Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Вторник, 07 мая, 00:31

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Если бы у вас спросили: что бы вы хотели больше всего? Что бы вы ответили? Дом? Машину? Много денег? Или чего-то другого? Но в одном небольшом городке Рени, жила одна девушка. Ее звали Настя. Она была невысокого роста, с длинными черными волнистыми волосами и карими глазами. Она-то и ответила,что хочет любви.... >>

26.08.10 - 14:23
Лидия

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)   ::   Черопко Витовт

Страница: 3 из 22
 
I каб не залатая вiтая грыўна на шыi, дык княжыч быў бы падобны ў сваёй вопратцы на простага отрака. Аднак загарэлы i сур'ёзны твар з прамым носам, суровы погляд вачэй выдавалi ў Волаку чалавека, якi прызвычыўся ўладарыць над людзьмi.

У стане ваяроў загучалi сурмы. Доўгi спеў турыных рагоў даносiўся i сюды, да князёвых харомаў. Новы дзень пачынаў панаваць над людзьмi. Воўк зняў са сцяны ясеневы лук, сагнуў яго i нацягнуў шаўковую цецiву, перакiнуў праз плячо скураны рэмень, прымацаваны да калчана са стрэламi. Са стала ўзяў карэц з вiном. Па прыступках княжыч спусцiўся з высокага драўлянага ганка. Ноччу прайшоў дождж, i ў паветры пахла мокрай зямлёй i травамi. Абмыты дажджом клён, што рос каля харомаў, радаваў вока яркай зелянiнай. З лiсця павольна скочвалiся кропелькi, з мяккiм гукам падалi на зямлю. Жмурачыся ад сонца, княжыч зiрнуў на авальны зашчытак харомаў, якi азначаў небасхiл з выразанымi на iм сонечнымi знакамi, двума львамi, якiя сiмвалiзавалi зямлю, i русалкай, якая сiмвалiзавала ваду. Каля разных конегаловых вiльчакоў сiратлiва сядзеў голуб.

Вялiкi i магутны Сварожыч у юнацкiм захапленнi перад прыгажосцю зямлi лашчыў яе сваiм боскiм святлом, саграваў жываносным цяплом i чакаў ночы, каб апусцiцца далёка за даляглядам на ложа, якое заслала яму Лада.

Княжыч апусцiўся на каленi, у дар Свярожычу вылiў на зямлю з карца вiно i, працягваючы рукi да сонца, узмалiўся:

- О вялiкi Сварожыч! У гэты дзень захавай i благаславi нас! Пазбаў нас лiха! Пашлi нам удачу супраць ворагаў, о вялiкi бог!

Праказаўшы замову, тройчы пацалаваў свае рукi i падняўся на ногi. Ён пайшоў на гаспадарчую частку двара. У прасторнай драўлянай клетцы, што стаяла каля стайнi, занепакоiлася рысь, якую некалi злавiлi на ловах. Выгнула спiну i пагрозлiва зашыпела. Воўк прыкрыкнуў на звера. Чалавечы голас узлаваў рысь, яна кiнула сваё пруткае цела на княжыча i ўдарылася носам у тоўстыя жэрдкi клеткi. На шыi i на спiне паднялася поўсць, гострыя кiпцюры звера драпанулi па дубовай падлозе - рысь сердавала. I мiжволi халадок боязi папоўз па спiне княжыча. Нянавiсць да чалавека, якi пазбавiў яе волi i цяпер насмiхаўся, гучала ў рысiным голасе.

Яго ўжо чакалi з асядланымi коньмi. Вярхом на белым канi сядзеў Вышак. Лоўчыя стрымлiвалi на тоўстых кiях з ашэйнiкамi дзiкаватых хортаў, якiя ўзбуджана скавыталi. Стары дзядзька Гвай, якi пасля пострыху княжычаў выхоўваў iх, падвёў да Воўка яго любiмага каня Кахая - рослага, з белай у чорныя яблыкi поўсцю. На конскiх грудзях вiсела лента са срэбнай пласцiнкай, на якой былi выгравiраваны ад дурнога вока сонечныя крыжы i Перуновы знакi. З торбачкi Гвай сыпануў на далонь княжычу аўса. Конь пацягнуўся мяккiмi вуснамi да чалавечай далонi.

* * *

З акна пакоя, дзе звычайна князь думаў з князямi i лепшымi людзьмi родаў пра строi i ўставы зямельныя, паглядаў на сыноў Жывiнбуд. I лагоднеў яго суровы твар. Радавалi князя сыны. Выраслi спадкаемцы - ёсць каму перадаць княства, i на суклоннi апошнiх дзён жыцця ён будзе спакойны.

У пакой увайшла княгiня Лаўса.

- З новым днём, княжа. Хай будуць мiласцiвымi да цябе багi, - прывiтала яна мужа.

Жывiнбуд павярнуўся да жонкi. Лаўса любiла пакрасавацца ў новых строях. Вось i сёння надзела нядаўна куплены ў вiзантыйскiх гасцей даўгаполы кабат са стаячым каўняром, сцягнутым поясам i пятлiцамi на грудзях. Чырвоная, вышытая залатымi нiткамi тканiна, з якой быў пашыты кабат, так спадабалася княгiнi, што Жывiнбуд выклаў рамеям не адну кунiцу, каб дагадзiць жонцы. Галаву княгiнi ўпрыгожвала залатая зубчастая дыядэма з выбражэннямi русалак, а на цэнтральнай пластцы - багiнi Лады. З абодвух бакоў дыядэмы на раснах апускалiся да плеч залатыя колты са знакамi турыных рагоў. Палюбiла княгiня раскошу i золата, а раней толькi i было ўпрыгожанняў што срэбныя колты ды бурштынавыя пацеркi.

1234>>22


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]