Млечны Шлях (на белорусском языке) :: Черный Кузьма
Страница: 6 из 34 | |||
| ||||||||||||||
| ||||||||||||||
КАТЕГОРИИ КНИГПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХМихаил (19.04.2017 - 06:11:11) Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58) Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34) Роман (18.04.2017 - 18:12:26) АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55) СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕТы всё ещё грустишь о Ней украдкой 24.06.10 - 07:46 Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его! |
Шпарка працягнуў ён вяроўку маладому ў чырвонаармейскiм адзеннi. Той хапiў вяроўку i кiнуўся з ею да бычыных ног. На паўсекунды раней, чым ён гэта зрабiў, бык раптам iрвануўся з усiх сваiх сiл, на ўсе жылы скочыў угару, чмыхнуў i збiў з ног усiх, хто толькi быў перад iм. Толькi куст шыпшыны хiстануўся ў самую зямлю. Бык адарваўся ад яго i рынуўся ў бягу. На шыпшыннiку астаўся ўвесь як ёсць пук валасоў з яго хваста. Адразу ж усе ўчатырох апамятавалiся, цi можа, праўдзiвей сказаць, дарэшты страцiлi развагу. Разам усе кiнулiся наўздагон за быком, якi ўжо чмыхаў i тросся за кустамi ў полi. Грудаватая мерзлата стрымлiвала яго бягу. Ён стаў i зарыкаў, i ўсе паддалi ходу. Ён пабег, аслабелы i спуджаны. Бяга яго была роўная, ён бег куды беглася. Чуючы, што за iм гоняцца, ён паддаваў ходу. Але не толькi ён, а i яны тамiлiся, i iх агульны рух павальнеў, але не спыняўся.
- Ахапiць яго з флангаў! - закрычаў тоўсты. Бяга iшла доўга. Пакуль беглi, дзень яшчэ паяснеў i схiлiўся блiзка да заходу сонца. Беглi роўна, усё ў адзiн кiрунак. Мерзлае поле не мела на сабе нiякiх сцежак нi дарог. Яны прабеглi некалькi разоў паўз дробныя ляскi, мiналi лагчыны i ўзгоркi. Нарэшце ўсе ўзрадавалiся: бык пайшоў цiха. I ўсе пайшлi так, дыхнуўшы на поўныя грудзi. Якое iм было шчасце не бегчы больш! Ногi ў iх чаплялiся адна за адну. Яны хiсталiся ў бакi. Той, што ў лёгкiм пiнжаку, раптам падняў у сябе з-пад ног нейкi высахлы корань i стаў жаваць яго. Самы старэйшы рвануў з прымерзлай зямлi кусцiк счарнелай травы i сцiснуў яе зубамi. - Кончуся зараз, - сказаў тоўсты. - Што вы жуеце? - прахапiўся нейк раптам самы маладзейшы, дапытлiва сочачы за тымi двума. Ён не бачыў, як адзiн iрваў траву, а другi паднiмаў з-пад ног корань. Бык стаў. Сталi i яны. Бык спусцiў мысу ў зямлю, як бы нюхаючы ў сябе каля капытоў. Усе ўчатырох селi на зямлю. - Цяпер мы яго дагналi б, - сказаў маладзейшы. - Ой, як холадна. У мяне шыя спацела... Памру з голаду. - Я ледзьве жыву, - абазваўся той, што ў летнiм пiнжаку. - Бык лёг! - жвава сказаў самы старэйшы. Дзiўна было: як адразу апанавала яго такое ўзбуджанне. Бык сапраўды ляжаў. - На быка! - гукнуў адразу тоўсты ў кажуху. Усе ўчатырох усхапiлiся i пабеглi. Бык устаў i пабег. Учатырох зноў гналiся за iм, выбiваючыся з сiл. Скрозь мерзлае поле, i паабапал зноў дробныя ляскi. Перад iмi зачарнелася пажарышча. Абкуродымленыя печышчы тырчэлi з халодных асмалкаў. Больш як на кiламетр цягнуўся гэты малюнак. Далей бык абмiнуў пагнутую i збiтую з лафета гармату на краi ямы. I зноў пайшло поле. Сонца ляжала на iм чырвоным бляскам. Дзень канчаўся. Беглi яшчэ, пакуль не зачарнелася перад iмi нейкае як бы чалавечае жытло. Тырчэў журавель ад студнi, i добра вiдна была доўгая i нiзкая хата на тры вокны ў падоўжнай сцяне. Крытая гонтай i абгароджаная жэрдзяным плотам хата здавалася сумнаму воку беспрытульнага чалавека дасягнутым шчасцем. I гэта тым больш таму, што гэтыя ўчатырох, пакуль гналiся за рыжым быком, шмат мiнулi ў чыстым полi вялiкiх i малых пажарышчаў, дзе асмалкi тырчэлi з попелу i попел быў як вечны колер сатлелага жыцця. Гэтае чалавечае жытло з'явiлася перад iмi ў пустэчы, як вялiкi дар ласкавага лёсу. Сонца было ўжо над самым заходам, i чырвоныя водблескi яго люстравалiся ў шыбах гэтай хаты. Непадалёку ад агароджы расло некалькi хвояў, выносiстых i азалочаных сонцам. За iмi быў невялiкi лес. На фоне яловай зелянiны вельмi выразна рысавалася запозненая жаўцiзна нейкага дрэва. Была ў агароджы i брама з нiзкiх шчыкетаў стаяком. Брама была адчынена. На адной шчыкецiне ў ёй вiсела звязаная з сiняй шэрсцi жаночая кофтачка. Усе заўважылi яе, як толькi ўбеглi ў браму. Рыжы бык адно мiльгануўся сваiм колерам паўз вокны ў двары, дапаў да сцяны рагамi ў яе i так застыў на месцы. |
ИНТЕРЕСНОЕ О ЛИТЕРАТУРЕ
ТОП 20 КНИГ
ТОП 20 АВТОРОВ
| ||||||||||||
|