Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 5 из 34 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕК ней можно только прблизиться, 23.08.10 - 16:36 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Тоўсты ў кажуху да кален кiдаў вачыма па ўсiх, як бы стараючыся дасачыць, хто першы памкнецца зрабiць яму зло. Самы маладзейшы, зусiм малады хлопец у сатлелым чырвонаармейскiм адзеннi таксама абводзiў вачыма ўсiх, як бы шукаючы таго, каму ён мог бы паверыць. Што ж да самага старэйшага, з холадам на твары, то гэты, здавалася, яшчэ больш апанаваўся пакорай да нейкага свайго лёсу. Стаяў сабе i трымаў позiрк на абкарэлым крывёй бычыным хвасце, скручаным у абаранак вакол шыпшынавай папруцiны i безнадзейна ўблытаным разбэрсаным пукам валос у гушчырню калючых зараснiкаў.
- Дык што ж, - сказаў раптам шпаркiм тэмпам таўсматы, i вочы яго як бы мiргнулi, - нашто так доўга стаяць, трэба рэзаць быка. Хто яго ведае, чаго больш было ў тоне яго слоў - гаспадарлiвай практычнасцi цi нейкай затоенай за гэтымi словамi думкi. Ацвярдзелым позiркам ён шпарка кiнуў на ўсе бакi. Усе маўчалi i чакалi. Трэба думаць, што ён рабiў на ўсiх нейкае адно ўражанне, i ён сам мусiць разумеў гэта. Гаварыў ён па-расейску. Спрактыкаванае вуха магло б злавiць у яго ледзь заўважны нямецкi акцэнт. Такi слабы, што яго можна было i на ўвагу не браць. I мова яго пайшла б за чыстую расейскую, не жывую, а лiтаратурную. Бадай што адразу за першай фразай ён кiнуў i другую: - Мяса будзем пячы на агнi... Я ўмiраю з голаду. - I я ўмiраю з голаду, - з нотамi радаснай надзеi абазваўся малады ў летнiм пiнжаку. Ён калацiўся з холаду. - Памру, - прастагнаў самы старэйшы, у якога на твары была пячаць абыякавасцi. - Я дзiўлюся сам, як я яшчэ жыву. I цi то гэта ён меў на ўвазе толькi свой голад, цi яшчэ i iншыя прычыны, хто яго ведае. У яго такi жудасны быў нямецкi акцэнт i вымова, што ён як быццам бы хвалiўся: "Я немец". Проста-такi ён i зусiм не ўмеў гаварыць па-расейску i толькi трапляў абы-як, цераз дзесятае ў пятае. Хоць паасобныя словы ён выгаварваў добра. - Я чацвёртыя суткi не ем, - цiха, як бы сам сабе, прагаварыў самы маладзейшы ў зношаным чырвонаармейскiм адзеннi. I ён зрабiў нейкi раптоўны рух. Было падобна, што ён хацеў штосьцi дастаць з-пад свае гiмнасцёркi. I ён калацiўся з холаду. Рух яго застыў на месцы, ён быццам адумаўся, што схаванае ў адзежы няхай там i будзе. Шпарка спусцiў ён руку ўнiз i правёў вачыма па ўсiх. Як быццам бы ўсе яны разумелi адзiн аднаго як не трэба лепш. Згода была памiж iмi i яднанне. На iх насядаў голад. Ратунак! Вось гэта было iх сяброўствам. Тоўсты ў кажуху па-гаспадарску агледзеў быка i падышоў да яго. Малады ў летнiм пiнжаку нарыхтаваў свой фiнскi нож. Самы маладзейшы дастаў з-пад гiмнасцёркi кiнжальчык з медным тронкам i ў раменным чахле. Ён стаяў блiжэй за ўсiх да быка. Тоўсты працягнуў руку, каб узяць гэты кiнжальчык. Вельмi можа быць, а напэўна так i было, што ён сам хацеў гэтым кiнжальчыкам закалоць быка. Малады чалавек з недавер'ем адмахнуў руку назад i адступiў на крок. I гэта было як бы сiгналам да таго, каб усiм iм нават i перад тварам адзiнага свайго ратунку зачынiць наглуха адзiн перад адным свае душы. Усе стаялi ў маўклiвай нерухомасцi. Раптам малады ў летнiм пiнжаку не вытрымаў. - Ага! - крыкнуў ён, i вочы яго пачырванелi, i твар уздрыгануўся. Ён кiнуўся да быка i хапiў яго аберуч за рогi. - Завярнi яму галаву набок! - крыкнуў тоўсты i памог яму. Бык апошнi раз зарыкаў. Ён такi дачакаўся свайго ратунку. У кожным разе яго хоць могуць ужо адарваць ад калючай папруцiны. Бык стаяў з паднятай угару мысай, падвернутай набок i нацягненай шыяй. Тоўсты ўзяў з рук маладога ў пiнжаку фiнскi нож i шпарка ўмеркаваў нож у тое месца на бычынай шыi, па якiм трэба было даць. Самы старэйшы i самы маладзейшы апынулiся тут жа. - Трымайце быка за пярэднiя ногi! Звяжыце iх цесна! - гукнуў тоўсты. Хутчэй! Здавалася, што самы старэйшы ў момант скiнуў з сябе холад абыякавасцi. Дзiўна было бачыць, як ён раптам устрапянуўся i сарваў з сябе вяроўку, якой былi падвязаны яго штаны. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|