Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 09 мая, 17:25

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Цветы цвели-цветы завяли,
все краски осени отдали.
И мотылек цветка,
что меж страниц заложен,
нас свежей красотой
порадовать не может,
но дарит нас воспоминанием
о жарком лете,
о солнце золотом
и о любви расцвете...

03.07.10 - 15:58
Aйрин

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Каханы горад (на белорусском языке)   ::   Юстапчик С (Адамович

Страница: 7 из 29
 


На гэтым усе гаворкi пра "падзею" ў кiно спынiлiся й не аднаўлялiся, бо, зрэшты, больш "нiчога такога" за Верай нiхто ня здолеў спасьцерагчы, як нi пiльна сачылi цяпер усе, асаблiва на першым часе. Але пакрысе сярод хлапцоў клясы пачала раптам выяўляцца надзвычайная цiкавасьць да лётнае справы. Ажывiлася праца школьнага авiягуртка, якi датуль iснаваў бадай толькi на паперы, а калi ўвесну быў абвешчаны авiянабор у школу - дзевятаклясьнiкi, усе як адзiн, пападавалi туды заявы.

Што Вiктар i Юрка пройдуць камiсiю - у гэтым для нiкога ня было найменшага дзiва, але што трэйцiм мiж iх будзе зноў-ткi Валiк - сталася для ўсiх поўнай неспадзеўкаю. Праўда, у навуцы ён заўсёды йшоў у ваднэй тройцы з тымi, але-ж тут не ў навуцы штука, а ў фiзычным стане i здароўя, i сiлы, i спрыту. Дзе гэта ўсё ў паненскае "нашае Валi", кволае "Сьнягурачкi"? У самым факце, што й Валiк падаў заяву, бачылi толькi меру ягонае закаханасьцi ў Веры, ня меншую, як у iншых. Хлапцы сьмяялiся й дражнiлiся, што лепш-бы падацца яму ў школу мэдычных сёстраў, бо тут для яго рэч безнадзейная ды зусiм неадпаведная. I дзяўчаты таксама шкадавалi беднага ды наперад рыхтавалiся спачуваць i суцяшаць яго пры забясьпечанай няўдачы. Але Валiк, хоць нязьменна чырванеў на ўсё гэта, ды станоўка, проста "непасвойму", як казалi, дамагаўся свайго й дамогся, "адшыўшы" цэлы рад прэтэндэнтаў, якiя фiзычна выглядалi куды мацнейшымi за яго й былi зусiм пэўныя, што ўжо хто-хто, а Валiк тут iм нiякi не канкурэнт.

Неўзабаве й наладзiлi праводзiны будучых "капiтанаў паветра". Адгулялi iх у Верынай гасподзе, на што ня толькi згадзiлася, але навет сама запрапанавала Верына мацi - вельмi сымпатычная жанчына, сама настаўнiца. Вера была, як заўсёды, роўна вытрыманай i спакойнай, але ўсё-ж крышку можна было спасьцерагчы, што ёй ня можа не iмпанаваць гэты вычын ейных "рыцараў", бо дзяўчына напэўна добра разумела, што гэта тыя калiшнiя словы, сказаныя ёю зайдросьнiкам, так вызначальна ўплылi на выбар iмi свае жыцьцёвае кар'еры, гэтак прынадна-рамантычнай, але разам iз тым i такой цяжкой ды небясьпечнай.

Праводжаныя найлепшымi пажаданьнямi й патаёмнай зайздрасьцяй цi аднага зь незадачлiвых канкурэнтаў-аднаклясьнiкаў, адбылi трох у Маскву, дзе неўзабаве, у чырвенi таго самага году, засьпеў iх выбух вайны зь Немцамi. Курс авiяшколы быў прысьпешаны як мага i, добра папрацаваўшы ды, папраўдзе, адмучыўшыся, новасьпечаныя пiлёты апынiлiся ўжо ля самога фронту, у No-скай эскадрыльлi лёгкiх бамбавiкоў, дзе, змушаныя ня так школьным сяброўствам, як тым Верыным бласлаўленьнем i змаганьнем за яе, папрасiлiся ў васобны, свой "зямляцкi" зьвяз, на чало якога выпрабаваныя падхалiмскiя здольнасьцi вынесьлi Вiктара Лабунiча.

IV

Юрка бег у сваю скрайнюю, найдалейшую за ўсiх палатку, як-бы старт меўся быць ужо, зараз во, i ён ня ўхопiць падрыхтавацца. Гнала яго тая шалёная думка, што раптам выблiснула пад канец гаворкi зь Вiктарам.

- Але, дадому - хоць раз добра вырзаў дурны Жарабец, - праказаў ён сам сабе ўжо ля самое свае палаткi, i тут-жа палахлiва азiрнуўся, цi не пачуў хто. Блiзка ня вiдаць было нiкога...

Толькi як гэта зрабiць - трэба абдумаць зараз канкрэтна, грунтоўна, а галоўна - бяз панiкi, спакойна. Каб i назад як зьвярнуцца? Не, як скочыш далоў - назад ужо дудкi... Дый навошта? Там-жа Вера, дык якраз будзе зь ей i адзiн... А гэтыя два тут застануцца - яшчэ лепш. Але як сама Вера гэта прыйме? Не, хiба-ж не "патрыятычна" - чаму-ж сама засталася пад акупацыяй, калi Вiктар прыйшоў сюды (ня хлусiць-жа хiба). I якраз гэтым цяпер можна й заваяваць яе канчальна, што для яе-ж скочыў. А вайны гэтае й лётаньня ён мае ўжо аж за самае годзе, хай iншыя даваёўваюць, хто хоча, усё роўна, перамога - вiламi па вадзе, дзе... А так - яны будуць разам iзь Верай, што-б там ня было.

1<<678>>29


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
На пятьдесят оттенков темнееЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]