Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 03 мая, 21:24

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Возьми моё сердце.
Оно истомилось любя.
Оно живёт. Оно бьётся -
Ради тебя.

Возьми моё сердце.
В нем вечны надежда и боль.
Оно живёт. Оно верит -
В твою любовь.

Возьми моё сердце
Из плена печали пустой.
Оно остановится...
Только рядом с тобой.

05.07.10 - 12:53
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 4 из 16
 
Аднак, калi пачалi пералiчваць стужкi, на якiх былi засведчаны вынiкi экспедыцыi, аказалася, што адной не хапае. Перш за ўсё праверылi машынную памяць, пасля ператрэслi ўсе схованкi i скрынкi, пры гэтым Круль двойчы раiў Пiрксу, каб ён лепей перагледзеў уласныя рэчы, што падобна было на зласлiвасць, бо Пiркс увогуле не меў нiякага дачынення да знiклай стужкi, ды i не хаваў бы ён яе ў чамадане. У Пiркса аж язык свярбеў - так яму хацелася даць здачы, тым больш што дагэтуль ён звычайна адмоўчваўся i стараўся знаходзiць любыя апраўданнi задзiрлiвым, нават зневажальным паводзiнам Круля. Але i на гэты раз ён стрымаўся i замест вострага слоўка зазначыў, што калi трэба паўтарыць назiраннi, то ён ахвотна зробiць гэта сам, узяўшы за памочнiка Анэля.

Аднак Круль вырашыў, што дапамога Пiркса Анэлю не будзе патрэбна, таму наўючылi яны на робата апарат, касеты з фотаплёнкай i, склаўшы ў кабуры пояса рэактыўныя патроны, паслалi Анэля да вяршынi горнага масiву.

Робат выйшаў а восьмай ранiцы - Масена голасна выказаў упэўненасць, што ён справiцца са сваiмi справамi да абеду. Аднак мiнула другая, трэцяя, пасля чацвёртая гадзiна, нарэшце апусцiўся змрок, але Анэль не вяртаўся.

Пiркс сядзеў у кутку барака пад насценнай кадмiевай лямпай i чытаў надта растрапаную старую кнiжку, якую пазычыў яшчэ на Базе ў нейкага пiлота, але сэнс яе, бадай, да яго не даходзiў. Сядзець было не надта зручна. Рыфлёная алюмiнiевая сценка цiснула на плечы, з падушкi-надзiманкi ўцякло ўсё паветра, i ён адчуваў, як у ягадзiцы ўпiваюцца праз прагумаваную тканiну вострыя гайкi канструкцыi. Нягледзячы на гэта, ён не мяняў пазiцыi, паколькi нязручная поза дзiўным чынам гарманiравала з набiраючай моц злосцю. Нi Круль, нi Масена дагэтуль нiбы не заўважалi адсутнасцi Анэля. Круль, якi ўвогуле не быў жартаўнiком i нават не спрабаваў жартаваць, невядома чаму з самага пачатку называў робата Анёлам або нават Жалезным Анёлам, iнакш да яго i не звяртаўся, i такая па сутнасцi дробязь ужо колькi разоў раздражняла Пiркса, што за адно гэта ён знелюбiў касмографа. Масена меў да робата адносiны прафесiйныя: усе iнтэлектронiкi ведаюць, а дакладней, робяць выгляд, што ведаюць, якiя малекулярныя працэсы i токi выклiкаюць тыя цi iншыя рэакцыi або адказы аўтамата, i таму адмаўляюць любыя меркаваннi пра якую-небудзь разумнасць iх як абсалютнае глупства. Тым не менш да Анэля ён адносiўся гэтак жа, як добры механiк да свайго дызеля: не дазваляў перагружаць, любiў за выканальнасць i клапацiўся пра яго як мог.

А шостай гадзiне цярпенне ў Пiркса лопнула, бо ў яго здранцвела нага, i ён пачаў пацягвацца так, што аж косцi затрашчалi, кратаў ступнёй i згiнаў нагу ў калене, каб паскорыць кровазварот, а пасля стаў хадзiць з кута ў кут барака, добра ведаючы, што нiчым больш не здолее дапячы Крулю, якi заглыбiўся ў праверку падлiкаў.

- Маглi б ужо i цiшэй! - сказаў нарэшце Круль, звяртаючыся да iх абодвух, нiбы не бачыў, што ходзiць адзiн Пiркс, а Масена са слухаўкамi на вушах уважлiва слухае нейкую перадачу, развалiўшыся на пнеўматычным крэсле, выраз твару ў яго быў смешны, задуменны. Пiркс адчынiў дзверы, якiя рвануў моцны заходнi вецер, i калi вочы трохi прывыклi да цемры, прыхiнуўся плячыма да сцяны з лiставога алюмiнiю, якая дрыжала ад моцнага ветру, i пачаў углядацца ў той бок, адкуль павiнен быў з'явiцца Анэль. Ён бачыў толькi рэдкiя зоркi, дрыготкiя ў паветры, парывы ветру халоднымi хвалямi студзiлi яго галаву, блыталi валасы, а ноздры i лёгкiя аж раздувалiся ад ветру - хуткасць яго была метраў сорак у секунду. Ён пастаяў, а калi стала холадна, вярнуўся ў барак, дзе Масена, пазяхаючы, здымаў з галавы слухаўкi i пальцамi расчэсваў валасы, Круль жа, зморшчаны, сухi, цярплiва складваў паперы ў папкi, пастукваючы кiпамi аркушаў, каб выраўняць iх.

- Няма яго! - сказаў Пiркс i сам здзiвiўся, як гэта прагучала - амаль як выклiк.

1<<345>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]