Бесплатная библиотека, читать онлайн, скачать книги txt

БОЛЬШАЯ БЕСПЛАТНАЯ БИБЛИОТЕКА

МЕЧТА ЛЮБОГО КНИГОЛЮБА

Четверг, 02 мая, 07:03

Авторизация    Регистрация
Дамы и господа! Электронные книги в библиотеке бесплатны. Вы можете их читать онлайн или же бесплатно скачать в любом из выбранных форматов: txt, jar и zip. Обратите внимание, что качественные электронные и бумажные книги можно приобрести в специализированных электронных библиотеках и книжных магазинах (Litres, Read.ru и т.д.).

ПОСЛЕДНИЕ ОТЗЫВЫ О КНИГАХ

Михаил (19.04.2017 - 06:11:11)
книге:  Петля и камень на зелёной траве

Потрясающая книга. Не понравится только нацистам.

Антихрист666 (18.04.2017 - 21:05:58)
книге:  Дом чудовищ (Подвал)

Классное чтиво!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Ладно, теперь поспешили вы... (18.04.2017 - 20:50:34)
книге:  Физики шутят

"Не для сайта!" – это не имя. Я пытался завершить нашу затянувшуюся неудачную переписку, оставшуюся за окном сайта, а вы вын... >>

Роман (18.04.2017 - 18:12:26)
книге:  Если хочешь быть богатым и счастливым не ходи в школу?

Прочитал все его книги! Великий человек, кардинально изменил мою жизнь.

АНДРЕЙ (18.04.2017 - 16:42:55)
книге:  Технология власти

ПОЛЕЗНАЯ КНИГА. Жаль, что мало в России тех, кто прочитал...

Читать все отзывы о книгах

Обои для рабочего стола

СЛУЧАЙНОЕ ПРОИЗВЕДЕНИЕ

Каков человек по душе, по уму?
И что в нем за сердце бьется?
Порой можно просто судить по тому,
Как человек смеется.

И пусть будет трижды его голова
Лукава иль осторожна,
Все можно выдумать: жест и слова,
Но смеха выдумать невозможно.... >>

27.08.10 - 21:05
Commod

Читать онлайн произведения


Хотите чтобы ваше произведение или ваш любимый стишок появились здесь? добавьте его!

Поделись ссылкой

Не гуляйце каля статуи Свабоды (на белорусском языке)   ::   Орлов Владимир (2)

Страница: 2 из 7
 
) Блукаючы пасьля неспакойнай зайцовай ночы па старым горадзе, я апынуўся каля разнасьцежанага вакна: за iм гралi на пiянiне Шапэна, а на падваконьнi пад аховаю сiямскага ката дымеў вялiкi сiнi кубак з каваю. Ад'яжджаючы ўвечары ў Полацак, я ўпершыню ў жыцьцi ўбачыў хлопца ў белых штанах. Калi праваднiца выцягнула жоўты сьцяжок, ён укленчыў у запляваным тамбуры i апошнi раз абняў сваю дзяўчыну, што заставалася на рыскiм пэроне. З таго часу ў слове Рыга мне чуюцца яшчэ прэлюды Шапэна, пах кавы, кацiнае вуркатаньне й сьмешныя словы закаханага юнака ў белых штанах з чорнымi каленямi.

Я люблю цябе, Рыга, i тое, што я ўжо два гады не хадзiў па тваiх вулках, успрымаецца як нейкая недарэчнасьць.

Я люблю цябе, Рыга, i ў вагонным вакне ўжо плывуць твае пеўнi.

У гэтай Рызе ня граюць за расчыненымi вокнамi Шапэна й ня ставяць на падваконьнi кубкаў са сьвежазваранаю кавай. Рэч, мабыць, ня толькi ў тым, што на двары восень.

Пазамiнулым лiстападам разам зь лiстотаю рыскiх лiпаў i клёнаў з дамоў абляцелi шыльдачкi са старымi назовамi. Вулiца Ленiна ператварылася ў Брывiбас, гэта значыць, Свабоды, а вулiца Кiрава й наогул зрабiлася Элiзабэтас.

Мужчыны ў белых штанах сустракаюцца на гэтых вулiцах значна радзей, чым мяняльныя канторы, дзе за нашыя "зайчыкi", цi, як той казаў, "шышкебiчы", вы не атрымаеце анiводнага латыскага "рэпшыка", а за сотню расейскiх "ленiнак" вам адшпiляць 45 рублiсаў - пражыцьцёвы дзённы мiнiмум беспрытульнага рыскага ката.

Побач са мною йдзе па Элiзабэтас чалавек, iмя якога вядомае з двух бакоў беларуска-латыскае мяжы. Гэта мастак Вячка Целеш, таму няма нiчога дзiўнага, што неўзабаве мы апынемся ў Вячкавай майстэрнi на Брывiбас, дзе на мальбэрце пачаты партрэт Зоськi Верас.

Раней на прытульнае Целешава гарышча, зь якога беларусы мелi выхад да мора, паказваў рукою бронзавы правадыр. Цяпер Лукiча прыбралi, затое - каб мастаку не было маркотна - зьявiўся сын колiшняга гаспадара дома, якi выцягнуў адпаведныя паперы й запатрабаваў за арэнду трыста на месяц, прычым ня рублiсаў, а даляраў.

Ад гэткае навiны робiцца нiякавата нават мне, госьцю, што трымае ў адной руцэ кiлiшак, а ў другой - крыло вэнджанай курыцы. Што ўжо казаць пра гаспадара, якi звычайнае гарышча, дзе марцавалi рыскiя каты, ператварыў у атэлье, вартае Манмартру й Манпарнасу.

На добры лад гэтыя трыста даляраў павiнна было б узяць на сябе Мiнiстэрства культуры РБ. У Вячкавай майстэрнi перавярнулася добрая палова нашага Саюзу мастакоў i чвэртка Саюзу пiсьменьнiкаў. Зь яе вакна бачылi вежачку на даху суседняга дома Ўладзiмер Караткевiч i Рыгор Барадулiн, Стафанiя Станюта й Павал Дубашынскi.

Калi ў Мiнiстэрства няма грошай на майстэрню, дзе апрача музаў зьбiраюцца на свае паседжаньнi сябры беларускага культурнага таварыства ў Рызе "Сьвiтанак", няхай купляе на рынку коцiка-скарбонку й пачне зьбiраць СКВ хоць на Целешаву Кнiгу гасьцей. Ужо сёньня гэты фалiянт у брунатным пераплёце дасьць фору шмат якiм зборам твораў. Ня буду стамляць iмёнамi народных i заслужаных (афiцыйна й не), вядомых i невядомых (накшталт аўтаркi сьцiплага запiсу "Вячку я считаю мужчиной"), жывых i адляцелых у вечны вырай, дзе iх таксама грэе ўспамiн пра рыскае гарышча.

Адных вершаў тут хопiць на самавiты зборнiк - ад просьценькiх спробаў зарыфмаваць "Целеш" - "келiх" да выведзеных цьвёрдай рукою Караткевiча амаль клясычных радкоў:

З майстэрнi мiлай пана Вячкi

Паўзьлi мы ледзь не на карачках.

I дух наш ледзь трымаўся ў целе,

Калi дамоў пусьцiў нас Целеш.

Настальгiю па былых часiнах, калi спадар Лецка яшчэ не ўзначальваў беларусаў сьвету дый усе мы жылi лёгка й бесклапотна, абуджаюць радкi ахвярнага песьняра Целешавага Парнасу С.Панiзьнiка:

Хто нi быў у майстра Вячкi!

I лiцьвiнкi, i палячкi

Заключалi творчы пакт.

Вось вам ню, а вось вам акт...

123>>7


В тексте попалась красивая цитата? Добавьте её в коллекцию цитат!
Географ глобус пропилАлексей Иванов99,90 руб.
Пятьдесят оттенков серогоЭ. Л. Джеймс149,90 руб.
Волк с Уолл-стритДжордан Белфорт119,90 руб.
Дневник свекровиМария Метлицкая79,99 руб.


copyright © Бесплатная библиотека,    контакты: [email protected]