Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 15 июня, 07:55

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Очень жаль в жизни встречи напрасные,
Очень жаль море пролитых слёз.
Очень жаль, что встречаются люди опасные...
...Ну конечно, это я не всерьёз.
Ах, как жаль, что жила я бесцельно -
И мечтала на перекос...
Ах, как жаль, что горизонт запредельный...
..Ну конечно, это я не всерьёз.... >>

23.08.10 - 19:32
Юлия.

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 9 из 16
 
Але не, не - Ёна падпiсваў толькi тыя адозвы, у якiх не было нiякага духу партыйнасцi. Праўда, усе яны з выгляду маглi б пахвалiцца такой беззаганнаю незалежнасцю. Штодня кiшэнi ў Ёнавых штанах тапырылiся ад напханых у iх пiсьмаў, якiя заставалiся непрачытанымi i хутка замянялiся новымi. Ёна адказваў толькi на сама тэрмiновыя - тыя, што прыходзiлi ад незнаёмых; а лiсты сяброў, якiя патрабавалi больш грунтоўных разваг, адкладалiся да лепшага часу. Як бы там нi было, такая безлiч абавязкаў не дазваляла яму жыць бесклапотна i аддавацца гультаяванню. I нават калi ён працаваў, што з iм яшчэ зрэдку здаралася, яго пастаянна прыгнятала думка, што ён перад кiмсьцi вiнаваты i некуды вечна спяшаецца.

У Луiзы ўсё больш часу забiралi дзецi, яна збiвалася з ног, але па-ранейшаму намагалася зрабiць у хаце ўсё тое, што ў iншых абставiнах мог бы зрабiць i сам Ёна. I гэта кроiла яму сэрца. Бо ўрэшце ён працаваў дзеля свайго задавальнення, а на долю жонкi выпадала сама горшае. Ёна выдатна заўважаў гэта, калi Луiза адлучалася ў краму. "Тэлефон!" - крычаў старэйшы. Ёна кiдаў карцiну i хутка вяртаўся, ашчаслiўлены новым запрашэннем. "Я наконт газавай плiты!" - крычаў манцёр, якому адчыняў нехта з дзяцей. "Хвiлiнку, хвiлiнку!" Але толькi Ёна адыходзiў ад тэлефона цi ад дзвярэй, як сябар альбо вучань, цi абодва разам, ужо iшлi за iм да майстэрнi, каб па дарозе скончыць пачатую гутарку. Пацiху-патроху ўсе прызвычаiлiся стаяць у калiдоры, таўклiся там, гаманiлi, заклiкалi ў сведкi Ёну, а часам i самi ненадоўга заходзiлi да яго ў пакой. "Прынамсi, тут з вамi можна трошкi пабачыцца, каб нiхто не замiнаў", казалi тыя, хто заходзiў. "Ваша праўда, - расчулена пагаджаўся Ёна, - апошнiм часам мы з вамi амаль зусiм не бачымся". Ён адчуваў, што такое становiшча расчароўвае сяброў, i гэта яго засмучала. Бо нярэдка мiж iмi былi i тыя, з кiм сустракацца яму было б прыемна. Але яму бракавала часу, ён не мог дазволiць сабе ўсяго, чаго хацеў. I гэта адбiвалася на яго рэпутацыi. Пра яго пачалi казаць: "Спазнаўшы поспех, ён заганарыўся. Ён ужо нiкога не заўважае". Альбо: "Ён любiць толькi сябе". Не - ён любiў жывапiс, любiў Луiзу, сваiх дзяцей, Рато, яшчэ некаторых сяброў, ён наогул да ўсiх ставiўся спагадна. Але жыццё такое кароткае, час бяжыць хутка, а сiлы ў чалавека не бязмежныя. Маляваць гэты свет, маляваць людзей i жыць з iмi - справа цяжкая. З iншага боку, ён не мог нi паскардзiцца, нi растлумачыць, што яму нешта замiнае. Бо тады яго проста лопалi па плячы: "Жартуеш, шчаслiвец! Гэта плата за славу!"

Лiсты ўсё прыбывалi, вучнi не давалi нiякага продыху, да Ёны пачынаў сцякацца свецкi люд, i мастак паважаў гэтых людзей за iх захапленне жывапiсам, бо ўрэшце яны, як i ўсе, маглi б цiкавiцца англiйскай каралеўскай сям'ёй цi спаборнiцтвамi ў абжорстве. У асноўным, праўда, прыходзiлi толькi свецкiя панi, але iх манеры вызначалiся надзвычайнаю прастатой. Самi карцiн яны не куплялi - яны прыводзiлi з сабой прыяцеляў, спадзеючыся, вiдаць, што тыя купяць нешта замест iх. На жаль, вельмi часта такiя надзеi заставалiся марнымi. Затое панi дапамагалi Луiзе, асаблiва калi гасцям трэба было згатаваць гарбаты. Шклянкi перадавалiся з рук у рукi, плылi з кухнi па калiдоры ў вялiкi пакой, пасля вярталiся i нарэшце траплялi ў майстэрню, дзе ў асяроддзi сяброў i наведнiкаў, якiя якраз запаўнялi сабой увесь пакойчык, маляваў Ёна; мастак мусiў адкладаць пэндзлi i прымаў шклянку, налiтую спецыяльна яму чароўнай асобай.

1<<8910>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Колесо войныВасилий Сахаров69,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]