Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 03:54

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Каков человек по душе, по уму?
И что в нем за сердце бьется?
Порой можно просто судить по тому,
Как человек смеется.

И пусть будет трижды его голова
Лукава иль осторожна,
Все можно выдумать: жест и слова,
Но смеха выдумать невозможно.... >>

27.08.10 - 21:05
Commod

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Каханы горад (на белорусском языке)   ::   Юстапчик С (Адамович

Страница: 10 из 29
 
I вусны - тыя вусны... Раз - толькi раз - апалiлi яго, i тое - мо сьнiлася хiба... А як усьмiхнецца - агенчыкi ў вачох выб'юцца, выкрасяцца наўзьверх, i за вуснамi - буйныя, белыя зубы-пэрлы, i на шчоках - дзьве ямiнкi, тут... "I той пагляд", i той пагляд... Хай-бы сказаў цяпер, наўчыў, што рабiць, што рабiць? Не, маўчыць i пагляд, i пагляд - усё тая-ж загадка, той-жа сфiнкс, "Джыякондава загадка"...

Валiк схаваў партрэт свайго рысунку за ўлоньне - мусiць быць сягоньня зь iм - кiнуўся нiцма на ложак, на яго... Што рабiць, што рабiць? Хацелася плакаць, наўзрыг, заходзiцца ад плачу... Ды сьлёзаў ня было, хоць, здаецца, так нядаўна яшчэ плакаў употай ад iншых... А цяпер - ужо сталасьць, i сьлёзаў няма, i далёка маленства адзадзя... А й сталасьцi тэй - таксама няма, каб стала разважыць, няма, як i дзiцячых сьлёзаў... Няма, нiчога няма, i ўсё, што будзе - адно нiчога...

Ён перакiнуўся зноў наўзнак, i зноў трапiў зрок на кавалачак тае нябёснае сiнi - "вакенца ў неба".

Сiнь сьцямнела яшчэ, i цёмна рабiлася ўжо навакол, а яшчэ цямней - у душы, у думках...

Толькi адзiн Вiктар рыхтаваўся да "апэрацыi" стала, сыстэматычна й мэтадычна, як прапiсана ўсiмi статутамi й "слаўнымi" традыцыямi. Ён "глынуў" незамала й незашмат, у меру, не п'янюга-ж якi. Ён пачуваў усё нутраное здавальненьне ад таго, як "удружыў" Валiку... "Валiку прывiтаньне", - сказала яна, як бачылiся апошнi раз, на тым баку. Пэўна-ж, ён не перадаў i дасюль, бо так даткнула балюча... Але-ж, будзеш мець цяпер ад яго прывiтаньне... Ды не, не дапусьцiцца Валiк, каб як хоць блiзка што ўпала - Вiктар сказаў гэтак Юрку, i цяпер зусiм пэўны ў гэтым. I наагул, можа "здрэйфiць", баючыся, каб Веры не закрануць, можа падсадзiць сябе сам, а цяпер-жа - вайна, раз-два - i "выбыў iз строю"... Застанецца адзiн Юрка, а той - ужо пэўна, не цяпер, дык у чацьвер, за нешта ды зачэпiцца. Вось i сяньня з гэтай хустачкай каля яго - камiсар-жа бачыў, пры выпадку не забудзецца прыплюсаваць да iншых штукаў. Тады - тады некалi будзе перамога, i ён - Вiктар - што значыць: "пераможац"...

Праўда, адно крыху пякло Вiктара часам. За колькi дзён перад вайной яго выклiкалi былi тэлеграмай дадому - цяжка зьлегла мацi. Там залавiла вайна, i такi нечаканы маланкавасьцяй сваёй гiтлераўскi наступ... Уцякаючы з гораду ад бомбаў, апынiўся ўсё-ж на нямецкiм баку. I там, на сяле, спаткаўся тады зь Верай, таксама "ўцякачкай". Першым рухам было - застацца цяпер пры ёй - балазе якраз адзiн... А Вера станоўка наважыла заставацца пад Немцамi. I прызналася навет раптам, што тады, як прыйшла вучыцца ў iхную школу - яны з маткаю прыехалi ў гэты горад, бо бацьку - расстралялi... Дык хiба ўцякаць ёй далей, з тымi забойцамi бацькi? Ды як Вiктар сказаў, што й ён застанецца мо тут запярэчыла катэгарычна: "Не, табе трэба туды, як баржджэй туды, тут табе няма й ня будзе чаго рабiць". Тады ня прызнаўся й ён, як нiкому не прызнаваўся (а ёй - ужо хацеў быў) - што й ягоны бацька - не "бязь вестак загiнуў", як казалася ўсiм, а таксама, тэй самай дарогай, што ў яе, толькi куды раней, на самым пачатку...

I тады - пайшоў зараз-жа, ня турбуючыся больш аб матцы, цяжка хворай ды такiм часам... Разыйшлiся зь Верай ў розныя бакi - яна вярталася ў горад, i ён таксама вяртаўся - у авiяшколу, у Маскву. Ды зыйдуцца некалi зноў, вернуцца зноў адно да аднаго...

I дабраўся-ткi да школы. I добра, што пайшоў, што дабраўся - праўда, тут, толькi тут ягонае месца, толькi адсюль прыйдзе змалку жаданая, чаканая слава...

"Ардэнок - як прышпiлены", - успомнiлася, як сяньня шапнуў камiсар.

Але ад тых усiх успамiнаў было ўсё-ж i неяк мулка. Бацьку свайго Вiктар памятаў мала, дый баяўся ўспамiнаць, баяўся, каб ня выплыла нек, каб не даведалiся, каб не... I часам бадай - ненавiдзеў.

1<<91011>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]