Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Среда, 12 июня, 14:31

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

И вот опять в квартире тишина,
Опять сижу я голову склоня.
Пишу стихи о том, что на душе,
А ты так сладко спишь, сопя во сне.
Я жду, когда проснёшься ты,
Посмотришь мне в глаза мои.
И скажешь тихо мне: «Люблю,
Я для тебя весь мир дарю».... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Каханы горад (на белорусском языке)   ::   Юстапчик С (Адамович

Страница: 11 из 29
 
Ненавiдзеў за тое, што празь нешта, што бацька зрабiў цi не зрабiў, ён, Вiктар, мусiць цяпер усьцяж калацiцца ад страху быць выкрытым, злоўленым на "схаваньнi соцпаходжаньня", ды яшчэ - "ад контррэвалюцыйнага элемэнту"...

Зрэшты, любiў Вiктар толькi сябе, i Веру - хiба. Не, ня любiў, а хацеў толькi для сябе... Падурному быў пэўны: дасца й гэта, як даецца дасюль усё, што хацеў. Гэта дарма, што цяпер яна - на тым баку, i што бацька, i што тады казала так...

Перад стартам усмак "храпануў" гадзiнкi зь дзьве.

VI

"Каханы горад" пераняў сваiх нечаканых гасьцей яшчэ падарозе.

Калi Валiк, злучаны таксама слухальнiкам iз радыёапаратам, незнарок прыслухаўся да тых хваляў, што лавiў, седзячы адзадзя за iм ягоны памагаты, слаўны хлопец, штурман-радысты Ахмет Шырахметаў, прыслухаўся баржджэй дзеля таго, каб адарвацца ад усё тых-жа думак, бязвынiковых шуканьняў выйсьця "што рабiць", якiя падмянялiся праваламi ў поўную пусьцiню, у нейкае "абсалютнае нiчога", - яму пачулiся раптам гукi, якiя сваёй знаёмасьцяй i роднасьцяй глыбака кранулi за сэрца. Ён даў Ахмету знак, i той пакiнуў сваё падарожжа па хвалях этэру, навёўшы злоўленае на большую чутнасьць. Цяпер гукi пачалi апранацца ў ваддаўна знаёмыя, квола-далiкатныя словы, якiя толькi знае простая, ды шчырая, народная нашая песьня:

Мае босенькiя ножкi,

Сьцюдзёна стаяць...

Але-ж, яна, шырака знаная i на бацькаўшчыне, i далёка за ёй, засмучона-пяшчотная наша "Ў полi вярба". I яшчэ раз, рэфрэнам:

Мае босенькiя ножкi,

Сьцюдзёна стаяць...

Валiк адразу занурыўся, патонуў увесь у даўно ўжо ня чутых, а блiзка-сваiх гуках, i можа нейкую часiну апарат iшоў сам, запраўды "насьлепа", занядбаны рукою й воляй пiлёта. Усё. Як шкада! Але вось - за няўхопным зь няпрывычкi голасам чужога дыктара ў малазразумелай мове - "гаворыць"... родны горад, каханы горад! I на тэй самай хвалi, як калiсьцi гаварыў! Сьпявае, гаворыць у тэй самай мове, якую, казалi там, у iх, забаранiлi тут зусiм, перасьледуюць... Казалi - пэўна-ж, хлусiлi, як i хлусяць усё, а хаценьнi такiя, хаценьнi забаранiць i сьцерцi зусiм - самi мелi заўсёды, ды цi мала чаго ўжо пасьцiралi...

Мае босенькiя ножкi

Сьцюдзёна стаяць...

адбiлося водгульлем, паўтарылася яшчэ раз дзесь глыбака там, у душы. Так, значыцца, блiзка ўжо дзесь сам ён, каханы горад. Зараз, зараз ужо

...сябру усьмiхнецца

Знаёмы дом, зялёны сад...

I можа там, на Слабодцы, у тым "зялёным садзе", дзе й апошняе тое было, стаiць, залятуцеўшыся, без спадзяваньня навет якiх-колечы там трывогаў - Яна, i стыгнуць ейныя босенькiя ножкi ў прохаладзi вясьнянага вечару... Успомнiлася - бачыў раз нек - босая, несла вядро вады, i згледзеўшы яго здалёку, махала другой, вольнай рукой... Вера. I верыў заўсёды ў яе, а дзе вера цяпер? Вера "Вярба"...

...Дзiва - тады здавалася iм, бадай усiм, гэтая "Вярба" такой абрыджонай ужо, зацяганай, "зьбiтай" песьняй, што як завядзе хто незнарок - i падцягваць i слухаць навет нiхто не хацеў. Iнакшым зусiм выглядаў гэты "таварыш" "далёка ў сьвет таварыш адлятае"... А як апынуўся "далёка ў сьвеце", за сьветам, як пачуў iзноў пра вярбу й ваду - i адчулася зразу ўсё прадоньне мiж гэтай i гэным. Тут - простасьць i шчырасьць, якую няпраўда, не "зацягаць" i ня "зьбiць" нiкому й нiколi, бо прасякнуты ёю гукi, словы наскрозь. Там - пад вонкавай задушэўнасьцяй - адна хвальш, хлусьня, гiронiя, зьдзек - асаблiва цяпер, калi за мамэнт-другi разбудзяць сьмерцяносныя гукi каханы горад, не дадуць яму "спаць спакойна i роiць сны", хiба што - цi аднаго вечным сном супакояць...

- Падрыхтавацца... - пакрыў усё, i думкi, у слухальнiках бразгатлiвы Вiктараў голас, аж здрыганула ад яго. Валiк глянуў унiз - там, далавах, добра бачны ў вiдной, зорнай, хоць i бязьмесячнай маладой начы памалу падплываў родны горад, нiколi ня бачаны з такое высакосьцi, а ўсёдна знаёмы, да болю знаёмы. Вунь, на ўзвышшы, гатыцкiя вежы былога касьцёлу, што заўсёды здалёку вiдаць, адкуль нi падыходзь, нi пад'яжджай. Валiк зьнiзiў яшчэ вышыню й лёгка знаходзiў прыдзеленую яму часьцiну.

1<<101112>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]