Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Суббота, 27 апреля, 00:13

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

А я не знаю
как и быть,
Так нелегко жить ожиданьем,
Мне просто хочется любить,
Но нет любви на расстоянье.

Ты посмотри в мои глаза,-
Не уезжай,
я в счастье верю,
Но главных слов не смог сказать,-
Ушла ты,
сильно хлопнув дверью...

13.05.10 - 05:18
Автор неизвестен

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Клубок гадзюк (на белорусском языке)   ::   Мориак Франсуа

Страница: 4 из 85
 
У мяне хапае сiлы цэлымi гадзiнамi стрыгчы купоны ў падвалах банка.

Мне трэба яшчэ пажыць, каб скончыць гэтую споведзь, каб прымусiць цябе хоць раз выслухаць мяне. Так ужо здарылася, што нам з табою не хапiла на гэта жыцця, бо нават тады, калi я спаў з табой у адной пасцелi i спрабаваў штосьцi сказаць, я заўсёды чуў адно i тое: "Ах, як я стамiлася! Страшэнна хочацца спаць! Я ўжо засынаю, засынаю..." Мае пяшчоты, ласкi ты яшчэ прымала, а вось мае словы... Хоць няшчасце наша парадзiлi менавiта размовы - тыя бясконцыя гутаркi, якiя мы так любiлi пасля вяселля. Мы былi тады такiя маладыя: мне толькi што споўнiлася дваццаць тры, табе - васемнаццаць, i, вiдаць, уцехi плоцi прыносiлi нам менш радасцi, чым нашы адкрытыя шчырыя прызнаннi. Як гэта i бывае ў юнацтве, мы тады паклялiся гаварыць толькi праўду i нiчога не ўтойваць. Мне па сутнасцi не было ў чым спавядацца, i даводзiлася нават упрыгожваць свае нявiнныя юнацкiя авантуры. Я не сумняваўся, што i ў цябе такое ж небагатае мiнулае, i не мог нават уявiць сабе, што да знаёмства са мной ты вымаўляла iмя якога-небудзь другога юнака. Так лiчыў я да таго вечара, калi...

Было гэта ў тым самым пакоi, дзе пiшуцца гэтыя радкi. Шпалеры з таго часу змянiлiся, а мэбля з чырвонага дрэва так i стаiць, як тады. На тым самым месцы графiн з апалавага шкла, чайны сервiз, што выйгралi па латарэi... Свяцiў месяц. Цёплы паўднёвы вецер даносiў да нашага ложка пах гару.

Многа разоў гаварыла ты мне пра нейкага Рудольфа, i чамусьцi заўсёды ноччу, у спальнi, нiбы яго прывiд абавязкова з'яўляўся памiж намi ў самыя iнтымныя нашы хвiлiны... Ты i ў той вечар назвала гэтае iмя - Рудольф, помнiш? Але гэтага табе ўжо было мала:

- Дарагi, мне варта было сказаць табе сёе-тое яшчэ перад вяселлем. Павер, мяне сумленне мучыць, што я тады не прызналася... О, нiчога асаблiвага, супакойся!..

Мяне гэта не збянтэжыла, i я не спрабаваў нават што-небудзь выпытваць у цябе. Але ты сама так шчодра дзялiлася сваiмi сакрэтамi, што мне спачатку стала няёмка. I зрабiла ты гэта не таму, што цябе сапраўды мучыла сумленне, не таму, што ў табе загаварыла пачуццё шчырасцi i далiкатнасцi, хоць ты мяне i пераконвала ў гэтым... Ты проста не магла больш маўчаць, бо знаходзiла асалоду ў гэтых успамiнах. Можа, ты i адчувала небяспеку, што навiсла ў той вечар над нашым шчасцем, але зрабiць з сабой ужо нiчога не магла. Не ад твайго жадання, не ад тваёй волi залежала, каб прывiд гэтага Рудольфа не лунаў над нашай пасцеллю...

Не падумай толькi, што ля вытокаў нашай бяды стаяла рэўнасць. У тую летнюю ноч 1885 года, калi ты прызналася, што гэты незнаёмы мне юнак быў мiнулым летам тваiм жанiхом, я зусiм не раўнаваў цябе. I толькi намнога пазней прыйшло да мяне гэтая шалёнае пачуццё.

Неверагодна! Толькi праз сорак пяць год атрымаў я магчымасць пагаварыць з табой пра гэта. Толькi цi захочаш ты чытаць далей гэтае пiсьмо? Цябе ж гэта амаль зусiм не цiкавiць. Усё, што звязана са мною, наводзiць на цябе нуду i смутак. Ты ўся растварылася ў дзецях: яны не давалi табе бачыць i чуць мяне. А калi з'явiлiся ўнукi!.. Што ж, тым горш для мяне! Але я вось вырашыў апошнi раз паспытаць шчасця. Магчыма, мёртвы я буду табе цiкавейшы, чым жывы. Можа, пасля смерцi я хоць на некалькi тыдняў займу нейкае месца ў тваiм жыццi, i ты па клiчу апошняга доўгу дачытаеш гэтыя старонкi да канца. Я так хачу ў гэта верыць. I я веру.

II

Сапраўды, я не раўнаваў цябе ў тую ноч, калi ты так шчыра спавядалася. Але як жа табе растлумачыць, што разбурыла гэтая споведзь? Я быў у мацi адзiным сынам. Яна рана аўдавела i адна гадавала мяне. Ты ведала яе цi, правiльней, бачыла, жывучы пад адным дахам столькi гадоў. Нават калi ты i захочаш, то наўрад цi зразумееш тую душэўную блiзкасць, што яднала дзве адзiнокiя iстоты мацi i сына; бо ты вырасла зусiм у iншай сям'i - вялiкай, моцнай, багатай буржуазнай сям'i, дзе панавалi свае правiлы i парадкi.

1<<345>>85


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]