За волю (на белорусском языке) :: Акула К
Страница: 1 из 104 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы не скажешь. А я не спрошу ни о чём. 29.06.10 - 12:52 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
---------------------------------------------
Акула К За волю (на белорусском языке) Кастусь Акула За волю Раман ХТО БУДАВАЎ, А ХТО ФАШЫСЬЦIЎ Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкi ў Полацку каля Клiўленду, - фактычна сусьветнай сустрэчы, - пасьля развалу бэрлiнскай сьцяны, абвешчаньня "сувэрэннай" БССР, - калi "iмпэрыя зла" iдзе да канчатковага распаду, - бралi ўдзелу большым лiку i суродзiчы зь Беларусi. "Паяднаныя любоўю", - як пiсала менская газэта, сыны й дочкi "забранай зямлi" з цэлага сьвету знаёмiлiся, выступалi з прамовамi, паказвалi сваё сцэнiчнае мастацтва, сьпявалi i дэкляравалi сваю адданасьць iдэям адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi. Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавiтая, гаротная Беларусь, каторая ў Бога верыць, клiча цяпер на помач у змаганьнi з духовым i экалягiчным чарнобылямi сваiх дзетак, што некалi пакiнулi раськiданыя гнёзды, або ўжо за межамi бацькаўшчыны радзiлiся. На вялiкi жаль, беларускi народ мала ведае пра сваю эмiграцыю, каторая змагалася за вызваленьне Беларусi, у вольным сьвеце стварыла грамадзкiя, асьветныя i палiтычныя iнстытуцыi, прэсу, здабыла пэўныя посьпехi ў навуцы й лiтаратуры, аднавiла Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву i ўстанавiла беларускую душпастырскую апеку для каталiкоў. Пачынала гэтая эмiграцыя сваю працу пасьля Другой сусьветнай вайны зь нiчога. Яна была голасам паняволенага беларускага народу, намагалася разбудзiць абыякавы сьвет i паклiкаць яго на помач бацькаўшчыне, што стагодзьдзямi цярпела ў маскоўскай няволi. Ведамыя так званыя "ворганы" - НКВД-КДБ, пад рознымi шырмамi, амаль на працягу сарака гадоў фашысьцiлi перадавым беларускiм дзеячом на эмiграцыi. Хвальш, паклёпы, шантаж, уключна з забойствам, - перадусiм-жа няспынная крывадушная прапаганда i запалохваньне раднi эмiгрантаў удома - вось была iхная галоўная зброя, каб паралiжаваць працу беларускiх эмiгрантаў. Раман "За волю" дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькi нацыянальна сьвядомае беларускае эмiграцыi, але й тых варожых сiлаў, што дзеялi сярод яе з загадаў калянiяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся,што ён у пэўнай ступенi таксама спрычынiцца да далейшага аб'яднаньня нашых суродзiчаў у iхнай працы i ахвярнасьцi для адраджэньня, вольнасьцi i незалежнасьцi Беларусi. Беларускаму Харытатыўнаму Таварыству ў Лёндане дзякуем за фiнансавую помач на пакрыцьцё коштаў выданьня. Выдавецтва "Пагоня" БЕЛАРУСКАМУ НАРОДНАМУ ФРОНТУ, у працы i змаганьнi за адраджэньне, вольнасьць i незалежнасьць Беларусi, ПАМАЖЫ, БОЖА! 1 Час такi, - лiха на яго! - пропадам ты прападзi. Пасьля найбольшага пралiваньня крывi ў гiсторыi сьвету, прыйшло жахлiва небясьпечнае напружаньне. Пасьля надта гарачае вайны - халодная. Пасьля Гiрашымы й Нагасакi - пагрозьлiвыя ценi будучых Чарнобыляў. Час сьцiраньня сьлядоў старых i рост новых Курапатаў: - пашырэньне й паглыбленьне Гулагу. Паралюш i прыблiжэньне хаўтураў застойна-забойчага каманднага рэжыму. Глум слова Божага i слугаў Ягоных. Лiквiдацыя сьвятыняў Божых, разгульле бязглуздага атэiзму, народжанага марксiстоўскiмi нiкчэмнiкамi. Час грандыёзнай i ўсёабдымнай хлусьнi. Лiквiдацыя справядлiвасьцi й мiласэрнасьцi. Час авоськаў i вечнай галечы падбiтых i запрыгоненых народаў, час неабмежаванай улады й роскашы пануючай камунiстычнай партакратыi. Наплявацельныя адносiны да ўсяго сьвятога й традыцыйнага. Вынiшчэньне паняволеных народаў. Час, калi падтрымлiваны мiлiтарнай магутнасьцю рак марксiзму-сацыялiзму-камунiзму, разьядае-руйнуе апошнiя цьвярдынi хрысьцiянства i дэмакратычных вольнясьцяў. Гвалт i зьдзекi там, дзе мае жыць мiласэрнасьць i любоў. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|