Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 27 апреля, 03:01

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

В последний раз
Видеть небо
Над головой,
Слезы утирая-
Мы не увидимся с тобой!
Приходит отчаяние,
Хочется крикнуть:"Заткнитесь!"
И слушать молчание..
Все осточертело,
Но не забыты моменты,
Когда душа пела!
На какой-то миг
Остановится,отключится,
Потом снова ринутся
В жестокий бой.... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Дзярливая птушка (Гараватка - 1) (на белорусском языке)   ::   Акула К

Страница: 3 из 104
 
Яшчэ ямчэй размахваўся прадаўгаватым i гнуткiм вiшнёвым пугаўём, манiпуляваў iм так, каб вуж пугi, асаблiва той цяненькi, зьвiты з адборнае пянькi кончык яе, з тонкiм посьвiстам гвалтоўна рэзаў паветра. Ляскат войстрым рэхам трывожыў суседнi бор, а пастушок пiльна надслухоўваў ягонае водгульле.

Калi-б хлопчык ведаў модныя словы, то мог-бы сказаць, што той цянюсенькi кончык пугi, па-майстэрску зьвiты бацькам з пазычанай цi купленай у кагось пянькi, меў дэмаралiзуючыя для статку ўласьцiвасьцi. Вядома-ж, выяўлялiся яны адно пры ўмелым карыстаньнi пугай Януком. Бо што, - мяркаваў Янук, - варта была пуга безь ягонае спрытнае рукi? Нейкi, званы пугаўём, вiшнёвы прут з даўгой вяроўкай ды й годзе. Трэба было ўзяць яго спрактыкаванай руцэ, ёмка закiнуць i пасьля гвалтоўна тузануць - адно тады нараджаўся любы ягонаму вуху рэзкi сьвiст-ляскат. Пуга трымала кароваў у послуху. Праўда, быў i верны сябра-памочнiк Тапсiк, цану якому добра ведаў Янук. Ды ўсяроўна, пуга сама сабой. Лясьнi ёй раз-другi, i глядзi, як стрыжэ вушамi статак, ведаючы, што малы гаспадар на воку яго трымае. Таму сьвiст-ляскат i быў для Янука прыемнай i карыснай мэлёдыяй.

Было ўсяго ў статку, старых i маладых, хвастоў зь пятнаццаць. Панаядаўшыся, быццам нехаця, ацярэблiвалiся яны ў ценях вялiкiх вольхаў над канавай. Сонца падкрадалася ўжо за чуб суседняга бору. I не агледзiсься, як вечар на носе.

Янук сачыў, цi пакажацца ў падворку ля хаты шыракаплечая постаць гаспадара ягонага - асаднiка Лазоўскага, цi ня рыпне каля калодзезя журавель. Чуткае вуха ягонае скваплiва лавiла гукi перадвячорнага руху ў падворку, каб угадаць, калi можна рухацца iз статкам пад дом.

Лёганькi ветрык прынёс з-пад балота абрыўкi вясёлае полькi й галасы прыпеўкаў. Янук ведаў, што так рыпела трохрадка ў руках вясковага музыкi Тадэўкi, што сам безьперапынна сыпаў прыпеўкамi й падахвочваў iншых, адно ходырам хадзiла поле. Там дзесь грамадою польнымi межамi з Тадэўкавага хутару йшлi ў вёску ладзiць iгрышча. Як магнiт, ствараючы навокал весялосьць i падганяючы адсталых, прыцягвала трохрадка да сябе моладзь. Вялiкай грамадой увалiцца яна ў раней дамоўленую хату ды кiнецца ў скокi. Тымчасам iшлi, гарлапанiлi, склiкалi iншых, задыхаўся-рыпеў гармонiк. Перакiнуўшы цераз плячо цымбалы, клыпаў ля Тадэўкi невялiкага росту цымбалiсты Язэпаў Пецька.

Жвавей захадзiлi босыя закарэлыя Януковы ногi, i карцiла яму ўжо бегчы туды, дзе, як ведаў добра, у хвасьце старэйшых цягнулiся ўвiшныя падшыванцы-жэўжыкi, што пасьля цэлы вечар будуць шнырыць каля йгрышча, займаючыся сваiмi зусiм непразаiчнымi справамi.

Запавядалася шумнае й люднае купальскае йгрышча. Сяньня было Яна. Людзей зь кiрмашу налезе процьма, папрыходзяць iз суседнiх вёскаў i засьценкаў. Цi пусьцiць яго гаспадар? - мяркаваў Янук.

Калi прыгадаў, што сталася, вялiкi жаль ахапiў iзноў Янука ды п'яўкай смактаў у грудзi. Дзень сьвятога Яна - той самы дзень, калi быў вялiкi рэлiгiйны фэст пры царкве ў Гацях, - гэта-ж па праву было ягонае сьвята, ягоныя ймянiны. Цярплiва чакаў яго хлопчык ад пачатку вясны - значыцца, ад часу, калi пачаў ганяць на поле статак. Абяцаў яму сёлета Лазоўскi вольны дзень ды шчэ й пяцьдзясят грошаў, каб забавiўся на фэсьце - з тэй умовай, што добра пiльнавацьме статак i сёе-тое ля гаспадаркi паможа. Гэнае "сёе-тое" складалi дробныя працы й паслугi, што не належалi да ягоных штодзённых абавязкаў.

Падахвочаны абяцанкаю, хлопчык пасабляў асаднiку, як роднаму бацьку. Летась-жа на фэст пусьцiў, хоць адно пяць грошаў даў. Кагадзе прыабяцаная пяцьдзясятка здалася Януку прост-напраст невядома якiм вялiзным капiталам. Нiколi ў жыцьцi ня меў так многа ў сваёй часта дзiравай кiшэнi, хоць i даводзiлася бачыць у чужых руках. Колькi-ж гэта марозiва, шакаляду, ляманяды й цукеркаў спажываў ужо ў сваiм уяўленьнi Янук. Мроiлася часамi, што палову тавараў у Жыдоў-крамнiкаў за тыя грошы адкупiць. Вось дзе паласуецца! цешыўся пастушок.

1234>>104


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]