Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 05 мая, 07:32

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Цветы цвели-цветы завяли,
все краски осени отдали.
И мотылек цветка,
что меж страниц заложен,
нас свежей красотой
порадовать не может,
но дарит нас воспоминанием
о жарком лете,
о солнце золотом
и о любви расцвете...

03.07.10 - 15:58
Aйрин

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Здарэнне (на белорусском языке)   ::   Лем Станислав

Страница: 5 из 16
 
Круль i Масена, вiдаць, заўважылi, якiм тонам гэта было прамоўлена, бо Масена кiнуў позiрк на Пiркса i заўважыў:

- Гэта нiчога, патрафiць, хоць i цёмна, вернецца на iнфрачырвоным...

Пiркс паглядзеў на яго, але нiчога не адказаў. Праходзячы мiма Круля, ён падняў з крэсла пакiнутую там кнiжку i ўсеўся ў сваiм кутку, прытварыўся, што чытае. Вецер мацнеў. Зааконныя гукi нарасталi, уздымалiся да выцця. Аднойчы штосьцi мякка стукнулася ў сцяну, нiбы невялiчкая галiнка, i зноў пацягнулiся хвiлiны маўчання. Масена, якi, напэўна, чакаў, што Пiркс, як заўсёды падатлiвы, возьмецца гатаваць вячэру, нарэшце ўстаў сам i пачаў адчыняць кансервы з самагрэючымi патронамi, уважлiва чытаючы спачатку назвы на этыкетках, нiбы спадзяваўся знайсцi сярод запасаў нейкiя невядомыя дагэтуль прысмакi. Пiрксу не хацелася есцi. Дакладней, ён быў галодны, але не хацелася кранацца з месца. Паступова яго пачало разбiраць нядобрае, халоднае шаленства, ён Бог ведае чаму ўзбурыўся супроць абодвух таварышаў, якiя ўвогуле былi не горшыя з магчымых. Цi лiчыў Пiркс, што нешта здарылася з Анэлем? Што робат, скажам, быў атакаваны "таямнiчымi жыхарамi" планеты, стварэннямi, у якiх не верыць нiхто, акрамя казачнiкаў? Калi б iснаваў хоць адзiн шанц на сто тысяч, што планету насяляюць нейкiя iстоты, то яны, безумоўна, не сядзелi б вось так, занятыя сваiмi дробнымi справамi, а неадкладна прынялi б усе магчымыя захады, прадугледжаныя правiламi ў пунктах другiм, пятым, шостым i сёмым васемнаццатага параграфа, а таксама трэцiм i чацвёртым раздзеламi правiлаў спецыяльных паводзiн. Але такога шанцу не было, не было наогул нiякiх шанцаў. Ужо хутчэй узарвалася б няпэўнае сонца Ёты. Так, гэта было больш верагодна. Дык што ж магло здарыцца з Анэлем?

Пiркс адчуваў, што спакой у бараку, якi дрыжаў ад парываў ветру, толькi ўяўны. Але не толькi ён рабiў выгляд, што чытае i не хоча вячэраць, забыўшыся пра ўсё. Астатнiя два таксама ўключылiся ў гульню, спачатку непрыкметную, але з кожнай хвiлiнай усё больш вiдавочную.

Анэль па лiнii тэхнiчнай абслугi быў у падпарадкаваннi ў Масены як iнтэлектронiка, а Круль, будучы начальнiкам групы, камандаваў iм як сябрам экспедыцыi. Так што магчымую вiну мог падзялiць кожны з iх. Мо Масена нечага недагледзеў, а мо Круль недакладна вызначыў трасу, па якой павiнен быў пайсцi Анэль? Урэшце, высветлiць гэта было не надта складана i не гэта было прычынай агульнага маўчання.

Круль з самага пачатку нiбы знарок задзiраўся з робатам, надзяляў яго зняважлiвымi мянушкамi i не раз даваў яму даручэннi, ад чаго астатнiя сябры групы ўстрымлiвалiся хоць бы таму, што ўнiверсальны робат - не лёкай. I рабiў ён гэта, вiдаць, таму, каб, зневажаючы Анэля, тым самым насалiць Масене, адкрыта зачапiць якога не адважваўся.

Зараз адбывалася барацьба нерваў, i той, хто першым выявiць занепакоенасць лёсам Анэля, тым самым як бы прызнае сябе пераможаным. Зрэшты, Пiркс адчуваў, што i ён сам быў уцягнуты ў гэта маўклiвае спаборнiцтва, такое дурное i адначасова такое напружанае. Пiркс разважаў, што зрабiў бы ён сам, калi б быў кiраўнiком групы. Напэўна, няшмат, бо такой ноччу нельга было рушыць на пошук. Так цi iнакш, заставалася адно - чакаць ранiцы, а зараз можна было б хiба што паспрабаваць устанавiць радыёсувязь, хоць, праўда, з мiнiмальным шанцам на поспех, бо радыус сувязi на ультракароткiх хвалях у моцна перасечанай горнай мясцовасцi быў невялiкi. Да гэтага дня яны нiколi не пасылалi Анэля аднаго, тым больш што правiлы i хоць i не забаранялi гэтага, але абумоўлiвалi падобны крок шматлiкiмi параграфамi, поўнымi агаворак. Зрэшты, д'ябал з iмi, з параграфамi! Пiркс лiчыў, што Масена, замест таго, каб злосна выкалупваць з бляшанкi рэшткi падгарэлага мяса, мог бы ўсё ж паспрабаваць выклiкаць робата па радыё. Разважаў, што было б, калi б ён сам гэта зрабiў.

1<<456>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]