Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Воскресенье, 28 апреля, 11:58

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Завален снегом мой балкон,
А вместе с ним душа и мысли
Январь настал, и знает он,
Где чувства все мои зависли.
Любови моей не проломить
Упрямства твоего преграды
Опять ты мимо пронеслась,
Твои глаза моим не рады...... >>

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Каханы горад (на белорусском языке)   ::   Юстапчик С (Адамович

Страница: 5 из 29
 
30, не забудзьцеся, таварыш Сьнягурскi!

Валiк пайшоў, крутка павярнуўшыся ды нат не адказыраўшы, толькi нэрвова-падчыркнена адбiваючы абцасамi.

- А праўда, дарма ты даў гэтай румзе такую частку - натаўчэць яшчэ кашы, празь нюнi не разгледзеўшыся, - зазначыў па ягоным адыходзе Юрка.

- Колькi разоў прасiў ня вучыць мяне - маю-ткi сваю галаву, - асадзiў яго начальнiк. - Што, i табе яшчэ Верачка балiць?

- А табе - дык хiба ўжо не?

- Так цi не, але якраз я пэўны, што ўжо куды-куды, а на ейны дом, "знаёмы дом", сяньня й зерне макава не ўпадзе. I праўда, я-ткi падумаў, падбiраючы адпаведную кандыдатуру, i ягонае "знарок" было не бяз рацыi.

- Маеш сваю галаву, - працягнуў у раздуме Юрка, але раптам якраз у ягонай галаве мiльганула шалёная, вар'яцкая, як здалося было яму адразу, думка. I ажыўлены зноў раптоўным хваляваньнем, ён пасьпешна кiнуў: - Дык цяпер адпачыць, падрыхтавацца...

I, адказыраўшы, адыйшоў, мала не бягучы.

Усе ўжо былi паразыходзiўшыся па сваiх палатках.

III

Гiсторыя трох сяброў, калi можна было цяпер запраўды назваць iх сябрамi ў поўным сэньсе, нагадвала крыху гiсторыю тых "трох танкiстых, трох вясёлых сябраў" з моднае савецкае песьнi, якую таму й гундосiў iм бадай заўсёды Жарабцоў. Вiктар, Юрка й Валiк на самой рэчы ўтварылi свой зьвяз паводля моднага сваiм часам у савецкай армii прынцыпу "экiпажаў братоў", "сяброў", "землякоў". Але ўвесь iхны шлях да гэтага зьвязу быў даволi сваеасаблiвым i цiкавым.

Ад самае першае, у ваднэй клясе й аднае школы вучылiся Вiктар i Валiк. У пятай далучыўся да iх i тадышнi гадунец дзiцячага дому, кагадзешнi гэрой вулiцы - бяспрытульнiк Юрка Галушка. Усе тры ў вучэньнi аднолькава йшлi ў першым радзе. Кажны меў, кажучы тымi камiсаравымi словамi, свае "недахопы й дахопы", але нек яны ўзаемна зраўнаважвалiся, i выходзiла так, што ўсе тры йшлi роўна, i ўсе тры - наперадзе.

Найменш здольным быў, бясспрэчна, Вiктар Лабунiч, але браў ён выседжваньнем, напорнасьцяй, а што да настаўнiцкiх ацэнаў - i падлiзьнiцтвам ды даношчыцтвам, сваiм яму ўжо змалку. I ў школе яго за гэта ня любiлi, дражнiлi "сьмярдзюхом", бо ў Вiктара, апрача ўсяго, страшэнна i ўжо на вялiкай воддалi тхнула ад ног, якiя вечна ў яго немiласэрна прэлi. Таму на парце ён заўсёды сядзеў адзiн. Заўсёды потныя, няпрыемна-сьцюдзёныя й датаго-ж нек нязьгiнальныя ў даланёх, як дошчачкi, былi ў Вiктара й рукi, i пасьля Юрка бачыў ува ўсiм гэтым таямнiцу цеснага кантакту сябра з камiсарам "Макрыцам": "Бо таксама поўмакрыцы й цэлы сьмярдзюх", - казаў ён.

Самому Юрку, пры ягоных вялiкiх здольнасьцях, пракiдкосьцi й дасьцiпносьцi, не ставала якраз сталасьцi таго выседжаваньня, i таму ён часта, што называецца, "пападаўся". I ў школе гэта быў ужо рызыкант, як пасьля ў паветры, - рыса, зрэшты, узгадаваная яшчэ бяспрытульнiцкай мiнуўшчынай. I гэтае рызыканцтва давалася-ткi ў знакi некаторым настаўнiкам, уплываючы на Юркаву рэпутацыю ў iх i перашкаджаючы яму выбiцца на сама-першае месца. Зрэшты, да гэтага ён i ня iмкнуўся, як Вiктар.

Валiк Сьнягурскi меў i здольнасьцi ня менш, як у Юркi, i ўседлiвасьць, ды, наўсуперак яму, быў зусiм "цiхiм цацам", як казаў той. Але якраз апошняе, даходзячы да скрайнае сарамяжнасьцi, нясьмеласьцi, не давала, як трэба, выявiцца Валiкавым ведам. Заўсёды-ж ведаў ён i паўней i глыбей за ўсiх, навет за тых двух напэўна, але пры адказах раптоўна чырванеў, бянтэжыўся, часам навет блытаўся, i гэта "зьбiвала" й яму адзнакi. Наагул, усiм сваiм вонкавым i нутраным складам Валiк нагадваў баржджэй дзяўчыну, як хлапца. Ён i сябраваў найбольш iзь дзяўчатамi, i тыя проста мелi яго не за хлапца, а як-бы за сваю сястру, дзелячыся зь iм усiмi, заўсёды так багатымi ў дзяўчатаў, сакрэтамi.

1<<456>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Невеста воина, или Месть по расписаниюЕлена Звёздная69,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]