человек по душе, по уму? 27.08.10 - 21:05 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
П'ючы, Паўлюк зiрнуў на аб'ездчыка i сашчамiў пад сталом кулак.
Аб'ездчык толькi што паспеў ткнуць у селядца вiдэльцам, як Паўлюк налiў яшчэ па чарцы. - Хто закусвае пасля адной чаркi? Будзьма здаровы! Выпiлi яшчэ па чарцы. Гарэлка сагрэла Паўлюка, i прыемная цеплата пайшла па ўсiм яго целе. А як бутэлька спаражнiлася да палавiны, Паўлюку надта весела стала на душы. I людзi ў яго вачах зрабiлiся другiмi, i яго ўласнае жыцце стала лёгкiм i прыемным. - А ўсё ж я табе паб'ю рыла! Дальбог паб'ю, - гаварыў сам сабе Паўлюк i шчыкаў сам сябе за сцягняк. Выпiлi яшчэ. - Здаецца, ужо час бiць яго, - разважаў далей Паўлюк. - Не! яшчэ вып'ю! I зноў ён налiваў гарэлку. "Ты ведаеш, прахвост, дзе ты ў мяне сядзiш? Во тут!"-хацеў Паўлюк паказаць на сваё горла. Аб'ездчыку таксама было весела, i яны сабе сядзелi, цюкалi па чарцы, як найлепшыя сябры. - Шварц! Шварц! - загукаў Паўлюк: - дай яшчэ поўкварты. - Паўлюку здавалася, што ён яшчэ не надта сярдзiты. "А ўсё-такi паб'ю табе морду", - думаў Паўлюк, зрэдку паглядаючы на Сучынскага. Яшчэ не быў выпiты поўбутэлек, а Паўлюк ужо абдымаў аб'ездчыка i гаварыў: - Хоць ты i сабака, лайдак i свiння, i хоць я паб'ю-такi тваё рыла, але я люблю цябе! Паўзучы ад Шварца чуць не на чатырох, Паўлюк мармытаў: - Я!.. Я скручу яму-такi галаву!.. 1913 |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|