Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 06 мая, 15:43

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Красивая любовь – пустая сказка.
Я знаю: ей не сбыться никогда.
Не потому ль, что жизнь моя напрасна,
Простила я летящие года?
Смешная вера заставляет помнить
Случайную улыбку на губах.
Одно желанье. Но его исполнить
Не сможет даже самый смелый маг.

25.06.10 - 10:12
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 2 из 22
 
Нядоўга змагаўся той за сваё жыццё: задушаны пятлёй, ён аслабеў i павалiўся на пярэднiя ногi. На iмгненне прысутныя знерухомелi - на якi бок упадзе Перунова ахвяра. На левы, значыць, гневаецца бог грому. Бык упаў на правы бок. Падняў рукi да неба жрэц i ўсклiкнуў:

- Радуйцеся, лiцьвiны! Чакае вас прыхiльнасць багоў! А пасля, калi адсеклi быку галаву i ўздзелi яе на кiй за стодам Перуна, клялiся ваяры ў вернасцi сваiм багам. Падыходзiлi да Знiча, бралi з яго рук турыны рог, напоўнены малаком i цёплай крывёю быка, пiлi па глытку, вярталi рог назад жрацу i па прыступках падымалiся да стода Перуна. Тут апускалi яны руку ў чару з бычынай крывёю, мазалi ёю твар i, паклаўшы зброю перад стодам бога грому, клялiся:

- Уладар мой, хай не станецца дапамогi ад цябе, хай не абаранюся шчытом сваiм, хай пасечаны буду мячом сваiм, хай загiну ад стрэл i ад iншай зброi сваёй, хай буду рабом увесь будучы век, калi пераступлю праз праўду сваю.

* * *

Падымалi чары i рогi з медавiнай на трэбiшчы, мо апошнi раз у жыццi. Хто ведае, як здзейснiцца над чалавекам воля багоў. Можа, прынясуць з сечы дадому на шчытах, а можа, i вып'е хмельную чару за перамогу над ворагам i на трызне па сябрах.

Сядзелi перад вогнiшчамi, пiлi медавiну. Князёвы отракi падносiлi кожнаму смажанае на вогнiшчы мяса ахвярнага быка. З'елi яго. Отракi тут жа паднеслi розную ядзь: мяса, рыбу, пiрагi, сыры, тварог i пра пiтво, не забывалiся, падлiвалi ў чары i рогi медавiну, пiва i квас.

Ударылi па звончатых струнах гусляры, i загучала песня.

У кроў ахвярнай жывёлы памачылi вестуны стрэлы i, узяўшы па патухлым вугольчыку, панеслi трывожную вестку па Лiтве. "Пагоня!"

* * *

Ранiшняе святло прагнала начную цемру i прадвяшчала ўсход велiчнага i дабрадайнага сонца, якое асвецiць зямлю.

Волак, якога празвалi Ваўком, ляжаў на мядзведжай шкуры, што ўсцiлала ложа, i паглядаў у кут, дзе на палiцы стаяў невысокi драўляны стол барадатага дзеда-хатнiка. На двары, нiбыта плакала немаўля, тужлiва вуркацеў голуб. Гэтай вясной у галiнах клёна, што рос побач з князёвымi харомамi, звiлi гняздо галубы, i з акенца ложнiцы княжыч пазiраў на птушак. Ён звыкся да гэтай галубiнай сям'i - белай галубкi i белага з сiнiмi пёрамi голуба, звыкся да iх вуркацення, шумнага трапцення птушыных крылаў.

Волак падняўся з ложа i зiрнуў у акенца. Птушка сядзела на галiнцы каля гнязда i, натапырыўшы пёры, вуркацела.

- Ты падняўся? - прагучаў за спiнаю княжыча голас яго малодшага брата Вышака. - Ну, то добра.

Волак азiрнуўся. Брат стаяў у дзвярах, апрануты ў белую льняную сарочку з вышытымi на беражку знакамi сонца - крыжамi, завязаную шнурком каля шыi. Iльняныя белыя парты былi ўвабраны ў мяккiя боты з астрогамi. На пасе са срэбнай спражкай вiселi ў шкураных похвах нож, капшук з крэсiвам. Вышакавы твар яшчэ не набыў суровага мужчынскага выразу. Невялiкi прамы нос, густыя бровы i выразна акрэсленыя вусны - матчына спадчына надавалi яго твару жаночую мiлавiднасць. У братавых вачах было больш хлапецкай гарэзлiвасцi, чым мужчынскай цвёрдасцi. Брат радасна ўсмiхаўся.

- Нiбыта плача, - прамовiў Воўк.

- А-а, гэты голуб, - махнуў рукою Вышак. - Збiрайся.

Браты збiралiся на ловы. Цяпер штодня яны разам з паляўнiчымi ездзiлi ў пушчу бiць звера. Калi ўдавалася завалiць вепрука або лася, прывозiлi яго на возе ў горад, дзе звера свежавалi на князёвым падвор'i, салiлi i вэндзiлi мяса да паходу. Апошнiя днi Волак адчуваў стомленасць i без ранейшай ахвоты ехаў у пушчу. Падумаў, што i сёння давядзецца лазiць па гушчары, i добра, калi багi пашлюць якую здабычу.

Даволi хутка Волак памыўся над невялiчкiм драўляным карытцам з прынесенага слугой срэбнага рукамыйнiка. Калi слуга вынес карытца, Волак касцяным грэбенем расчасаў бараду i доўгiя валасы, адзеўся ў такiя ж, як братавы, белыя льняныя срачыцу i нагавiцы, нацягнуў на ногi боты, аперазаў сябе скураным пасам.

123>>22


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]