Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Пятница, 17 мая, 07:28

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Тебя в этом мире нет.
Сгорают века в пыли.
Но я не забыла свет
Ночных парусов вдали.

От боли в глазах темно.
Жестока твоя месть.
Я думаю, как давно
Тебя стерегла смерть.

На чёрных губах песок...
Я помню тебя другим.
Ты – странник чужих дорог,
Уходишь в рассветный дым.... >>

22.07.10 - 07:28
Нина

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)   ::   Камю Альбер

Страница: 7 из 16
 
Але ў яго духоўным дасягненнi яму дапамагала амаль заўсёдная прысутнасць вучняў i сяброў, перад якiмi было неяк няёмка грызцi шакалад, дый наогул - ён не мог дазволiць сабе дзеля такой нiкчэмнай прыхамацi перапыняць цiкавую размову.

Апроч таго, вучнi патрабавалi, каб Ёна заставаўся верны сваiм эстэтычным прынцыпам. Але Ёну даводзiлася доўга працаваць, раней чым яго азарала хуткая i няўлоўная блiскавiца, у святле якой рэчаiснасць на iмгненне паўставала перад яго вачыма ў сваiм некранутым выглядзе, i таму ўяўленне пра свае эстэтычныя прынцыпы ён меў даволi цьмянае. Затое ў вучняў наконт гэтага была безлiч сама супярэчлiвых i катэгарычных думак, i жартаў тут яны не прызнавалi. Часам Ёну, можа, i хацелася б дазволiць сабе нейкi капрыз, якi заўсёды быў сцiплым сябрам мастака. Але насупленыя бровы вучняў перад некаторымi палотнамi, якiя разыходзiлiся з iх уяўленнем пра прыгожае, прымушалi яго крыху больш разважаць над сваiм мастацтвам, i гэта прыносiла толькi карысць.

Нарэшце, вучнi дапамагалi Ёну i iншым чынам - яны прасiлi яго даваць ацэнку iх творам. Сапраўды, не было дня, каб яму не прыносiлi палатна з ледзь пачатым эскiзам. Каб забяспечыць свайму эцюду найлепшае асвятленне, аўтар ставiў яго памiж Ёнам i мастаковай карцiнай. Трэба было выказваць сваю думку. Яшчэ да нядаўняга часу Ёна адчуваў таемны сорам за сваю абсалютную няздольнасць даць ацэнку мастацкаму твору. За выключэннем некалькiх карцiн, якiя выклiкалi ў яго поўнае захапленне, i яўна пустой мазанiны, усё астатняе здавалася яму аднолькава цiкавым i не вартым увагi. Цяпер жа ён мусiў стварыць сабе цэлы набор разнастайных меркаванняў, тым больш што яго вучнi, як i ўсе сталiчныя мастакi, увогуле мелi пэўны талент, i таму, калi яны прыходзiлi, Ёну трэба было ўмець вызначыць даволi размаiтыя адценнi, каб кожнага ўлагодзiць. Гэты прыемны абавязак прымусiў яго назапасiць даволi багаты арсенал слоў i выразаў i акрэслiць свае погляды на мастацтва. Зрэшты, такiя клопаты не падрывалi яго прыроднай прыязнасцi. Ёна хутка зразумеў, што вучнi чакаюць ад яго не крытычных заўваг, з якiмi яны не ведалi, што рабiць, а падтрымкi i, калi магчыма, ухвал. Праўда, ухваляць кожнага трэба было па-рознаму. I тут адной звычайнай зычлiвасцi Ёну магло не хапiць. Таму да зычлiвасцi ён пачаў далучаць i сваю вынаходлiвасць.

Так праходзiў Ёнаў час. Ён маляваў сярод сваiх сяброў i вучняў, якiя сядзелi вакол мальберта ўжо ў некалькi радоў. Часам да iх далучалiся i суседзi, якiя выглядвалi з сваiх вокнаў. Ёна размаўляў, абменьваўся думкамi, разглядаў прынесеныя яму палотны, мiмаходзь усмiхаўся Луiзе, супакойваў дзяцей i з iмпэтам адказваў на тэлефонныя званкi, нi на хвiлiну не пакiдаючы пэндзляў, якiмi час ад часу наносiў чарговы мазок на распачатую карцiну. З аднаго боку, жыццё ў яго было поўнае, кожная гадзiна занятая, i ён шанаваў свой лёс, якi аберагаў яго ад самоты. Але з другога боку, каб скончыць карцiну, мазкоў трэба было зрабiць шмат, i часам Ёну думалася, што i ў самоце таксама ёсць нешта добрае, бо ўрэшце яе можна перамагчы настойлiваю i карпатлiваю працай. Мiж тым, чым цiкавей было Ёну з сябрамi, тым марудней яму працавалася. Нават у тыя рэдкiя гадзiны, калi ён заставаўся зусiм адзiн, ён адчуваў сябе такiм стомленым, што ўжо не мог працаваць з падвойнаю сiлай. У такiя гадзiны ён мог толькi аддавацца марам пра новы лад жыцця, якi спалучаў бы ўцехi сяброўства з выгодамi самоты.

Ёна адкрыў свае думкi Луiзе, але i ў яе былi свае клопаты - двое старэйшыя хутка раслi, i дзiцячы пакой iм рабiўся ўжо цесны. Яна прапанавала перавесцi дзяцей у вялiкую залу, а iх ложкi адсланiць шырмай. Малодшага тады можна будзе размясцiць у маленькiм пакоi. Тэлефон там будзiць яго не будзе, дый месца малы нiякага не зойме, так што Ёна можа зрабiць сабе ў гэтым пакоi майстэрню. А зала ўдзень будзе служыць пад прыёмы гасцей. Ёна зможа выходзiць да iх на час, а пасля вяртацца да працы.

1<<678>>16


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
ИнферноДэн Браун199 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]