Вязни (на белорусском языке) :: Де Мопассан Ги
Страница: 1 из 6 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕОСЕНЬ В ЛЕСУ 09.09.10 - 15:07 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Де Мопассан Ги Вязнi (на белорусском языке) Гi дэ Мапасан Вязнi Пераклад: Нiна Мацяш У лесе - нi гуку, толькi лёгкi шолах снегу, якi падае на дрэвы. Ён iшоў ад самага паўдня - дробны мяккi сняжок, якi пудрыў голле золкiм мохам, нацярушваў на сухое лiсце кустоўя лёгкiя сярэбраныя каптурыкi, усцiлаў сцяжынкi бясконцым пухкiм белым дываном i згушчаў бязмежную цiшу ляснога акiяна. Каля леснiчоўкi маладая жанчына з закасанымi рукавамi калола дровы на вялiкiм каменi. Гэта была высокая, хударлявая, дужая дачка лясоў - леснiкова дачка i леснiкова жонка. - Сёння мы адны, Бэрцiна, iдзi лепей у хату, ноч на дварэ, а вакол, напэўна, бадзяюцца i прусы, i ваўкi, - данёсся з леснiчоўкi голас. Маладзiца вялiкiмi ўзмахамi сякеры расколвала пень, i яе стан пругка распростваўся пры кожным узмаху рук. - Я ўжо накалола, мама. Зараз, зараз iду, не бойся, яшчэ вiдно, - адказала яна. Потым яна занесла на кухню бярэмак сушняку i дроў, кiнула яго каля прыпечка, зноў выйшла, зачынiла аканiцы - таўшчэзныя аканiцы з суцэльнага дубу, - а вяртаючыся, замкнула за сабою дзверы на цяжкую засоўку. Яе мацi, спярэшчаная маршчакамi старая, сядзела каля агню i прала; з гадамi яна стала палахлiвая. - Не люблю я, калi бацькi няма дома, - сказала яна. - Ад дзвюх кабет толку мала. - Ну, я дык укладу на месцы i ваўка, i пруса, - адказала маладзiца. I паказала вачыма на вялiкую пiстолю, што вiсела на вушаку. Яе мужа забралi ў армiю на самым пачатку прускага нашэсця, i абедзве жанчыны засталiся толькi з бацькам, старым палясоўшчыкам Нiкаля Пiшонам, якi наадрэз адмовiўся пакiнуць сваё жытло i перабрацца ў горад. Найблiжэйшым горадам быў Рэтэль - старажытная крэпасць, збудаваная на скале. Гараджане былi патрыётамi, яны вырашылi не здавацца захопнiкам, замкнуцца ў сценах i па даўняй традыцыi горада з гонарам вытрымаць аблогу. Ужо двойчы - за Генрыхам IV i за Людовiкам XIV - жыхары Рэтэля праславiлiся гераiчнай абаронай свайго паселiшча. Яны i цяпер, лiха на iх, будуць змагацца гэтаксама, хiба спапяляць iх у родных сценах! Яны закупiлi гарматы i стрэльбы, узброiлi апалчэнне, сфармiравалi роты i батальёны i цэлыя днi праводзiлi вучэннi на пляцы. Булачнiкi, бакалейшчыкi, мяснiкi, натарыусы, адвакаты, сталяры, кнiгапрадаўцы, нават аптэкары - усе, па чарзе, у вызначаны час праходзiлi страявыя заняткi пад камандай пана Лявiня, былога драгунскага унтэр-афiцэра, а цяпер уласнiка галантарэйнай крамы: ужо ў адстаўцы ён ажанiўся з дачкою пана Равадана-старэйшага i атрымаў у спадчыну яго краму. Ён набыў званне каменданта крэпасцi i, калi ўся моладзь пайшла ў армiю, стварыў апалчэнне з рэшты гараджан, якое ўзялося ўвiшна рыхтавацца да абароны. Таўстуны хадзiлi па вулiцы не iнакш як трушком, каб растрэсцi сала i збавiцца ад задышкi; нядужыя цягалi ўсялякi цяжар, каб умацавалiся мускулы. Горад чакаў прусакоў. Але прусакi не паказвалiся. I ўсё-такi яны былi недзе паблiзу: ужо двойчы iх разведчыкi праточвалiся праз лес ажно да сядзiбы Нiкаля Пiшона, празванага Велягурам. Стары палясоўшчык, жвавы, як лiс, прыбягаў у горад папярэдзiць пра гэта жыхароў. Тыя панаводзiлi гарматы, але вораг не з'яўляўся. Велягурава леснiчоўка служыла Рэтэлю аванпостам у Авялiнскiм лесе. Двойчы на тыдзень гаспадар хадзiў у горад па харчы i расказваў гараджанам пра тое, што робiцца ў наваколлi. У той дзень ён выправiўся ў горад, каб паведамiць каменданту, што трэцяга дня гадзiне а другой папаўднi ў яго на момант спыняўся невялiкi атрад нямецкай пяхоты, - прыпынiўся i амаль адразу рушыў далей. Унтэр-афiцэр, што камандаваў немцамi, гаварыў па-французску. Асцерагаючыся ваўкоў, якiя ўсё болей лютавалi, стары, калi выбiраўся ў дарогу, браў з сабой двух сабак - двух вялiзных вартавых сабак з iльвiнымi пашчамi, i наказваў кабетам старанна замыкацца з надыходам ночы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|