Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 05:29

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Ты не скажешь. А я не спрошу ни о чём.
В этот вечер мы так далеки,
Как луна, что танцует за тёмным окном,
Как звезда – от моей руки.

Наше счастье давно умирает в снегах.
Невозвратны весенние дни.
Ты меня не оставишь в своих стихах.
Только ложью прекрасны они.

Не узнает никто, что такое любовь...
Мы с тобой не нашли ответ.... >>

29.06.10 - 12:52
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

За волю (на белорусском языке)   ::   Акула К

Страница: 8 из 104
 
У куце на тэлевiзары спартовы камэнтатар гучным голасам распавядаў пра ўчарашнюю гульню ў вялiзным мясцовым гакэйным палацы.

- Сядай. сядай, - запрашала Нiна. - Можа хочаш што выпiць з дарогi? Пастаў свае рэчы, пасьля ўпарадкуем. Што прынесьцi?

- Калi маеш, джынджэр эйл.

Неўзабаве Нiна вярнулася з кухнi, паставiла на кафэйны столiк пляшку вiскi, джынджэр эйл, дзьве шклянкi i мiску зь лёдам.

- Ты можа галодная? - спытала Веру.

- Ды не, я ела ў цягнiку.

- Напэўна скупiньдзя Грыша цябе не накармiў?

- А Грыша скупiньдзя? - зьдзiвiлася Вера.

- Ну, як табе сказаць? Я не заўважыла, каб ён калi-небудзь раскашэлiўся, каб пагрэць нас, дзяўчат, як некаторыя...

Вера разважала, цi гаспадыня гэтага памешканьня дэманстравала сваю дэклярацыйнасьць цi шкадавала, магчыма, што Капшун ня бегаў за ёй.

- Пытаўся ён мяне, цi магу ўзяць пад сваё апякунчае крыло адну нашу асобу, што прыедзе сюды з паўночнае дзiчы, - прадаўжала Нiна, напаўняючы шклянкi напiткамi i лёдам. - Прабач мне, цi ты казала, што сам джынджэр эйл, цi i вiскi?

- Калi ты ўжо налiла, то вып'ю, - усьмiхнулася Вера.

- Дык я тады пытаюся Грышу: а якога-ж кавалера ты мне прышлеш? Ён расказаў мне пра цябе, што патрабуеш памешканьня й працы, добрага нагляду... Дык давай, вып'ем за нашае здароўе i знаёмства.

Стукнулiся шклянкамi.

- За здароўе!

Выпiлi па палове налiтага. Нiна села побач.

- Грыша гаварыў пра нагляд за мною? - спыталася Вера.

- Ды не, зусiм ня тое. Проста прасiў табе памагчы. Ай-я-яй, але-ж зь цябе й цаца! - бясцырымонна разглядаючы прыгожую дзяўчыну, захаплялася Нiна. - Колькi табе гадоў?

- Адгадай.

- Дам табе... ну... дваццатку.

- Цi я запраўды выглядаю так молада? - спыталася Вера.

- Выглядаеш вельмi маладой i прыгожай, - сказала Нiна зь вялiкiм нацiскам на два апошнiя словы.

- Дзякую. Прабач за пытаньне.

- Пытайся.

- Капшун сказаў мне, што маеш для мяне недзе работу... у нейкiм Трыфты...

- У Трыфты Тонi. Так называецца фiрма, дзе я працую загадчыцай дэпартаманту. Сама я не гаварыла са старым Жыдам, але надзейная асоба шапнула мне, што патрабуюць дзьве асобы на помач, дык я i сказала Грышу, калi была пра цябе гутарка...

- А што-ж яны плацяць?

- Сорак на тыдзень на пачатак. Ведаю, што гэта мала, але калi будзеш старацца...

- Ну няхай сабе... Хiба-ж на кватэру заплацiць хопiць? - усьмiхаючыся Вера пазiрала Нiне пiльна ў вочы.

- За кватэру нямнога, дзясятка хопiць, - адказала Нiна.

I Вера ня ведала, цi Нiна жартуе, цi што. Не выпадала цяпер таргавацца, бо Нiна Ляскiн - ейныя першыя адкрытыя дзьверы ў Радфордзе.

- Ня буду цяпер распытвацца пра варункi працы, бо якi-ж маю выбар, гаварыла далей Вера, пiльна разглядаючы гэны клубок шпулек на галаве гаспадынi.

- Спадзяюся, што скора ўложышся. Спачатку, вядома, пакуль разгледзiшся, будуць розныя пытаньнi... Мне казалi, што ты вельмi актыўная i працавiтая дзяўчына.

Вера не магла ведаць колькi й чаго яшчэ расказалi Нiне пра яе. Пажывецца, пабачыцца. Нiна Ляскiн выглядала вельмi сяброўскай, бадзёрай, практычнай, верацяном актыўнасьцi. На вячэру падсмажыла сьвiнiну - так званыя порк чопы. Елi з варанай бульбай, зялёным гарошкам з банкi. I паўтарылi тосты за сяброўства й супрацоўнiцтва.

Падчас перадаваньня вячэрнiх навiнаў Вера зь цiкавасьцю слухала паведамленьнi пра рух на галоўных дарогах, якiя тут называюць экспрэсвэйс. Найшырэйшая зь iх, дзе можна ехаць максымальнай скорасьцю 80 кiлямэтраў на гадзiну, як вялiкi вуж цягнецца праз горад з усходу на захад. Яна на дванаццаць палосаў, цi, як мясцовыя называюць, лiнiяў. У многiх месцах яна то крыху разгалiняецца, то злучаецца. Агульна гаворачы, гэтая адна дарога, яе можна было-б назваць супэраўтастрадай - абыймае шэсьць дарог у адным i шэсьць у супрацьлеглым кiрунку. Iншыя, падобныя, хоць i меншыя аўтастрады, лучылi горад з усходу, i захаду, беглi i ўскосна з паўдня на поўнач.

1<<789>>104


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]