Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 18 мая, 04:43

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Нет сказки прекраснее, чем любовь,
От света до мрака дней.
Ты ищешь её в этом мире снов,
А встретишь – она как тень.

И сердце твоё в огне горит,
Бредёшь без пути за ней.
И ты забываешь слова молитв...
А встретишь – она как тень.

То смех или плач обрывает век?
То сила судьбы твоей.
И ты настигаешь её, Человек...... >>

23.06.10 - 08:28
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Закрываыленае сонца (Гараватка - 2) (на белорусском языке)   ::   Акула К

Страница: 6 из 151
 
Цi-ж сакрэт, што ў сваей i суседнiх вёсках дзеўкi без замужжа старэлi? А хто-ж гэта калi зьмерыў усе таемныя глыбiнi, што нясе мор васеньнiх дзявочых гадоў? Невясёлая доля-мачыха ткне ў рукi серп, граблi, мялiцу цi прасьнiцу. Нi сьлёзы, нi ўздыханьнi пры цьмяным сьвятле за калаўротам не спатоляць сэрца дзявочага, што шчымець будзе па няспоўненых спадзяваньнях, нязбытых марах. Як краска незаплодненая, паволi зьвянеш-засьмягнеш у буднях беспрасьветных. У нязьлiчонай колькасьцi прынадных вобразаў паўстане перад табой зьява замужняга быту: матчына сэрца казычачы шчэбет дзетак, ласкi мужа каханага... Нязьведанае, неасягальнае...

I нiколi пагадзiцца ня зможаш, што за iншых ты горшая. Адылi ты ўсiм на воку, цi аднаму па дарозе замiнаеш. Людзi чэрствыя асудзяць, ярлык незаслужаны прычэпяць. А цi ведаеш, што мор чужых войнаў i акупацыяў зьвёў са сьвету твайго любага, каторы дзьверы ў сямейнае шчасьце адчынiў-бы?

Цяжкi кон прыгнуў да зямлi сьпiны сялянскiя, любоў i спагаду ў сэрцах блiзкiх змарыў. Быццам краты, тачылi ў неўрадлiвай зямлi свае норы, на сонца глядзець iх адвучылi. I хто-ж гэта, сваей горыччу перапоўнены, прытулак у сваiм сэрцы тваiм цярпеньням знойдзе? Ты-ж - жыцьцёвая няўдача, звычайны правал. Ты - калека-недарэка - не змагла навет усьпялiцца на ня так высокiя ступнi замужжа. I працу, i помач тваю любiць будуць, ды як паленам табой кiдаць. Няўмольная й неспатольная доля старасьцi дзявочай.

Зусiм незаўважна зьявiўся, Парасчыну галаву адурманiў спрактыкаваны ў зводжаньнi старых i маладых дзяўчат франт "драгомiшч". Прыйшлi гутаркi й шэпты па завугольлях, прыйшлi ўздыханьнi й фiзычныя парываньнi. Таемнай салодкай глыбiнёй авалодаў згаладалым целам дрыготка-бурны ў сэксуальнай поўнi кульмiнацыйны акт. А пасьля першага кроку прыйшлi наступныя. I гэтак беспаваротна.

Ды Лявон ня спынiўся на фiзычным авалоданьнi дзяўчыны. За палкiмi цалункамi прыйшлi нашэпты зусiм iншага характару. Не агледзелася заварожаная дзеўка, пакуль яшчэ зацяжарыла, як ногi ейныя босыя, пры цяжкой працы на нiвах парэпаныя, абiвалi начную расу, а за пазухай таiлiся якiя камунiстычныя афiшкi.

Запозна спанатрыла Шпунтовы хiтрыкi адурманеная Параска. Занаравiлася, упёрлася. Адылi Лявон не разгубiўся, па трапны аргумант у кiшэню ня лазiў. Калi не памаглi ласкавыя намовы, палiцыяй пагражаў. Прынесшы такi вялiкi ўрон беднай дзяўчыне, Лявон на сьвежую цалiну пайшоў, а шантажом Параску далей на падпольнай працы трымаў. I вось кара боская: прагная прынадным цялесным шчасьцем паласавацца, дзеўка глыбака ў дрыгву ўлезла. Ня было навокал ратунку. Як пясок на нязмазаных дзёгцем колах, памагалi гэтта матчыны перасьцярогi.

Балела за дачку сэрца матчына. Часамi нараджаўся сьветлячок спадзяваньня. А мо й зьменiцца калi на лепшае? Некаторыя-ж кажуць, што бальшавiкi за бедных стаяць, паноў i багатых з наседжаных гнёздаў вытурваюць. Можа й Макатуном пасобяць. Каму як каму, а Макатунiсе дапякла беспрадонная галеча.

Зiрнула задумана матка на дачок i задрыжэў хваляваньнем ейны голас.

- Дачушка, я-ж знаю, што каб i прыказала табе дома сядзець, дык усiроўна панясець цябе... Дык iдзi-ж, Бог з табой... толька глядзi асьцярожна, каб чаго...

Макатунiха чмыхнула ў нос, пусьцiла сьлязу.

- Добра, мама, - пасьпяшыла запэўнiць яе Параска.

Цалюткую ноч Макатунiха бяссоньцай марылася, быццам што дрэннае прадчувала. Нейдзе на золаку раскатурхалася Дуня, дзьвярмi скрыпнула. Чульлiвае вуха разбудзiла з паўдрымоты матку. Нылi на мулкiм палу бакi. Праз замурзаныя ваконцы, на якiх ужо бзыкалi мухi, цiснуўся ў хату новы дзень. Апраналася. Трывожнае вока зiрнула на пустое месца, дзе звычайна спала Параска. Накрыла дзетак, зiрнула на Алену, што салодкiм сном спала, ды на двор паклыпала.

За лiтоўскiм балотам зарнiцы ўзыходзячага сонца зачырвонiлi просiнь чыстага неба. Калi-б гэты дзень быў буднi, даўно-б паднялася гукамi працы вёска. Сяньня-ж нядзеля.

1<<567>>151


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]