Вяртанне (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 3 из 3 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТуманом бесконечности сокрыта, 12.09.10 - 20:15 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Мартэн падняўся, ступiў да жонкi, а тая кiнулася яму на грудзi i загаласiла: - Мужычок ты мой! Вярнуўся! Мартэн, мой бедны Мартэн вярнуўся! I яна абхапiла яго рукамi, раптам наскрозь працятая подыхам мiнулага, болем успамiнаў пра свае дваццаць гадоў i iх першыя абдымкi. Гэтак жа ўсхваляваны Мартэн цалаваў яе ў каптур. Абое малыя, пачуўшы матчын плач, разам завылi, а немаўля на руках у малодшай Мартэн запiшчала пранiзлiвым, як разладжаная дудка, галаском. Левек чакаў каля дзвярэй. - Хадзем, - сказаў ён, - трэба парадкавацца. Мартэн адпусцiў жонку, а калi ён глядзеў на дачок, яна сказала: - Пацалуйце вы хоць вашага татку. Яны падышлi разам, без слёз, здзiўленыя, трохi спалоханыя. I ён кожную цмокнуў у шчаку смачным сялянскiм пацалункам. Немаўля, зусiм блiзка ўбачыўшы чужога, так заплакала, што ледзь не зайшлося. Мужчыны пайшлi з хаты. Калi яны мiналi "Карчму гандляроў", Левек прапанаваў: - Цi не выпiць па шклянцы? - Можна, - сказаў Мартэн. Яны ўвайшлi, селi ў бязлюдным яшчэ шынку, i Левек крыкнуў: - Гэй, Шыко, дзве гарэлкi, дыхтоўнай, Мартэн вярнуўся. Мартэн, маёй жонкi, ведаеш, Мартэн з "Дзвюх сясцёр", якi быў прапаў. I пузаты, сыты, з чырвоным тварам карчмар узяў адной рукой тры шклянкi, другой кварту, падышоў i спакойна спытаўся: - Бач! Вярнуўся, Мартэн? Мартэн адказаў: - Вярнуўся. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|