Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 27 апреля, 01:12

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Боже! Как больно и как одиноко!
Сердце блуждает и ищет тепла.
Рвётся из плена и плачет так громко,
Что разрывается снова душа.

Снова печаль и горючие слёзы,
Снова тоска обнимает меня,
Снова я вижу разбитые грёзы,
Снова лишь мгла и не светит заря.... >>

11.08.10 - 07:33
Сара

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 2 из 85
 
А калi ўсё ж мне не далi гэтага зрабiць, я шчыра парадаваўся. (Колькi я сябе памятаю, я заўсёды рабiў нейкiя ахвяры. Адны ўспамiны пра iх атручвалi мне жыццё, пакiдаючы ў душы зярняты злосцi i крыўды, якiя з часам давалi свае буйныя ўсходы.)

Схiльнасць да сваркi - гэта наша сямейная спадчына. Не раз чуў я ад мацi, што i ў майго бацькi на доўгi час былi разладзiлiся адносiны з яго бацькамi, а тыя за трыццаць гадоў так i не змаглi памiрыцца з дачкою, якую выгналi з дому, i так i сканалi, не пабачыўшы яе (ад яе пайшлi мае дваюрадныя браты ў Марселi, з якiмi мы нiколi не былi знаёмыя). Малодшыя пакаленнi звычайна нiчога не ведалi пра прычыны сямейных канфлiктаў, але, поўнасцю давяраючы старэйшым, убiралi ў сябе нянавiсць продкаў; я i сёння, бадай, калi б сустрэў на вулiцы сваiх марсельскiх кузенаў, адвярнуўся б ад iх. Можна не бачыцца з далёкiмi сваякамi, але куды дзецца ад жонкi, ад дзяцей?

Вядома, ёсць i дружныя, згуртаваныя сем'i, але, як падумаеш, колькi ў нас шлюбаў, дзе муж i жонка даўно абрыдзелi адно аднаму i даводзяць адно аднаго да адчаю, хоць i ядуць за адным сталом, мыюцца з аднаго ўмывальнiка, спяць пад адной коўдрай, то можна толькi падзiвiцца, што ў нас так мала разводаў!.. Ненавiдзяць, точаць зубы адно на аднаго, а ратавацца, уцякаць - не адважваюцца; так i жывуць пад адным дахам...

Чаму мне так хочацца пiсаць сёння - у дзень майго нараджэння? Мне пайшоў шэсцьдзесят восьмы год, але ведаю пра гэта толькi я адзiн. Жэнеўева, Хюбэр, iх дзецi кожны раз у дзень нараджэння маюць пiрог са свечкамi, кветкi... Табе я ўжо даўно нiчога не дарыў, але не таму, што забываюся пра дзень твайго нараджэння... Гэта мая помста... Ды хопiць пра гэта... Апошнi раз я атрымаў падарунак ад маёй беднай мамы. Старэнькая, нядужая, з хворым сэрцам, яна тады ледзь дайшла да кветнiка i сваiмi аслабелымi рукамi зрэзала некалькi ружаў...

Ага, дык на чым жа гэта я спынiўся? А, - ты, вядома, нiяк не можаш даўмецца, чаму мне так закарцела пiсаць. Так, так, - iменна закарцела. Можа, табе падкажа што-небудзь мой почырк, гэтыя лiтары, што пахiлiлiся ў адзiн бок, нiбы сосны ад заходняга ветру. Помнiш, у пачатку пiсьма я гаварыў, што доўга абдумваў сваю помсту, - i вось я адмаўляюся ад яе. Але ёсць у цябе нешта, над чым я ўсё ж такi атрымаў перамогу: гэта тваё маўчанне. О! Зразумей мяне правiльна: па слова ты ў кiшэню не лезеш. Ты можаш гадзiнамi гаварыць з Казо пра гарод цi курэй. Ты можаш цэлымi днямi весела шчабятаць i сюсюкаць з дзецьмi, нават з немаўлятамi. Але са мной!.. Ах, гэтае панурае маўчанне за сямейным сталом! Як яно мяне прыгнятала! Стомлены, разбiты, уставаў я з-за стала i заставаўся сам-насам з сваiмi клопатамi i нягодамi. Падзялiцца iмi мне не было з кiм: вакол панавала маўчанне... Асаблiва невыносна стала мне дома пасля справы Вiльнаў, калi я адразу праславiўся i стаў "вядомым адвакатам-крымiналiстам", як пiсалi газеты. Чым больш хацеў я паверыць у сваю значнасць, тым больш ты старалася паказаць мне, што я нiкчэмнасць... Ды не пра гэта гаворка, i не за гэта хачу я табе адпомсцiць, а за тваё ўпартае маўчанне, калi справа датычылася нашага сямейнага жыцця, нашага глыбокага разладу. Колькi разоў, паглядзеўшы п'есу ў тэатры цi прачытаўшы новы раман, я зноў i зноў ставiў сабе адно i тое пытанне: няўжо i ў жыццi ёсць палюбоўнiцы або жонкi, якiя могуць закацiць сцэну, гаварыць праўду ў вочы i знаходзiць сабе ў гэтым палёгку?..

Больш як сорак гадоў адпакутавалi мы з табою разам, i за ўвесь гэты час ты нiколi не вымавiла нiводнага слова, якое закранала б штосьцi iстотнае, глыбокае ў нашым сумесным жыццi. Кожны раз табе ўдавалася ўхiлiцца i прамаўчаць...

Доўгi час я думаў, што гэта свядома выпрацаваная табой сiстэма паводзiн, i ўсё нiяк не мог уцямiць, навошта яна табе спатрэбiлася. Але аднойчы я нарэшце зразумеў, што маё жыццё цябе проста не цiкавiць.

123>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков свободыЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Французские дети не капризничают. Уни...Кэтрин Кроуфорд99 руб.
Завещание рождественской уткиДарья Донцова89,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]