Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Понедельник, 20 мая, 07:29

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Если бы у вас спросили: что бы вы хотели больше всего? Что бы вы ответили? Дом? Машину? Много денег? Или чего-то другого? Но в одном небольшом городке Рени, жила одна девушка. Ее звали Настя. Она была невысокого роста, с длинными черными волнистыми волосами и карими глазами. Она-то и ответила,что хочет любви.... >>

26.08.10 - 14:23
Лидия

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Каханы горад (на белорусском языке)   ::   Юстапчик С (Адамович

Страница: 9 из 29
 
"Куля прабiла маленькае вакенца ў неба", падумалася, прыгадаўшы гэта, Валiку. Але гэтая думка ня спынiла на сабе тымчасам ягонае ўвагi, склiзгануўшы й зьнiкшы, як i ўсе iншыя, ды варочаючы ўсё назад да таго аднаго - што за подласьць зрабiў яму Вiктар, i што наагул будзе сяньня, за гадзiну-другую, зараз во... Гэта мучыла й пякло, i кавалачак неба ня мог анi супакоiць, анi ўцiхамiрыць сваёй чыстаю сiняй. Можа замалы быў ён на гэта. I Валiк, хоць увесь час глядзеў на яго, не заўсёды й бачыў, апанаваны цяпер сваёй нявымоўнай пакутаю.

...А гэтая скацiна, Жарабцоў, iржэ й лезе з агiдным сваiм лапаньнем. Можа й праўда, такому - i на свой родны горад, як любяць яны казаць - "напляваць", i ўсёроўна, што "напляваць" - сыпаць у яго бомбы, сеючы пажары, руiны, сьмерць. Можа ў iх ува ўсiх i праўда няма Бацькаўшчыны, цi бо ёсьць, але толькi "сацыялiстычная", i зьнiкае тады, як воляю лёсу стаецца "абшарамi", хоць i "часова", але "акупаванымi ворагам". Ды што там - пэўна-ж, на Валiкавай Бацькаўшчыне ўсiм iм няма бацькаўшчыны, ня можа быць дый быць не павiнна.

А Вiктар, Юрка? Вiктар - зусiм такi, як усе яны, мо яшчэ й больш, а ў подласьцi - дык пэўна. Юрка-ж iз школы знаны сваёй "нязвычайнай лёгкасьцяй у думках". Будзе сабе бястурботна раськiдваць направа й налева, абы куды, Галушка - галушкi... Не, ня сьмешна. Яму, Валiку, аднаму балiць гэта i за сябе, i за iх, i за...

...А песьня гэная - якi зьдзек, хоць-бы сабе й не Жарабцоў сьпяваў. Што за чортава, пякельная гiронiя:

Каханы горад можа спаць спакойна

I роiць сны, i зелянець сярод вясны...

Хай-жа паспрабуе заснуць спакойна сяньня, хай паспрабуе сьнiць i зелянець, калi прылятуць адудзячыцца яму за ўсё родныя сыны, гадунцы, пястуны...

Каханы горад сябру усьмiхнецца...

Усьмiхнецца - вышчарбамi руiнаў, дымам пажараў...

Знаёмы дом, зялёны сад i той пагляд...

А тады-ж, як праводзiлi iх у школу, у Веры, сьпявалi ўсе гэта за патэфонам, i не спасьцерагалася гэнага нiчога, i так хораша, слаўна ўсё было тады...

I навошта, навошта было ляцець у гэтае "лятунства"? Нiколi-ж, нiколi не ляжала да яго душа, нi да вайны... Нат малым ня любiў гуляць "у вайну", "у салдаты"...

Перш думаў - для яе, Веры. А тады, на праводзiнах, як апынiлiся нек зь ёй удваiх у садку ("зялёны сад"...), - сказала яму як-бы з дакорам: "А ты, Валiк, ты-ж чаго? Ты-ж мастак, i гэта-ж - не для цябе зусiм"... I насьмелiўся (пэўна, пачырванеў, ды цёмна было, ня вiдаць), i пачаў: "А ты-ж сама казала калiсь"... - "Бедненькi, дурненькi! I ты таксама ўзяў за праўду?" I палажыла яму руку на плячо. - "Ды дармо цяпер, запозна... Iдзi, Валiк... Трэба быць i такiм, трэба будзе й такiх"... I раптам - пацалавала моцна-моцна ў вусны... Аж цяпер, як успомнiць, узгараецца ўсё ад таго адзiнага, першага й апошняга - але, хiба й апошняга - пацалунку. А тады - ачмурэў зусiм, i як да прытомнасьцi зноў дайшоў - яна ўжо зьнiкла... Так праводзiла яго. Толькi яго аднаго, цi й тых таксама, кажнага мо паасобку? Загадка, заўсёды была й засталася загадкай яна, гэтая Вера...

Валiк устаў з ложка, адамкнуў свой куфэрак i дастаў, руплiва загорнуты ў тонкую паперу, аркушок, выдзерты калiсь iз "сшытка на маляваньне", на якiм яна. Сам маляваў алоўкам на лекцыях, i выйшла - як улiтая ўся, нездарма-ж быў Валiк - першы ў клясе мастак, i мастаком лятуцеў стацца, пакуль тыя словы... Руплiва, рыска па рысцы, наносiў на паперу тады, хаваючыся ад iншых - i ад настаўнiкаў, i ад сяброў. А яна спасьцерагла нешта й прыслала пiсульку: "Я-ж можа не абраз, што ўсё так узiраешся ў мяне"... Бо й праўда - глядзеў, ўсё глядзеў... Папрасiў прабачэньня, падзiцячаму дакляраваў, што "болей ня будзе"... Дый усё, бадай што, было ўжо гатова, i цяпер - глядзiць на яго жывая!..

...I той пагляд...

Пагляд шэрых вачэй, пiльны, пранiклы, i разам iз тым - жывы, зь iскрачкамi, агенчыкамi дзесь у глыбi. I пагляд - загадка... Пасярод галавы прадзел, ад яго iмкнуцца цёмна-русыя валасы ў дзьве даўгiя касы за плячыма.

1<<8910>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]