Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 17 мая, 12:02

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Н. Де Бюрон \" Дорогой, ты меня слушаешь? Тогда повтори, что я сейчас сказала!\" Безумно смешная, ироничная, с тонким французким юмором книга. Писательница описывает все прелести и нюансы простой семейной жизни. Получила огромное удовольствие!

09.09.10 - 08:52
Александра

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 8 из 16
 
I нараканняў гэта сустрэць не павiнна - сябры ж разумеюць, як патрэбна яму адзiнота. Апроч таго, неабходнасць трошкi раней класцi старэйшых дзяцей спаць пакароцiць вячэрнiя вiзiты. "Выдатна", - пасля некаторага разважання ўхвалiў Ёна. "I ўрэшце, - сказала Луiза, - калi твае сябры будуць адыходзiць раней, у нас будзе трошкi больш часу, каб пабыць сам-насам". Ёна раптам зiрнуў на жонку. Цень смутку прамiльгнуў па Луiзiным твары. Усхваляваны, ён прыцягнуў яе да сябе, пацалаваў i пяшчотна сцiснуў у абдымках. Луiза прытулiлася да мужа, i яны зноў адчулi сябе такiмi ж шчаслiвымi, якiмi былi на пачатку свайго сямейнага жыцця. Але Луiза схамянулася: мабыць, гэты пакой будзе Ёну занадта маленькi? Яна схапiла складаны метр, i неўзабаве яны выявiлi, што з прычыны вечнага нагрувашчвання Ёнавых карцiн i вучнёўскiх палотнаў (якiх, дарэчы, заўсёды было намнога больш) прастора, на якой яму звычайна даводзiлася працаваць, не намнога перавышала тую, што адводзiлася яму цяпер. Ёна без адкладу ўзяўся за перасяленне.

На шчасце, яго вядомасць узрастала тым больш, чым менш ён працаваў. Кожнай яго выставы чакалi, i ўслаўлялi яе ўжо загадзя. Праўда, некаторыя нешматлiкiя крытыкi, сярод якiх былi i два частыя наведнiкi Ёнавай майстэрнi, прыцiшалi гарачую зачараванасць сваiх справаздач рэдкiмi заўвагамi. Але абурэнне вучняў з лiшкам кампенсоўвала гэту маленькую непрыемнасць. Вядома, безапеляцыйна сцвярджалi яны, гэтыя крытыкi вышэй за ўсё ставяць палотны вашага першага перыяду, але цяперашнi пошук рыхтуе сапраўдную рэвалюцыю. Ёну было трошкi непрыемна, калi нехта пачынаў залiшне хвалiць яго раннiя творы, але ён хутка адганяў гэтае прыкрае пачуццё i заўсёды захоўваў сардэчную ўдзячнасць. Рато ж толькi бурчаў: "Дзiўныя тыпы... Яны хочуць, каб ты быў нерухомы, як статуй. На iх думку жыць табе, значыцца, ужо нельга!" Але Ёна абараняў вучняў. "Ты не здольны гэтага зразумець, - казаў ён Рато. - Табе падабаецца ўсё, што я малюю". Рато жартаваў: "Вось д'ябал! Ды мне ж не карцiны твае падабаюцца, а твой жывапiс".

Як бы там нi было, карцiны па-ранейшаму падабалiся публiцы, i пасля чарговай паспяховай выставы гандляр сам прапанаваў Ёну павялiчыць заробак. Ёна згадзiўся i шчыра яму падзякаваў. "Паслухаеш вас, - сказаў гандляр, - дык можна падумаць, што вы сапраўды яшчэ надаяце нейкае значэнне грошам". Такая прастадушнасць пакарыла Ёнава сэрца. Аднак калi ён папрасiў дазволу выставiць дзеля дабрачыннасцi адно палатно на аукцыёне, гандляр занепакоена запытаўся, цi не iдзе тут гаворка пра дабрачыннасць, "якая дае прыбытак". Гэтага Ёна не ведаў. Тады гандляр прапанаваў сумленна прытрымлiвацца кантрактных умоў, якiя пакiдалi яму выключнае права на продаж. "Кантракт ёсць кантракт", - сказаў ён. У iх кантракце дабрачыннасцi не прадугледжвалася. "Хай будзе па-вашаму", згадзiўся мастак.

Перастаноўка ў кватэры прынесла Ёну толькi задавальненне. Цяпер ён сапраўды мог даволi часта адасабляцца, каб адказваць на тыя шматлiкiя лiсты, што яму слалi. Праз сваю далiкатнасць ён быў проста няздольны пакiнуць iх без адказу. У адных лiстах гаворка iшла пра Ёнаву творчасць, у другiх - i такiх было больш - пра асобу аўтара, якi або хацеў, каб яго падтрымалi ў яго мастацкiм пачынаннi, або проста звяртаўся па параду цi фiнансавую дапамогу. Ёнава iмя пачало часта мiльгаць на старонках газет, i з гэтай прычыны ён, як i ўсе ў падобных выпадках, адчуў, што павiнен таксама выступаць у друку з абвяржэннямi некаторых абуральных выпадаў. Ён адказваў на лiсты, пiсаў артыкулы пра мастацтва, дзякаваў, даваў парады, адмаўляў сабе ў новым гальштуку, каб паслаць камусьцi невялiкую грашовую дапамогу, нарэшце падпiсваў справядлiвыя пратэсты грамадскасцi, якiя яму таксама прыносiлi даволi часта. "Ты што ж, - казаў Рато, - ужо заняўся палiтыкай? Пакiнь гэту справу пiсьменнiкам i брыдкiм дзеўкам".

1<<789>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]